179 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. В Минске заработает еще один пункт вакцинации от ковида для всех желающих. Рассказываем, где и когда
  2. Свидетель слышал все происходящее в зале, но суд это не смутило. Журналистке TUT.BY Касперович дали 15 суток
  3. Крупные компании России в мае не поставляют нефть на «Нафтан». Сырье из Азербайджана также не ждут
  4. Врач рассказывает про анализ, который помогает проверить, все ли у вас в порядке с запасом железа
  5. Зуд и гнойные корочки. Врач называет симптомы чесотки и рассказывает о лечении
  6. Йоханнес Бё души не чает в жене и ребенке. Только взгляните на их семейную идиллию
  7. Погода на неделю: дожди и грозы, но тепло
  8. Генпрокурор: «Установлены сведения о еще живых нацистских преступниках. Из литовских батальонов СС и Армии Крайовой»
  9. Смена внешности и запрет на съемку. Лукашенко подписал законы о госзащите и нацбезопасности
  10. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой»
  11. «Он работает с онкобольными, а потом приходит на сеанс и плачет». Кто и как помогает психологу
  12. «Дорогое удовольствие для государства». Минтруда — о сокращении декрета и пересмотре размера пособий
  13. Сколько белорусы возмещают за коммунальные услуги и проезд в общественном транспорте
  14. В Беларуси сокращается количество банкоматов, инфокиосков и платежных терминалов
  15. Тренер по бегу объясняет, какую ошибку допускают новички и получится ли похудеть с бегом
  16. Культурная революция в Китае: как школьники вырезали интеллигентов в рамках «классовой борьбы»
  17. Врач — об опасности домашней пыли и том, как часто нужно делать уборку
  18. Помните пса с пробитой головой и оторванным носом? Узнали, что сейчас с ним и ищут ли живодера
  19. «Среди стран Европы хуже только в Молдове и Албании». Изучили статистику по белорусской науке
  20. По деньгам выходит дешевле, чем отели. Путешествие на автодоме по Полесью
  21. Журналистку TUT.BY Катерину Борисевич перевели в гомельскую женскую колонию
  22. Рост ВВП, долгов и заветные «по пятьсот». Кратко о том, как развивалась экономика в последние 10 лет
  23. Вот какие права и льготы Лукашенко дал арабам для застройки 10 квадратных километров Минска
  24. Очевидцы сообщили о задержании ОМОНом велосипедистов на Цнянке
  25. В полвторого ночи написал явку с повинной. О какой «взятке» 12-летней давности говорят в суде над Бабарико
  26. «Не представляет, как будет жить дальше». Поговорили с супругой военного, которому дали 18 лет колонии за госизмену
  27. «Открыл нам неограниченный кредит и разрешил тратить, сколько хотим». Меценат Юрий Зиссер
  28. Белорусские каналы не будут показывать «Евровидение». Белтелерадиокомпания объяснила причину
  29. Курс доллара упал почти до пятимесячного минимума. Что произошло и что будет дальше
  30. «С такой болезнью живут до 30 лет». История Кати и ее сына Вани с миопатией Дюшенна


Яўген Валошын,

Стэлефанаваўшыся з нашым “залатым” стралком Сяргеем Мартынавым у другі раз, мы спазніліся на паўгадзіны. Але чэмпіён часова адклаў паездку на лецішча і ветліва з намі сустрэўся.



За чатыры гады да Гульняў у Лондане яму практычна не тэлефанавалі журналісты. Як кажа стралок, “нібы з жыцця выкраслілі”. Але для самога Сяргея Мартынава залаты медаль аказаўся лагічным.

“Шчыра кажучы, вялікай нечаканасцю гэта не было. Таму што, калі ўзгадаць усю сваю гісторыю, то я мог перамагчы на ўсіх шасці Алімпіядах, дзе ўдзельнічаў, — кажа стралок. — Але не складвалася. Было дзве бронзы, было шостае, восьмае месцы… На першай Алімпіядзе, гэта было ў 1988-м, я таксама мог быць першым. Мне было 20 гадоў, да гэтага я перамог на Кубку свету, рэкорд свету ўсталяваў. Але неяк не складвалася, трошкі не шанцавала…”

Свой залаты медаль Сяргей Мартынаў пабачыў у сне яшчэ за чатыры гады да Гульняў ў Лондане і зараз усмешліва пра гэта ўзгадвае:

“Перад мінулай Алімпіядай, перад Пекінскай, мне снілася, што мяне прэзідэнт віншуе з залатым медалём. Сон не быў прарочым. А перад Лонданскай мне, здаецца, нічога не снілася”.

Сяргей Мартынаў, як нам падалося, з тых людзей, якіх не назавеш казачнікамі. Размаўляе ён гэтак жа, як і страляе: трапна і ўзважана, ніколі не перагінае палку. Гэтак жа, па ўсім відаць, і жыве.

“Не скажу, што я фанат чагосьці, той жа рыбалкі. У мяне няма такога, што трэба кідаць усё кожныя выходныя і кудысьці імчацца рыбу вудзіць, — працягвае чэмпіён. — Звычайнае жыццё, люблю і музыку паслухаць, і тэлевізар паглядзець, падабаюцца спартовыя перадачы: той жа снукер падабаецца, і тэніс вялікі”.

Еўрарадыё: А якую музыку вы любіце слухаць?


Сяргей Мартынаў: З апошняга, што мне патрапілася на вочы, гэта гурт Soen (шведска-амерыканскі хэві-метал. — Еўрарадыё). У яе выйшаў толькі адзін альбом, але там вядомыя музыкі. Steven Wilson, вядомы ў вузкіх колах музыка з гурта Porcupine Tree (прагрэсіўны рок, Англія. — Еўрарадыё). Blackfield — таксама яго гурт. З амерыканскага — Tool (прагрэсіўны рок ), ёсць такая банда. Са старога — Pink Floyd не слухаю чамусьці, неяк не кладзецца на душу. Ну, Led Zeppelin са старога падабаецца…

Еўрарадыё: Многія здзівіліся, што вам-такі ўдалося перамагчы на Алімпіядзе ў неюнацкім узросце. Звычайна спартсменам, якім за 40, здароўе не дазваляе паспяхова выступаць…

Сяргей Мартынаў: "Стралковы спорт не патрабуе ў прынцыпе нейкіх звышфізічных намаганняў. Але некаторыя практыкаванні адымаюць і здароўе. Напрыклад, стральба з пнеўматыкі, стоячы. Стральба статычная, але ідзе вялікая нагрузка на паясніцу, пазваночнік. Многім аперацыі робяць, пазванкі выразаюць. Многія з гэтай прычыны перастаюць выступаць. Апроч гэтага, калі страляеш у ціры, — дым, порах, свінец гэты… Але як яно ўплывае — гэта будзе вядома потым".

Мацаючы 400-грамовы алімпійскі медаль (золата там, праўда, толькі шэсць грамаў), цікавімся, а што гэта такое — выйграць такую ўзнагароду ў 44 гады



Сяргей Мартынаў: “Мой узрост я не лічу гранічна дапушчальным. Ёсць людзі і старэйшыя за мяне гадоў на пяць-шэсць. Дзейныя спартсмены, паспяхова выступаюць. У гімнастыцы, канешне, не будзеш у 40 гадоў скакаць на бервяне ці круціць піруэты на папярэчыне. Але тая ж Кацярына Карстэн — не дзяўчынка, яна прыкладна майго ўзросту, і акадэмічнае веславанне па фізічных затратах непараўнальнае са стральбой. Тым не менш чалавек выступае на высокім узроўні, і, наколькі я ведаю, сканчаць не збіраецца”.

Еўрарадыё: У “Вікіпедыі” напісана, што вы нарадзіліся ў Расіі. А ці ведаеце беларускую мову?

Сяргей Мартынаў: “Мой бацька — рускі, маці — беларуска. У Расіі я прабыў пасля нараджэння толькі адзін тыдзень. Мову ў школе вывучаў, але гэта было так даўно… У мяне дачка малодшая скончыла пачатковую школу на беларускай мове. Таму яна ў нас найлепшы спецыяліст у сям’і па гэтым пытанні”.

Еўрарадыё: Такое ўражанне, што падчас спаборніцтваў вы дасягаеце поўнага спакою… Як гэтаму навучыцца? Ці моцна замінае спартсменам хваляванне?

Сяргей Мартынаў: “Хваляванне, разумееце, у розныя моманты аказвае розны ўплыў. Бывае поўны спакой, як у тым жа фінале Гульняў у Атланце. Практычна там нічога не патрапіў, скаціўся з трэцяга на сёмае месца. Што патрэбна для поспеху, я ў прынцыпе і не ведаю. Хваляванне — гэта добра ці дрэнна..?”



-50%
-5%
-20%
-10%
-30%
-99%
-10%
-30%
-10%
-21%