
Медалі для Алімпійскіх гульняў 2012 года адрозніваюцца і памерамі: 85 мм у дыяметры і 7 мм у таўшчыню. Гэта адны з самых цяжкіх Алімпійскіх медалёў, якія калі-небудзь былі вырабленыя. Залаты медаль вагой каля 410 грамаў утрымлівае толькі 6 грамаў золата, астатняе - прымешкі срэбра і медзь, паведамляюць англійскія СМІ. Медалі ў Пекіне важылі каля 200 грамаў.
Дызайн медалёў распрацаваў брытанскі мастак Дэвід Уоткінс. На іх адлюстраваная грэцкая багіня перамогі Ніка. На адваротным баку - лагатып Алімпійскіх гульняў на фоне выпраменьваючых святло зорак, што адлюстроўвае дух і традыцыі Алімпіяд. Акрамя ўсяго гэтага, дызайнер змясціў на медалі выяву ракі Тэмзы.