107 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Стильно и минималистично. В ЦУМе появились необычные витрины из декоративных панелей
  2. У кого больше? Подсчитали, сколько абонентов у A1, МТС и life:)
  3. «Парень выдержал полгода». История мотоциклистки, которая в 25 лет стала жертвой страшной аварии
  4. Помните, сколько стоили машины на авторынке в Малиновке 20 лет назад? Сравнили с современными аналогами
  5. Генпрокуратура возбудила уголовное дело против BYPOL
  6. Госконтроль заинтересовался банками: не навязывают ли допуслуги, хватает ли банкоматов, нет ли очередей
  7. МАРТ — ЕЭК: Беларусь не нарушает своих обязательств по применению ассортиментных перечней товаров
  8. На 1000 мужчин приходится 1163 женщины. Что о белорусках рассказали в Белстате
  9. На ЧМ эту биатлонистку хейтили и отправляли домой, а вчера она затащила белорусок на пьедестал
  10. «Хлеба купить не могу». Работники колхоза говорят, что они еще не получили зарплату за декабрь
  11. Лукашенко: КГБ вам в ближайшее время расскажет, сколько сюда тротила завезли. И даже пластита
  12. Оперная певица, которая троллит чиновников и силовиков. Кто такая Маргарита Левчук?
  13. Где поесть утром? Фудблогеры советуют самые красивые завтраки в городе
  14. Насколько хорошо вы понимаете логику приговоров. Попробуйте себя в роли судьи. Игра
  15. Динаре Алимбековой не хватило секунды, чтобы выиграть медаль в спринте на КМ по биатлону
  16. Кто стоит за BYPOL — инициативой, которая публикует громкие расследования и телефонные сливы
  17. «Танцуем, а мое лицо прямо напротив ее груди». История семьи, где жена выше мужа (намного!)
  18. По обновленному КоАП судили айтишника из квартала «Пирс». На его балконе БЧБ-флаг держался с августа
  19. Минское «Динамо» проводит третий матч Кубка Гагарина против СКА. Онлайн
  20. «Очень сожалею, что я тренируюсь не на «Аисте». Посмотрели, на каких велосипедах ездит семья Лукашенко
  21. Что критики пишут о фильме про белорусский протест, показанном на кинофестивале в Берлине?
  22. «Кошмар любого организатора». Большой фестиваль современного искусства отменили за сутки до начала
  23. Надпись в книге, провластные автопробеги и акции солидарности. Что происходит в стране 6 марта
  24. Минздрав сообщил свежую статистику по коронавирусу в стране
  25. Оловянное войско. Как учитель из Гродно преподает школьникам историю с солдатиками и солидами
  26. «Скорее ад замерзнет». В МИД Литвы отреагировали на требование о выдаче Тихановской
  27. Лукашенко рассказал, что сделал бы, «если бы в стране была настоящая диктатура» и о своем «дворце»
  28. На воскресенье объявлен оранжевый уровень опасности
  29. Стачка — за разрыв договора, профсоюзы — против. Что сейчас происходит вокруг «Беларуськалия» и Yara
  30. Не с того начали. Бизнес-союз резко ответил на предложение МНС побороться с зарплатами в конвертах


Яўген Валошын,

Ці змогуць беларускія алімпійцы выканаць звышзадачу ў 25 медалёў і на каго з атлетаў робяцца стаўкі?

“Гэта — звышзадача, гэта цуд, калі такое здарыцца”, — гаворыць пра медальныя планы чыноўнікаў Уладзімір Беражкоў, галоўны рэдактар газеты “Прессбол”.



Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка дае свой наказ нашай алімпійскай дэлегацыі: 25 медалёў, з якіх пяць павінны быць залатымі.

Галоўны рэдактар спартовага парталу goals.by Алег Гаруновіч тлумачыць, чаму выканаць гэтую задачу будзе надзвычай складана.

Алег Гаруновіч: “25 медалёў Беларусь не заваёўвала і ў свае найлепшыя алімпійскія кампаніі. Мне здаецца, што лонданская Алімпіяда не будзе для нас найлепшай, мы падыходзім да яе не ў аптымальным стане. Многія спартсмены, якія маглі рэальна заваяваць медаль, не едуць. Той жа Краўчанка (дзесяціборац, срэбны прызёр Алімпіяды ў Пекіне. — Еўрарадыё), чацвёрка па веславанні не адабралася. Гэта тое, на што мы разлічвалі. І ўвогуле нашы каронныя віды спорту — гэта цяжкая атлетыка, веславанне — не так уражваюць, як чатыры гады таму. У алімпійскіх чэмпіёнаў братоў Багдановічаў — спад. Андрэй Арамнаў (рэкардсмен свету па цяжкай атлетыцы. — Еўрарадыё) — не ў аптымальнай фізічнай форме”.

Гэты касцюм раней належаў экіпажу вяслярак Наталлі Гелах і Юліі Бычак. Яны сталі прызёркамі пекінскай Алімпіяды. А падрыхтаваць іх належным чынам да лонданскіх Гульняў, як і многіх іншых топавых спартсменаў, не змаглі

Алег Гаруновіч аналізуе, што новых зорак амаль не з’яўляецца, а ўзрост топавых атлетаў не стаіць на месцы.

Алег Гаруновіч: “Нашы лідары не маладзеюць. Гэта Кацярына Карстэн (веславанне. — Еўрарадыё). Калі раней яна была фаварытам, то зараз вядзецца гаворка пра тое, каб яна проста трапіла ў медалі. Можа быць, Мірны і Азаранка (тэніс. — Еўрарадыё) — гэта нейкі рэзерв. Але 25 медалёў — гэта нерэальна. Пяць залатых — яшчэ менш рэальна. Стаўка робіцца ў асноўным на правераных штыкоў. Але апошнім часам мне складана сказаць, у якіх відах спорту з’явіліся новыя рэальныя зорачкі. Напэўна, варта пакалупацца ў сістэме развіцця спорту”.

Кацярына Карстэн, размяняўшы чацвёрты дзясятак, усё адно з'яўляецца адной з наймацнейшых беларускіх спартсменак


Алімпійскі чэмпіён Ванкувера па фрыстайле Аляксей Грышын, які зведаў, што такое браць узнагароды, лічыць пастаноўку амбітнай медальнай задачы нармальнай.

Аляксей Грышын: “Няма нічога нерэальнага. Мэты заўсёды трэба ставіць па максімуме. У першую чаргу гэта цісне на чыноўнікаў, а не на спартсменаў”.

Алімпійскі чэмпіён Манрэаля-1972 велагоншчык Уладзімір Камінскі не лічыць, што планы па ўзнагародах маральна ціснуць на нашых спартсменаў. Асабліва калі параўнаць гэтыя задачы з тымі, якія спускалі зверху за савецкім часам.

Уладзімір Камінскі:
Мы ў СССР ведалі: калі другое месца зоймем — са зборнай вылецім. Спартовая кар’ера на гэтым скончыцца. Таму сённяшнія планы, я лічу, адмоўна не ўплываюць”.

Разам з гэтым Уладзімір Камінскі зазначае: дакучлівасць асобных кантралёраў падчас Алімпіяды можа дрэнна адбіцца на выніку.

Уладзімір Камінскі: “Прысутнасць службовых асоб у камандзе — яно непажадана. Парушаецца звыклая абстаноўка, калі чатыры гады не наведваў, а на Алімпійскіх гульнях з’яўляецца да спартсменаў на сняданак, абед і вячэру: “Ну, як ты? Ну, імкніся! Ты ж глядзі: увесь народ за цябе!”

Уладзімір Камінскі ўсё ж верыць у магчымасць пяці залатых медалёў нашай каманды. Спецыяліст пералічвае, хто б мог на іх замахнуцца.

Уладзімір Камінскі:
“Новікава ў штанзе — гэта рэальна, Ціхан у кіданні молата — таксама рэальна, Карстэн у веславанні — таксама, а яшчэ Азаранка з Мірным у міксце. Байдарачнікі і канаісты таксама могуць узяць золата”.

Міністр спорту Беларусі Алег Качан зрабіў свой медальны прагноз. Сярод яго надзей — Кацярына Карстэн і тэнісная пара Мірны-Азаранка.



Таксама міністр ставіць на весляроў Аляксандра і Андрэя Багдановічаў, стралка Сяргея Мартынава, легкаатлетаў, якія кідаюць молат, штурхаюць ядро, удзельніц групавых практыкаванняў у мастацкай гімнастыцы.

Пры гэтым кожная з Алімпіяд мінулых гадоў прыносіла беларусам сюрпрызы. Золата як правіла бралі не самыя раскручаныя атлеты.

Лонданскія Гульні распачнуцца 27 ліпеня і скончацца 12 жніўня.