105 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Эксперт рассказал, как правильно посеять семена и что делать, чтобы они взошли
  2. Беларусбанк начал выдавать потребительские кредиты. Какую сумму дадут при зарплате в 1000 рублей
  3. На продукты рванули цены. Где сейчас выгоднее закупаться — на рынках, в гипермаркетах, дискаунтерах?
  4. По зарплатам «в конвертах» ввели новшество. Оно касается как работников, так и нанимателей
  5. «За полтора месяца мое душевное рвение ушло в минус». Минчанка продала квартиру и купила синагогу
  6. Служит в армии и копит на дом в деревне. В женском биатлоне — новая звезда (и она невероятно милая)
  7. Нет ни документов, ни авто. В правительстве объяснили, как снять с учета такую машину, чтобы не платить налог
  8. «Мы с вами не допустили гражданского раскола». Лукашенко и Кубраков поздравили милиционеров
  9. «Вместо 25 рублей — 129». Банк повысил предпринимателю плату за обслуживание в 5 раз из-за овердрафта
  10. ЕЭК предложила Беларуси избавиться от обязательного перечня белорусских товаров в магазинах
  11. «Парень выдержал полгода». История мотоциклистки, которая в 25 лет стала жертвой страшной аварии
  12. Инициатива BYPOL выложила напутственную речь якобы экс-главы МВД по случаю его ухода с должности
  13. Казакевич озвучил социальный портрет «преступника», «связанного с протестной активностью»
  14. Как перекладывают «по карманам» долги госсектора и чем это чревато
  15. Итоги ажиотажа: за два месяца техосмотр прошло столько машин, сколько раньше за полгода
  16. Год с коронавирусом. В какие страны сейчас могут слетать белорусы и что для этого нужно
  17. В Витебске увольняют Владимира Мартова — реаниматолога, который первым в Беларуси честно говорил о ковиде
  18. Медики написали открытое письмо главе профсоюза: «Мог ли врач промолчать и позволить опорочить имя убитого?»
  19. Белорусские биатлонистки стали вторыми в эстафете, проиграв одну секунду
  20. Две машины в Андорру, пять — в Эстонию, 121 — в Германию. Интересные факты об экспорте авто из Беларуси
  21. Белорусов атаковали банковские мошенники. Откуда у них данные, почему их сложно найти, как защититься
  22. Протестировали, как работает оплата проезда в метро по лицу, и рассказываем, что из этого вышло
  23. «Осторожно, тут могут быть бэчебэшники». Как в Купаловском прошел первый спектакль после президентских выборов
  24. Минское «Динамо» снова проиграло питерскому СКА в Кубке Гагарина
  25. «Малышке был месяц, они ее очень ждали». Что известно о троих погибших в страшной аварии под Волковыском
  26. «В школе думали, что приводит бабушка». История Даши, у которой разница в возрасте с мамой 45 лет
  27. Носкевич: Уголовное дело Тихановского до конца месяца будет передано прокурору для направления в суд
  28. Уволился декан ФМО БГУ Виктор Шадурский. Он возглавлял факультет больше 12 лет
  29. Все магазины Bigzz и «Копилка» не работают. Компания ушла в ликвидацию
  30. Новый декан у ФМО БГУ и большой красно-зеленый флаг в Новой Боровой. Что происходило в Беларуси 4 марта


Яўген Валошын,

Для некаторых гэты выбар залежыць ад рашэнняў наконт зарплаты, нехта хоча заваяваць ліцэнзію на наступную Алімпіяду і падарыць яе маладой змене.
 
Залаты медаліст Гульняў у Афінах (2004 год) Ігар Макараў адчувае ў сабе сілы змагацца за медалі на топ-спаборніцтвах. Але ці працягне кар’еру - гэта пытанне.
 
“У прынцыпе, у нашых планах - працягваць дужацца. Але сітуацыя такая, што мы папросту не ведаем, на якім свеце апынемся. Будзе зарплата, не будзе, - дзеліцца з Еўрарадыё Уладзімір Асін, трэнер дзюдаіста. - Куча бытавых пытанняў, ад якіх будзе залежаць рашэнне Ігара - працягваць кар’еру ці не”. 
 
Нагадаем, што пасля золата на Алімпіядзе Макараў заваёўваў срэбра і бронзу на першынствах Еўропы (2007-ы і 2009 гады). На Гульнях у Лондане Ігар у прызы не трапіў.
 
Не толькі Макараў, але і многія іншыя беларускія спартсмены чакаюць канца кастрычніка, калі Міністэрства спорту паведаміць пра памеры будучага фінансавання.  
 
Залаты медаліст Пекіна Андрэй Арамнаў, які, парваўшы мышцу, не паехаў на Гульні ў Лондан, цалкам аднавіўся ад траўмаў, пачаў трэніравацца і называе сябе “самым здаровым спартсменам”. Але рашэнне наконт працягу кар’еры канчаткова не прыняў - таксама чакае інфармацыі наконт дзяржаўнай фінансавай падтрымкі.  
 
Двухразовы срэбны прызёр Алімпіядаў Андрэй Рыбакоў, які траўмаваўся на Гульнях у Лондане і не трапіў у прызы, таксама не паведаміў пра сыход са спорту. 
 
Штангістка Настасся Новікава чакала, што здолее як мінімум здабыць медаль на Алімпіядзе ў Лондане і пайсці пасля гэтага на заслужаны адпачынак. Але павярнулася інакш: найважнейшую спробу атлеткі не залічылі суддзі, на п’едэстал яна не трапіла. Цікавімся, ці працягне Настасся выступаць пасля гэтага.
 
Настасся Новікава: “У гэтым годзе нічога не буду рабіць, адпачываю. На атэстацыю я прыйду, пакуль выступаць не адмаўляюся”. 
 
Канаісты Аляксандр і Андрэй Багдановічы тлустым почыркам упісалі сябе ў гісторыю беларускага спорту: узялі золата на Гульнях у Пекіне (2008 год) і срэбра на апошняй Алімпіядзе ў Лондане. Прайшлі чуткі, што старэйшы з братоў, Аляксандр, думае пра завяршэнне кар’еры.    
 
“Такое ўпершыню чую ад вас, для мяне гэта навіна, - здзіўляецца выканаўчы дырэктар Беларускай асацыяцыі каноэ Сяргей Шаблыка. - Яны будуць працягваць займацца, таму што кар’ера, можна сказаць, на ўзлёце. Аляксандр Багдановіч - 1982-га года нараджэння, то бок яму будзе 30 гадоў. У нас 33 гады Вадзіму Махневу (срэбнаму медалісту лонданскіх Гульняў у складзе байдаркі-двойкі. - Еўрарадыё), і ён не збіраецца завяршаць кар’еру. Навошта? Усё ж атрымоўваецца”.
 
Не скончвае трэніравацца і легендарная двухразовая алімпійская чэмпіёнка Кацярына Карстэн, якой споўнілася 40. 
 
Срэбная медалістка Лондана ў мастацкай гімнастыцы Любоў Чаркашына паведаміла, што не паедзе на наступныя Гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра. Ці завяршыла яна выступленні ў вялікім спорце?  
 
“Не, гэта няпраўда. Мы зараз у зале, Любоў рыхтуецца ехаць на клубны чэмпіянат свету, - кажа галоўны трэнер нацыянальнай зборнай па мастацкай гімнастыцы Ірына Ляпарская. - Далей яна едзе выступаць на чэмпіянат Італіі за клуб. Любоў і сапраўды сказала, што не паедзе на Гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра. Сказала, што нават калі заваюе ліцэнзію, то падорыць яе маладой гімнастцы”. 
 
Алімпійскаму чэмпіёну Гульняў у Лондане Сяргею Мартынаву 46 гадоў. Але пра сыход з вялікага спорту і думак няма. У размове з Еўрарадыё стралок паведамляе пра свой найбліжэйшы старт.   
 
Сяргей Мартынаў: “Фінал Кубку свету ў Бангкоку. Праз месяц”. 
 
Упершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі ніводнага медаля на Алімпіядзе не ўзялі лёгкаатлеты. У камандзе адбываецца змена пакаленняў. Ці сыходзяць з вялікага спорту лёгкаатлетычныя зоркі мінулых гадоў?  
 
Штурхальніца ядра Яніна Правалінская-Карольчык, алімпійская чэмпіёнка Сіднея (2000 год) не набліжалася да п’едэсталу на Гульнях у Пекіне і Лондане. Цікавімся, як сябе сёння адчувае атлетка і якія ў яе планы. 
 
Яніна Правалінская-Карольчык: “Усё добра, адпачыла, узнавілася. Можна далей прыступаць да працы. Галоўнае, каб дазваляла здароўе, каб не было траўмаў. Самы галоўны старт наступнага года - чэмпіянат свету ў Маскве”. 
 
Срэбны прызёр Гульняў у Пекіне Вадзім Дзевятоўскі днямі стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Яму не да трэніровак. 
 
Бронзавы прызёр Гульняў у Пекіне Іван Ціхан не змог выступіць у Лондане з-за станоўчай допінг-пробы, якую праз гады знайшлі ў аналізах, узятых падчас Алімпіяды ў Афінах. Але пра завяршэнне кар’еры Ціхан не паведамляе. 
 
Атрымаўшы золата на стометроўцы падчас Гульняў у Афінах (2004 год), Юлія Несцярэнка больш нічога не выйгравала, але працягвала трэніравацца. Перад Алімпіядай у Лондане бягуха траўмавала ступню. Ці скончылася на гэтым спартовая кар’ера Юліі? Аказваецца - не, паведамляе яе трэнер і муж Дзмітрый Несцярэнка.
 
Дзмітрый Несцярэнка: “Пакуль трэніруецца, бегае. Ступня яшчэ баліць. Займаецца ўжо як месяц, бегае кросы”. 
 
Цікавімся ў Дзмітрыя, ці мае яго спартсменка патэнцыял, каб зноўку скарыць п’едэстал на якіх-небудзь топ-спаборніцтвах.
 
Дзмітрый Несцярэнка: “Ды ёсць яшчэ патэнцыял, але баліць нага, Юлія думае пра гэта ўвесь час, самі разумееце. Трэніруемся, працуем, чакаем, што нага пройдзе”. 
 
Як стала вядома Еўрарадыё, працоўныя кантракты лёгкаатлетаў заканчваюцца ў канцы года. Тады і стане канчаткова вядома, хто са спартсменаў сыдзе з вялікага спорту. 
-10%
-20%
-50%
-10%
-50%
-40%
-10%
-10%
-50%
-18%