107 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Кошмар любого организатора». Большой фестиваль современного искусства отменили за сутки до начала
  2. Не с того начали. Бизнес-союз резко ответил на предложение МНС побороться с зарплатами в конвертах
  3. «Танцуем, а мое лицо прямо напротив ее груди». История семьи, где жена выше мужа (намного!)
  4. Минздрав сообщил свежую статистику по коронавирусу в стране
  5. «Хлеба купить не могу». Работники колхоза говорят, что они еще не получили зарплату за декабрь
  6. У кого больше? Подсчитали, сколько абонентов у A1, МТС и life:)
  7. Динаре Алимбековой не хватило секунды, чтобы выиграть медаль в спринте на КМ по биатлону
  8. Стильно и минималистично. В ЦУМе появились необычные витрины из декоративных панелей
  9. Оловянное войско. Как учитель из Гродно преподает школьникам историю с солдатиками и солидами
  10. «Скорее ад замерзнет». В МИД Литвы отреагировали на требование о выдаче Тихановской
  11. «Парень выдержал полгода». История мотоциклистки, которая в 25 лет стала жертвой страшной аварии
  12. «Очень сожалею, что я тренируюсь не на «Аисте». Посмотрели, на каких велосипедах ездит семья Лукашенко
  13. Надпись в книге, провластные автопробеги и акции солидарности. Что происходит в стране 6 марта
  14. Минское «Динамо» в третий раз проиграло питерскому СКА в Кубке Гагарина
  15. Оперная певица, которая троллит чиновников и силовиков. Кто такая Маргарита Левчук?
  16. «Прошло минут 30, и началось маски-шоу». Задержанные на студенческом мероприятии о том, как это было
  17. На воскресенье объявлен оранжевый уровень опасности
  18. Кто стоит за BYPOL — инициативой, которая публикует громкие расследования и телефонные сливы
  19. «Ушло вдвое больше дров». Дорого ли выращивать тюльпаны и как к 8 марта изменились цены на цветы
  20. На 1000 мужчин приходится 1163 женщины. Что о белорусках рассказали в Белстате
  21. Что критики пишут о фильме про белорусский протест, показанном на кинофестивале в Берлине?
  22. Стачка — за разрыв договора, профсоюзы — против. Что сейчас происходит вокруг «Беларуськалия» и Yara
  23. Лукашенко рассказал, что сделал бы, «если бы в стране была настоящая диктатура» и о своем «дворце»
  24. Где поесть утром? Фудблогеры советуют самые красивые завтраки в городе
  25. Генпрокуратура возбудила уголовное дело против BYPOL
  26. МАРТ — ЕЭК: Беларусь не нарушает своих обязательств по применению ассортиментных перечней товаров
  27. Лукашенко: КГБ вам в ближайшее время расскажет, сколько сюда тротила завезли. И даже пластита
  28. Госконтроль заинтересовался банками: не навязывают ли допуслуги, хватает ли банкоматов, нет ли очередей
  29. На ЧМ эту биатлонистку хейтили и отправляли домой, а вчера она затащила белорусок на пьедестал
  30. «В школе думали, что приводит бабушка». История Даши, у которой разница в возрасте с мамой 45 лет


Зміцер Кустоўскі,

Але з’явяцца яны, хутчэй за ўсё, толькі пасля Алімпіяды. А пакуль Мінск балее за хакейнае “Дынама” і за хакеістаў, якія ў клубе ўжо не гуляюць.

“Алімпійцы” на гэта не крыўдзяцца. Хоць і прызнаюцца, што білборды сталі б стымулам. Еўрарадыё прыгадвае інтэрв’ю былога футбаліста Аляксандра Хацкевіча, калі той тлумачыць, чаго не хапае для поспехаў беларускім футбалістам. Білбордаў на вуліцах!
 
Аляксандр Хацкевіч: “Калі мы з Бялькевічам прыехалі ва Украіну ў 1996-м годзе, у кожным горадзе на цэнтральнай вуліцы віселі білборды з надпісамі: “Наша мэта — трапіць на чэмпіянат Еўропы”. Не траплялі на чэмпіянат Еўропы — новыя плакаты: “Наша мэта — трапіць на чэмпіянат свету”. У выніку зборная трапіла на чэмпіянат свету”.
 
Два месяцы да Алімпіяды, а ў Мінску можна пабачыць хіба што рэкламу хакейнага клуба “Дынама”, які зараз у адпачынку. Ніводнага ўдзельніка Гульняў! Нават футбольнай зборнай няма!
 
Старшыня Дырэктарату нацыянальных каманд Мінспорту Андрэй Фомачкін мяркуе, што плакаты з выявай беларускіх алімпійцаў з’явяцца. Калі — не ўдакладняе.
 
Андрэй Фомачкін: “Я за тое, каб гэта было. Ідзе шырокая праграма ў СМІ па спартоўцах, рыхтуецца фільм. Канешне, будзем пазіцыянаваць сваіх спартоўцаў, каб яны пазнавальнымі былі ў шырокага гледача, балельшчыка. І каб кожны наш грамадзянін мог пазнаць іх у твар”.
 
У Нацыянальным алімпійскім камітэце Еўрарадыё кажуць, што білборды са спартоўцамі звычайна з’яўляюцца... пасля Алімпіяды.
 
НАК: “Як правіла, білборды з’яўляюцца ўжо пасля Алімпійскіх гульняў. З новымі тварамі, новымі рэкардсменамі, новымі імёнамі. Але, у прынцыпе, гэтае пытанне павінна быць разгледжана бліжэйшым часам на паседжанні выканкама”.
 
Старшыня Беларускай федэрацыі веславання Аляксандр Грыгараў лічыць, што прасоўванне беларускага спорту мусіць адбывацца круглы год. Зараз Аляксандр Грыгараў знаходзіцца ў Швейцарыі, дзе захапляецца рэкламай мясцовых спартоўцаў.
 
Аляксандр Грыгараў: “Да чаго мусіць імкнуцца дзіцё? Яно хоча стаць чэмпіёнам, якога ён не бачыў! Каб ён мог дакрануцца да Мядзведзя, Шчэрбы, Карстэн. Вось паглядзі, якія гэта людзі, як яны выглядаюць, прыгожыя твары”.
 
Бронзавы прызёр пекінскай Алімпіяды ў штурханні ядра Андрэй Міхневіч не можа вырашыць, каго з алімпійцаў рэкламаваць, бо кожнага не атрымаецца.
 
Андрэй Міхневіч: “Рэкламаваць усю алімпійскую зборную не хопіць горада, калі плакатамі абвешваць. Думаю, няма такой неабходнасці. Думаю, гэта будзе накладваць нейкі адбітак на спартоўцаў. Каго вывешваць? Вось каго выбраць з каманды ў 150 чалавек? Патэнцыйных медалістаў? А будзе ён медалістам ці не? Вось пройдзе Алімпіяда, кожны атрымае сваё”.
 
Алімпійская чэмпіёнка ў кіданні молата Аксана Мянькова рада бы трапіць на білборды чэмпіёнкай Лондана. А калі такія білборды з’явяцца зараз, яны могуць дадаць матывацыі.
 
Аксана Мянькова: “Значыць, пэўна, не хочуць нас вешаць. А рэклама спартоўцаў патрэбна. Канешне, гэта дае стымул”.
 
Нагадаем, да Алімпійскіх гульняў ў Лондане засталося крыху менш за 2 месяцы. Яны распачнуцца 27 ліпеня.
-35%
-15%
-15%
-10%
-10%
-10%
-10%
-10%
-25%
-15%