149 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Шахтер» выдал абсолютно лучший старт в чемпионате Беларуси по футболу за свою историю
  2. «Переворот планировался на 9 мая». В ФСБ России прокомментировали задержание Зенковича и Федуты в Москве
  3. «Мы не гоняемся за сложными рецептурами». На Белинского открылась кондитерская Mousse
  4. «Попытка восстановить легитимность». Эксперты — о «заигрывании с Баку» и будущей встрече с Путиным
  5. «Оказалось бы, что Минск — древний азербайджанский город». Бывший президент Армении раскритиковал Лукашенко
  6. «Переболел COVID-19 и вернулся». История 92-летнего фельдшера, без которого в деревне никак
  7. Врач объясняет, когда выпивать два дня — это уже запой и как быстро человек может спиться
  8. «Однажды ночью мой грузовик ограбили». История Натальи, которая в 40 лет стала дальнобойщицей
  9. Лукашенко обвинил американские спецслужбы в подготовке покушения на него и сыновей
  10. «Нормализация отношений невозможна, пока не прекратится насилие». Макей встретился с послами Германии и Франции
  11. Как скручивают пробеги у машин из Европы: вопиющие примеры и советы специалистов
  12. На «Гомсельмаше» рассказали про 400 вакансий, приглашение россиян на работу и зарплаты выше 3600 рублей
  13. Не до покупок. В Беларуси заметно сократился розничный товарооборот
  14. В Беларуси рванули цены на курицу, свинину, картошку, сладости, пиломатериалы и туристические услуги
  15. Школьный друг Виктора Бабарико уже 10 месяцев в СИЗО КГБ. Вот что рассказывает об этом его брат
  16. Тима Белорусских о дочери: «Она скрывалась ради образа мальчика с разбитым сердцем»
  17. «Ну ты же понимаешь о последствиях». Работники рассказали, по сколько сбрасывались на субботник
  18. Туктамышеву называют новой примой российского фигурного катания. Только взгляните, как она хороша
  19. Девушка Роналду — модель с невероятными формами. Вы удивитесь, узнав, чем она занималась до встречи с ним
  20. Мужчина, который попал на видео с медвежонком, о случившемся: «Хотел как лучше, а вышло, что виноват»
  21. «Свое надо есть, из нашей земли, а не какое-то заморское». Лукашенко порассуждал о борьбе с вирусами
  22. Власти взялись за лопаты и грабли. Кто и где трудился на субботнике
  23. Белорус заочно получил пожизненное за убийство французских миротворцев. Рассказываем, что известно
  24. Бежали за границу через реки, леса и поля. Как белорусы скрываются от преследования силовиков
  25. Дух захватывает. Что видно с крыши в центре Минска, где сегодня презентовали высотный огород?
  26. «Два раза смотрел потом». Лукашенко прокомментировал «шпионский» фильм «Манкурты»
  27. «В больнице плакал и просил прощения». Поговорили с женой Виктора Борушко, которому дали 5 лет колонии
  28. Почему начало глаукомы легко пропустить? Врач рассказывает про опасное заболевание глаз
  29. Склепы с останками ребенка и взрослого обнаружили при прокладке теплотрассы в центре Могилева
  30. В прокате — «Чернобыль» Данилы Козловского. Что с ним не так?


Яўген Валошын,

Еўрарадыё выправілася ў Цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі, каб на свае вочы пабачыць, ці магчыма было падсыпаць допінг у ежу спартсменкі.
 
Метэналон знайшлі ў арганізме Надзеі Астапчук, узяўшы допінг-спробу пятага жніўня. Да гэтага кёльнская лабараторыя правярала спартсменку 30 ліпеня, і нічога выяўлена не было. Выходзіць, метэналон мог трапіць у арганізм штурхальніцы паміж гэтымі датамі.
 
Дзе гэта магло здарыцца?
 
Перада мной ляжыць выпіска з гасцініцы. Надзея Астапчук праходзіла ў нас зборы з дзявятага ліпеня па першае жніўня”, - Леанід Карась, намеснік дырэктара Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі “Раўбічы”, паказвае журналісту Еўрарадыё дакументы.
 
Еўрарадыё: Якім чынам тут праходзіў заключны дзень збораў?
 
Леанід Карась:Я быў у адпачынку, але не думаю, што нешта мянялася ў адносінах да таго, што было да гэтага. Штатная работа. Працуе з камандай трэнер, працуе з камандай урач. Каб праз харчаванне нешта патрапіла ў арганізм, гэта вельмі і вельмі праблематычна. У нас трэнер і ўрач замаўляюць кожнаму спартсмену ежу, і афіцыянт прыносіць яе ад катла да століка”.
 
Леанід Карась падкрэслівае, што ў “Раўбічы” ўвесь час наведваюцца спецыялісты з антыдопінгавых агенцтваў. Трасуць і лёгкаатлетаў, і прадстаўнікоў зімовых відаў спорту, якіх тут пераважная большасць.
 
Леанід Карась: “Часам камунікую з біятланістамі, і яны скардзяцца: “Больш сталі на нейкіх донараў падобныя, чым на спартсменаў. Здараецца, што за тыдзень па два разы прыязджаюць”.
 
Еўрарадыё: З Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва?
 
Леанід Карась: “І з Нацыянальнага, і спецыялісты WADA працуюць”.
 
Наконт Надзеі Астапчук намеснік дырэктара “Раўбічаў” выказваецца толькі ў станоўчай манеры і, як многія іншыя, падкрэслівае бессэнсоўнасць выкарыстання “старажытнага” метэналона.
 
Леанід Карась: "Надзея Астапчук - прафесіянал. Малая верагоднасць таго, што гэта было свядомае ўжыванне гэтага прэпарата. У дадзенай сітуацыі ўсе ведалі пра ўвагу WADA да нашых спартсменаў, што Астапчук з’яўляецца лідарам у гэтым відзе спорту, што яе будуць трэсці на ўсіх узроўнях…"
 
Леанід Карась паказвае на просьбу журналіста Еўрарадыё бетонны сектар для штурхання ядра, дзе Надзея Астапчук трэніравалася, просценькі нумар у гасцініцы №2, дзе яна жыла.
 
Сектар для штурхання ядра
  
Касцёл Святога Матвея 19-га стагоддзя месціцца побач з сектарам для штурхання ядра
 
Гасцініца №2, дзе жыла Надзея падчас збораў
 
Нумар, дзе спынялася Надзея Астапчук
 
Дарэчы, харчавацца спартсменка і яе трэнер вырашылі ў невялікім рэстаране гасцініцы №1.
Прыходзім і сюды, дзеля цікавасці аглядаем кухню.
 
На кухні
 
- Скажыце, ці ёсць магчымасць таго, што нехта мог прабрацца сюды і нешта падсыпаць у ежу? - пытаемся ў аднаго з кампетэнтных супрацоўнікаў рэстарана.
 
Супрацоўнік: "Ну, як гэта! Нерэальна. Як чалавек можа патрапіць у вытворчую ўстанову на кухню, дзе ён ніколі не знаходзіўся?"
 
Еўрарадыё: "То бок, такую асобу вы маглі б ідэнтыфікаваць?"
 
Супрацоўнік: “Так, канешне”.
 
Як харчавалася Надзея Астапчук у заключны дзень раўбіцкіх збораў першага жніўня (на тэрыторыі спартовага аб’екту штурхальніца знаходзілася ў першай палове дня)? Дырэктар рэстарана Аляксандр Лукавой паказвае на нашую просьбу меню:
 
У рэстаране
 
“Па днях ёсць накладныя. Тут на трынаццаць чалавек усё было прыгатавана. Не можам сказаць, што канкрэтна яна ела. Салат з крабавых палачак і кукурузы, амлет з вяндлінай (падаваўся пэўна на сняданак), кампот, ікра была, шакалад, пюрэ, запечаная рыба, пітная вада “Дарыда”, гарбата, блінчыкі з джэмам, птушкай, вяндлінай… То бок увесь асартымент у нас выпісаны”.
 

Штатная змена рэстарана складае пяць чалавек.
 
Апроч Надзеі Астапчук, тут елі і наша знакамітая біятланістка Дар’я Дамрачова, і двухразовая алімпійская чэмпіёнка па лыжных гонках з Польшчы Юстына Кавальчык.
 
“Наша нацыянальная каманда біятланістаў адначасова з Астапчук харчавалася. Моладзевая і дарослая. Гатуем-то на адной кухні, паводле адных прыходных накладных, - працягвае Аляксандр Лукавой, дырэктар рэстарана. - І кожная каманда выбірае па меню з тых жа прадуктаў, якія гатавалі для іншых. Так супала (вось падняў дакументы) у нас 25-га ліпеня была планавая праверка санстанцыі, быў здзейснены забор харчавання. І праблемаў ніякіх не выявілі”.
 
Атрымліваецца, што калі б допінг знаходзіўся ў ежы, то ім бы “пачаставаліся” і многія іншыя спартсмены.
 
Перад ад'ездам з "Раўбічаў" Надзея Астапчук пакінула ў "Кнізе прапановаў" рэстарана падзяку
 
Алімпійскі чэмпіён Лондана ў стральбе Сяргей Мартынаў патлумачыў карэспандэнту Еўрарадыё, што і ў алімпійскай вёсцы падсыпаць спартсмену допінг няпроста. Пітную ваду спартсмены наліваюць сабе з адных і тых жа вялізных бутляў, ежу выбіраюць для сябе стыхійна. То бок цяжка прадугледзець, што захоча есці чалавек.
 
Выходзіць, што “пачаставаць” Надзею допінгам ў раўбіцкім рэстаране наўрад ці маглі. Падсыпаць прэпарат у алімпійскай вёсцы - таксама малаверагодна.
 
Можа быць, Астапчук падставілі людзі, якія яе добра ведаюць?..
-10%
-15%
-10%
-25%
-30%
-80%
-30%
-15%