• Чемпионат Беларуси по футболу
  • Биатлон
  • Хоккей
  • Футбол
  • Теннис
  • Баскетбол
  • Гандбол
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС


Яўген Валошын,

Падчас турніру “Легенда”, які транслявалі на ўвесь свет, Забіт Самедаў прымусіў здацца зорнага мараканца Бадра Хары.



Такога развіцця падзей не чакаў ніхто. Баец з Мінска Забіт Самедаў з першых секунд двубоя пайшоў у размен з самым небяспечным і бескампрамісным ударнікам свету (падзеі разгортваліся ў суботу, 25 мая, у Маскве).

Бадр Хары накаўтаваў, відаць, кожнага больш-менш вядомага байца з эліты сусветнага кікбоксінга: Сэмі Шылта, Пітэра Аэрца, Гохана Сакі… Некалькі месяцаў таму ён выйшаў са следчага ізалятара: абвінавачваўся ў збіцці нідэрландскага мільянера. Таму прагнуў рэабілітацыі, гучнай перамогі.

“Гэта проста маланка, выбух! — дзеліцца эмоцыямі трэнер Дзмітрый Пясецкі. — Перад боем Забіт казаў, што адчувае пустэчу, ніякіх эмоцый. Мы не былі добра падрыхтаваныя — падчас падрыхтоўкі здарылася траўма рабрыны. План быў такі: у першых атаках нагнаць напал, каб Бадр пайшоў наперад, і потым яго падлавіць. Забіт усё зрабіў правільна, але я не чакаў, што ён трапіць у першай жа атацы”.

Бадр узнаўляўся ад удараў і да апошніх секунд двубою імкнуўся ў літаральным сэнсе слова зламаць Забіта. Але па-сапраўднаму моцна пацэліць у мінчаніна не змог. А ў канцы другога раўнда мараканец сам прапусціў чарговы аперкот у сківіцу. І не змог працягваць.

Да гэтага двубою Забіт Самедаў сустракаўся з Бадрам Хары двойчы і прайграваў.

Сям’я Забіта Самедава пераехала ў Мінск у пачатку 1990-х. Хлопчык не ведаў ні рускай, ні беларускай моў. Пазней ён скончыў нашу школу і паступіў ва ўніверсітэт. У рынг Забіт выходзіць пад двума сцягамі — беларускім і азербайджанскім. На гістарычнай радзіме і ў Турцыі ён карыстаецца шалёным поспехам. У Мінску ж Забіт больш вядомы як свецкі тусоўшчык, якога можна заўсёды пабачыць на значных клубных мерапрыемствах.

“Што я магу сказаць дакладна — я мінчанін, тут жыву і люблю гэты горад”, — кажа Забіт Самедаў пра тое, дзе яго дом.

Усё жыццё ён трэніруецца ў аднаго трэнера — знакамітага беларускага спецыяліста Дзмітрыя Пясецкага, які ўзгадаваў і зорку тайскага бокса Віталя Гуркова. Нягледзячы на пераманьванні і няўдалыя этапы ў кар’еры, Забіт захоўваў вернасць і не пакідаў сваю спартовую залу, якая месціцца ў падвале па вуліцы Валгаградскай.
-10%
-20%
-40%
-25%
-10%
-20%
-20%
-6%
-61%
-10%
0071423