• Чемпионат Беларуси по футболу
  • Биатлон
  • Хоккей
  • Футбол
  • Теннис
  • Баскетбол
  • Гандбол
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
  1. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  2. Старинные усадьбы и парки, храмы и марсианские пейзажи. Маршрут на длинные выходные
  3. «Новые отношения меня не пугают». Одно утро с Юлией Курьян
  4. В Польше задержали самую крупную в истории партию контрабандных сигарет из Беларуси
  5. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  6. Семья минчан построила дом в дачном поселке и живет там круглый год. Вот как там все устроено
  7. Нарколог рассказала, почему стоит обращать внимание на состав алкоголя
  8. Лукашенко пообещал «ягодки» по «делу о госперевороте» и вспомнил «убийства друзей-президентов»
  9. Нацбанк не аттестовал двух топ-менеджеров Альфа-Банка, в том числе председателя правления. Что говорят в банке
  10. «Среди покупателей есть и обычные пенсионеры». В Минске переоткрылась ремесленная пекарня Lёn
  11. Как белорусские сигареты оказываются в опломбированных вагонах с удобрениями? Попытались найти ответ
  12. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  13. Главный скандал «фигурки»: россияне выиграли золото Игр, но через 5 дней его вручили и канадцам. Как так?
  14. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  15. Lada Vesta больше не лидер продаж, Rapid тоже нашли замену: какие машины сейчас покупают белорусы
  16. «Вы звоните в такое горячее время». Так получат ветераны ВОВ единовременные выплаты к 9 Мая или нет?
  17. Лукашенко запретил продажу жилья через облигации. И что теперь будет с ценами на квартиры?
  18. Паша «Мясной король». Как популярный гродненский блогер занялся мясным мини-бизнесом, который вдруг «выстрелил»
  19. Привьют всех желающих. Стало известно, когда в ТЦ «Экспобел» откроется пункт вакцинации
  20. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  21. В какие страны пустят белорусов, привившихся непризнанными ЕС «Спутником V» или вакциной от китайской Sinopharm
  22. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  23. Год назад стартовала, возможно, главная избирательная кампания независимой Беларуси. Как это было
  24. Участников канала «Армия с народом» приговорили к большим тюремным срокам
  25. «На 19 мая у него был обратный билет в Норильск». Что известно о докторе, которого задержали в Борисове
  26. 22 года назад пропал бывший глава МВД и оппозиционный политик Юрий Захаренко
  27. Лукашенко о заявлении на него в прокуратуру Германии: Не наследникам фашизма меня судить
  28. До +26°С! Прогноз погоды на длинные выходные
  29. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  30. «Не доводите ногти до такого». Эти специалисты работают со стопами и показывают видео не для слабонервных


Кирилл Клименков,

Недавно наша хоккейная сборная вернулась с чемпионата мира, где заняла 10-е место, в результате чего потеряла еще одну позицию в мировом рейтинге. Минское "Динамо" второй год подряд не смогло пробиться в плей-офф Континентальной хоккейной лиги. Об этих и других проблемах белорусского хоккея мы поговорили с обозревателем газеты "Прессбол" Вячеславом Федоренковым.

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


Скачать видео

- Начнем с более легких вопросов. Вы только что вернулись с чемпионата мира по хоккею. Какие впечатления? Какой антураж был в Германии во время турнира?

- Антураж быў, натуральна, святочны. Свята хакею немцам уладкаваць удалося. Першае маё ўражанне ад таго, што ніякія службы бяспекі не перашкаджалі аматарам глядзець хакей. Адсутнасць кантролю мяне здзівіла. Такога, як у нас, калі крок за крокам за табою ходзіць ахова, не было. Мне вельмі спадабалася атмасфера і вельмі спадабаўся хакей. Шмат якія гульні скончыліся непрадказальна, пачынаючы з першай на "Фелтынс-Арэне" - гэта была проста фантастыка! Ніколі не марыў нават, што я пагляджу хакей на футбольным стадыёне, забітым на сто адсоткаў. Не заўжды было добра бачна шайбу, але атмасфера была неверагодная!

- Наша сборная проводила матчи в Кёльне, на "Ланксесс-Арене", которая наряду с "Минск-Ареной" - одна из самых больших в Европе. Если сравнивать с нашим дворцом, какие впечатления?

- Я не ведаю ўсіх тэхнічных дробязяў, але, на погляд дылетанта, мінская больш прыгожая. У нас добра папрацавалі над афармленнем - мармур, цікавыя фарбы. У Еўропе наогул, і ў Кёльне ў прыватнасці, усё вельмі сціпла. У нас больш прэзентабельна, больш багата.

- Учитывая то, что на входе не было обысков, как у нас, когда несколько рядов ОМОНа приходится проходить, были какие-то инциденты?

- Я не заўважыў. Мяркую, што немцы арыентаваліся ўсё ж на нямецкую культуру: у іх там нічога такога не можа здарыцца, таму ўсё было вельмі па-дамашняму. Канешне, заўзятары - гэта заўзятары: піва лілося ракой, былі крыкі і скандыраванні, але на самой арэне - ні боек, ні паліцыі. Усё вельмі прывабна.

- В этом сезоне наша сборная потихоньку скатилась с восьмой позиции на десятую. Многие события предвещали этот если не провал, то скат. Я предлагаю рассмотреть это с помощью фотоотчета, а перед этим услышать Ваш собственный рейтинг событий, предвещавших такую неудачу. Что было главным?

- Па-першае, я задам пытанне: а чаму вы лічыце, што можна было прадказаць, што мы не выканаем задачу на Алімпіядзе, на чэмпіянаце свету?

- Ну, наверное, по причине нестабильности и отсутствия единого курса, развития федерации, хоккея в целом.

- Гэта, сапраўды, грунтоўная падстава, але прызнаюся, што ўпершыню за колькі год я памыліўся. Заўсёды напярэдадні чэмпіяната свету ў "Прэсболе" я раблю прагнозы наконт месца, на якім мы фінішуем. І я памыліўся, хаця ад трапнага стрэлу быў усяго толькі ў той шайбе, якую мы прапусцілі ад зборнай Германіі. Так, нестабільнасць, адсутнасць курса ці вектара - гэта вельмі сур’ёзная праблема. Я ўсё-такі спадзяваўся, што малады квартэт настаўнікаў зможа нешта зрабіць. Тым больш на чэмпіянаце свету ў алімпійскі год, калі не самыя моцныя склады ў супернікаў. Я не скажу, што гэта правал. Магло адбыцца самае жудаснае. Мяркую, што ў тых, хто быў сведкамі гульні з Казахстанам, у сярэдзіне другога перыяда былі не самыя добрыя думкі. Што гэта робіцца: мы прайграем Казахстану 0:2! Калі б мы скаціліся ў Дывізіён B, гэта быў бы правал. Аднойчы падобнае ўжо здарылася. Цяпер гэтага не адбылося, таму я ўжо выстаўляў маю прыватную адзнаку выступленню нашай зборнай – "тры". Мабыць, "тры з плюсам". Для аптымістаў, як пажартаваў Занкавец, "чатыры з мінусам".

- Давайте немного вспомним этот сезон – конец марта, предыдущий сезон: назначение Глена Хэнлона главным тренером минского "Динамо". Насколько это было оправдано и как в итоге все обернулось?

- Прыемна прыгадаць гэтае фота. Як змяняюцца часы! Зараз я буду, так бы мовіць, "задним умом"… Зараз можна сказаць, што запрашэнне Глена Хэнлана на пасаду галоўнага трэнера "Дынама" не было памылкай. Памылкай было тое, што ён згадзіўся. Ён не адчуў, што гэта Рубікон, на якім можна спатыкнуцца. Ён мяне расчараваў недзе летам, калі пачаў фарміраваць склад мінскага "Дынама".

- Как раз этому событию посвящена вторая фотография. Июль, более десятка легионеров подписывают контракты с минским "Динамо".

- На фота Д’юві Уэсткат – легіянер, з якім мы не памыліліся. І не маглі памыліцца – ён жа з рыжскага "Дынама" прыйшоў. Эдуард Занкавец у адным з апошніх інтэрв’ю сказаў, што рыжане ідуць добрым шляхам. У іх ёсць стаўка. Я не ведаю, вольна гэта ці нявольна, прымусова, няма грошай – усё ж такі ў іх філасофія вельмі правільная: адна каманда, стаўка на сваіх. І толькі на нейкіх пазіцыях – легіянеры. Яны з імі амаль не памыляюцца – 10-20% памылак. А у нас – 60-70%! Я так мяркую, што амаль кожнага легіянера можна з Рыгі перацягваць у Мінск – і гэта зработае! З іншымі – вялікае пытанне. Вось тады ў мяне было расчараванне. За што мы любілі Хэнлана? За тое, што ён з нашых выканаўцаў – яны не зоркі сусветнага ўзроўню, за выключэннем, мабыць, трох-чатырох – зрабіў вельмі добрую каманду, якая сваіх мэтаў дасягала. Я спадзяваўся, што ў "Дынама" ён пойдзе тым жа шляхам з тымі жа вынікамі. Ён жа паказаў, што зламаўся, што не ўпэўнены ў тым, што ў яго з беларусамі атрымаецца добрая каманда на нейкі больш-менш працяглы турнір, а не двухтыднёвы чэмпіянат свету.

Матч "Динамо-Минск" - "Амур". Результат 1:4, и после этого матча Владимир Наумов объявляет об отставке Глена Хэнлона с поста главного тренера минского "Динамо", а спустя некоторое время Хэнлон уходит и из сборной Беларуси. Правильное ли решение принял тогда Наумов? Правильное ли решение Хэнлона уйти еще и из сборной?

- Не буду арыгінальным, калі скажу, што рашэнне Навумава было звышнечаканае. Я магу прыгадаць, як я пра гэта даведаўся. Вельмі здзівіліся, калі не прыйшоў на прэс-канферэнцыю Глен Хэнлан. Калі ўжо вопыт ёсць, разумееш, што гэта можа значыць. Потым я бачыў Хэнлана амаль у слязах: ён пранёсся міма мяне, а адзін з прадстаўнікоў клуба сказаў мне на вуха, што ён звольнены. Я не мог зразумець Уладзіміра Навумава: гэта рашэнне не ўкладалася ні ў якія рамкі літаральна да апошніх дзён. Днямі адзін чалавек з хакейнага асяроддзя, вельмі інфармаваны, сказаў мне - я не ведаю, так было гэта ці не, - што Уладзімір Навумаў таксама расчараваўся ў Хэнлане па тых самых крытэрыях, што і я: ён чакаў, што Хэнлан будзе рабіць стаўку на беларусаў. І Хэнлан змог яго ўпэўніць летам, што пакуль гэта рана, што трэба гэта рабіць крок за крокам. Хэнлан яго ўпэўніў, што на селекцыю пайшлі вялікія грошы, а пры гэтым рэзультат не адпавядае тым сродкам, якія былі затрачаны. Яшчэ ў мяне ёсць дапушчэнне, што нехта са спонсараў мог сказаць: хлопец, што мы маем? што нам абяцалі? Тым больш што Хэнлан сам прызнаўся, калі ад’язджаў, што такой зарплаты, як у мінскім "Дынама", у яго не было нідзе. Калі сапраўды ў Навумава быў такі ланцуг разважанняў, усё ж такі няправільна ён зрабіў: калі ты ўжо ступіў на тропку, дык ідзі не менш як да Алімпіяды, магла быць сапраўды катастрофа. А так мы ціхія троечнікі.

Буквально спустя несколько дней после отставки Хэнлона у нас был Кубок Полесья, и команду возглавил Андрей Гусов. Мы турнир выиграли, и тогда кандидатура Андрея Гусова рассматривалась, но был назначен другой специалист. Может быть, тогда стоило остановиться на Гусове и дать ему работать дальше?

- Я не прыгадваю такога, каб Гусаў на якім-небудзь узроўні разглядаўся як галоўны трэнер алімпійскай зборнай. Я не ўпэўнены, што, калі б яму паступіла такая прапанова, ён згадзіўся б. Усё ж такі гэта велізарная адказнасць і велізарны гонар. Але ўжо можна ўручаць яму пасведчанне галоўнага пажарнага Беларусі: ён каторы раз ужо выратоўвае наш хакей – маладзёжная зборная, юнацкая. Я мяркую, што праз колькі год кожны з квартэту трэнераў нашай дружыны на чэмпіянаце свету будзе не проста ганаровым пажарным, а ганаровым настаўнікам, ганаровым трэнерам. Пакуль у іх яшчэ малавата вопыту. У Міхаіла Захарава ён ёсць.

В обход Владимира Наумова в Министерстве спорта главным тренером назначается Михаил Захаров. Что Вы скажете по этому поводу?

- Я таксама не буду арыгінальным: лепш хоць якое кіраванне, чым увогуле ягоная адсутнасць. Таму, калі нарэшце з’явіўся на чале зборнай трэнер, мне стала прыемна, што ён проста з’явіўся. Мне было б прыемна гэта пры любой кандыдатуры, але ў той сітуацыі лепшага кандыдата проста не было. Паспрачаемся? Што Вы думаеце? Адкінем момант, што трэба было Хэнлана пераканаць вярнуцца.

- Лично я бы назначил, скорее, тренера свободного - Канарейкина или Вуйтека, который более-менее знает белорусский хоккей…

- Адкуль Вуйтэк ці Канарэйкін ведаюць беларускі хакей?

- Они играли против наших, против того же "Динамо"…

- Не, пра гэта сказаў яшчэ Марк Сікора, калі яго прызначылі галоўным трэнерам "Дынама", што калі трэнер на сваёй лаўцы, ён глядзіць за сваёй камандай, а сапернікі яму так, пастолькі-паколькі. Мінскае "Дынама" і беларуская зборная – не тое ж самае, што рыжскае "Дынама" і латвійская зборная. Па "Дынама-Рыга" можна было б гаварыць, што ты больш-менш ведаеш латвійскую зборную, а ў нас гэта было не так. Патрэбен быў, зразумела, чалавек, які ведае, якому не трэба часу на раскачку, і Міхаіл Захараў у той сітуацыі быў, несумненна, лепшай кандыдатурай. Яшчэ прапануйце.

- Гусов тот же, который выиграл Кубок Полесья, Андриевский…

- Рабіць нейкай меркай Кубак Палесся проста смешна. Па-першае, Кубак Палесся – не той турнір, які можна параўноўваць нават з чэмпіянатам свету, а тым больш з Алімпійскімі гульнямі. Па-другое, нешта мне падказвае, што Андрэй Леанідавіч адмовіўся б ад гэтай прапановы, бо гэта Рубікон: правалішся – і ўсё, можаш ставіць крыж на сваёй кар’еры ў Беларусі. Таму на гэта мог згадзіцца толькі вельмі смелы чалавек, можна сказаць, безрассудны, а больш смелага і безрассуднага, чым Міхаіл Міхайлавіч, у Беларусі не знайсці ў трэнерскім цэху.

Исполком федерации хоккея, последние минуты, когда Владимир Наумов руководит. Что было более важно, что стало критическим событием для белорусского хоккея – уход Хэнлона или уход Наумова?

- Дык гэта тое ж самае, што пытаць, што было больш крытычна, калі ўпаў самалёт – разбіўся кокпіт ці хвост? Тут непарыўныя сувязі. Калі б не было адстаўкі Хэнлана, калі б не было гэтай мітусні, я думаю, Уладзімір Навумаў да гэтай пары быў бы на чале беларускага хакею.

- То есть московская работа была лишь одним из поводов…

- Я мяркую, што гэта праца магла пачакаць. Калі б яго там хацелі бачыць – крыху пачакалі б, да канца сезона як мінімум. Таму гэта рашэнне Навумава стала першым крокам да яго адстаўкі.

- Насколько повлияло на отставку Наумова решение Минспорта? Имеется в виду решение Минспорта назначить Михаила Захарова фактически в обход федерации…

- З аднаго боку, я мяркую, што на той час ужо працэс пайшоў – ужо шайба была не на баку Уладзіміра Навумава. Хутчэй за ўсё, гэта стала каталізатарам: як бы хто ні адносіўся да Уладзіміра Навумава, гэта афіцэр. Ён ведае, што такое афіцэрскі гонар, і ў такой сітуацыі гэта было натуральна – ён склаў з сябе паўнамоцтвы.

- Почему никто не захотел взять на себя ответственность, стать председателем до Олимпиады?

- Ды таму што ў нашай краіне гэта расстрэльная пасада. Гэта вялікая адказнасць, тым больш нам менш чым праз чатыры гады трымаць чэмпіянат свету, і трэба правесці яго на вышэйшым узроўні. Гэта вялікая адказнасць, таму што ў нашым хакеі зараз сапраўды немалыя грошы круцяцца, і калі будуць нейкія растраты, вярхоўная ўлада адразу з каго спытае? З таго, хто на чале хакею. Таму не было жадаючых. Тым больш што трэба ж не толькі кіраваць. Трэба яшчэ дзесьці гэтыя грошы памагчы знайсці, трэба мець адміністратыўны рэсурс. Мабыць, Юрый Бародзіч мог бы справіцца з такой работай, але, я мяркую, што ён проста ўзяў самаадвод: ён ведаў, што гэта такое, ён працаваў на гэтай пасадзе.

Олимпийские игры, матч со сборной Швейцарии. Почему не получилось? Почему остановились буквально в шаге? Это случайность или результат предыдущих событий?

- Ёсць тут папярэднія нейкія падзеі. Хоць там і былі адзін-два месяцы ў запасе ў Міхаіла Захарава, гэта быў такі форс-мажор. Умяшаўся таксама кадравы форс-мажор. Гэта Касціцын-старшы, на якога вельмі спадзяваліся, але з-за траўмы ён не змог прыехаць; гэта Міша Грабоўскі, на якога заўжды вельмі спадзяюцца, які заўжды з асалодай гуляе за зборную, з душой, але таксама траўма перашкодзіла; Аляксандр Бараўкоў, на якога вельмі разлічваў Захараў, таксама мог бы прынесці карысць зборнай. Да таго ж яшчэ сумна адзначаць, але гэта больш, чым слухі: эмацыянальная атмасфера ў нашай зборнай была не вельмі добрая. Можа, Міхаіл Захараў паскардзіцца на мяне за гэтыя словы, але Хэнлан добры псіхолаг, умее зрабіць добрую атмасферу. Міхаіл Захараў жа больш аўтарытарны, калі не сказаць таталітарны трэнер старой савецкай школы. А гэта ў сучаснасці прымаецца многімі ігракамі, асабліва тымі, якія ўжо чагосьці дасягнулі ў хакеі, вельмі балюча. Зразумела, я далёкі ад думкі, што быў нейкі сабатаж: на Алімпійскіх гульнях гэта немагчыма. Але калі ты проста іграеш па схеме – гэта адно, а калі ты іграеш па схеме з душой – гэта зусім іншае: гэта цябе хутчэй прывядзе да поспеху.

- То, что Михаил Захаров не стал в итоге тренером сборной на чемпионате мира – это итог того, что он действительно вынужден был работать со сборной Украины, или федерация боялась, что опять не все игроки поддержат его кандидатуру?

- І гэта было. Ёсць непацверджаная інфармацыя (і такой яна быць не можа яшчэ гадоў пяць, пакуль гуляюць нашыя хлопцы), што шэраг ігракоў заяўлялі: калі Захарў застаецца, іх у зборнай не будзе. Зразумела, прылюдна гэта не заяўлялася, спісалі б усё на траўмы, сямейныя праблемы, стомленасць ад сезону. З Міхаілам Захаравым заўсёды працуецца добра, а тут "Остапа понесло": гэтыя канферэнцыі, заявы, шчасце ад магчымай перамогі зборнай Расіі, фінскія хакеісткі… Дарэчы, самае смешнае: пару-тройку тыдняў таму высветлілася, што гэта былі не фінскія, а шведскія хакеісткі – Фінляндыі ў той дзень увогуле не было на арэне. Што самае цікавае: ігракі, хоць пытаюцца ў кожным інтэрв’ю, ці так перашкаджалі вам голыя хакеісткі, адказваюць: "Якія хакеісткі? Мы не бачылі!" У Віці Касцючэнка пыталіся, у Лёшы Угарава, яшчэ ў кагосьці…
- Тем не менее после Олимпиады Захаров прошелся в том числе и по "Прессболу", чуть ли не в сговоре с Бородичем обвинял.

- Так. Я ж кажу, гэта заўжды: чамусьці калі сам нешта зрабіў – вінаваты нехта іншы. Хіба так можна? Ніякай змовы не было, Бародзіч не быў кіраўніком федэрацыі, ён не вырашае гэтыя пытанні. Міхаілу Міхайлавічу калі і можна пра што шкадаваць, дык толькі пра свае словы.

Назначение Евгения Ворсина новым председателем. Можно сказать, что Евгений Николаевич – оптимальная кандидатура на данный момент? Если оценивать первые месяцы его руководства, чего ждали, что получили?

- Наконт аптымальнасці: вяртаемся да таго, што любая ўлада лепшая, чым безуладдзе. І да Алімпіяды і пасля яе шэрагу жадаючых стаць на чале беларускага хакею не было. Трэба сказаць дзякуй Яўгенію Мікалаевічу ўжо за тое, што ён згадзіўся на гэта, знайшоў у сабе пэўную смеласць. Адзнаку трэнеру за яго працу з камандай выстаўляюць праз два, а то і праз тры сезоны. Зараз прайшлі адзін-два месяцы – вельмі кароткі час. Але што мяне прыемна ўразіла? Калі гутарыш з Яўгеніем Мікалаевічам, разумееш, што ён адпавядае свайму статусу, што ён дыпламат. Але пасля заканчэння чэмпіяната свету, калі ён даваў выніковыя каментарыі, даволі жорстка выказаўся, што мы ідзем не тым шляхам. Мы зноў ідзем па шляху легіянерства. Сродкі, якія пакуль знаходзяцца (але калісьці яны могуць і скончыцца), трэба ўкладваць у сябе. Чалавек паказаў сябе не проста дыпламатам мяккага складу, які з усім згаджаецца, кампраміс знаходзіць, але мае кропку жорсткасці.

- А не было ли ошибкой Ворсина, что он так долго ждал решения по главному тренеру, фактически не оставив Занковцу и его штабу времени на подготовку?

- СКА выйшла ў другім крузе – гэта другая палова сакавіка. Толькі Андрыеўскі быў ужо вольны. Гусаў быў заняты ў "Шахцёры" да пачатку красавіка. Мяркую, што гэта не вельмі крытычна. Рабіць зборы працягам паўтары месяцы… Мабыць, я не ведаю нейкіх асаблівасцяў методыкі, але месяца ўсё-такі досыць. Была звёрстана праграма, але самая галоўная яе частка адмянілася па форс-мажорных прычынах. Таму, мабыць, трэба было толькі раней сказаць трэнерам, што яны стануць на чале. Каманду сабраць усё роўна не атрымалася б, але, я мяркую, гэта не стала прычынай таго, што мы не выйшлі ў васьмёрку на чэмпіянаце свету.

Турнир, который проходил у нас совсем недавно - юниорский чемпионат мира. Что у нас происходит с молодежью? Почему мы опять теряем места в высшем дивизионе?

- Тое і адбываецца ў нашым маладзёжным, юнацкім і дзіцячым хакеі, што, калі параўнаць хакей з дрэвам, мы вельмі вялікую ўвагу надаем кроне – тым хакеістам, якія ўжо адбыліся. Ім усё – кватэры, прэміяльныя, добрыя зарплаты, а з дзецьмі, юнацтвам куды горш. Зараз у нас ёсць цэлая плеяда майстроў нашай зборнай, якія нядаўна – год пяць-сем таму – скончылі кар’еру хакеістаў. Яны не хочуць працаваць з дзецьмі, з юнацтвам, таму што гэта зусім іншыя грошы. Далей – лёд: колькі пляцовак у нас ужо пабудавалі – дзякуй таму, хто іх пабудаваў: яны залішнімі не будуць, гэта здароўе нацыі, - але лёду не хапае, нават у Мінску. Зараз, з узвядзеннем "Мінск-Арэны", ёсць нейкія падвіжкі, але ўсё роўна. Гадзіна раз у два дні – гэта не тая колькасць лёду, якая патрэбна маладому хакеісту. Каток у парку Горкага – дамашняя арэна "Юнацтва", яны там штодзень трэніруюцца; фарм "Юніор" таксама і колькі яшчэ груп дзяцей – і ўсім проста не хапае лёду. Калі гэтая праблема будзе так ці інакш вырашана… На мяне зараз пакрыўдзяцца Магілёў ці Віцебск, скажуць, што фігурнае катанне ці шорт-трэк мы таксама павінны развіваць, што трэба неяк зарабляць грошы на масавых катаннях, трэба канцэрты рабіць – яны таксама будуць мець рацыю: гэта эканоміка. Трэба шукаць нейкае выйсце з гэтай сітуацыі, і першае, на што звяртаць увагу, – карані гэтага дрэва. Чым яшчэ мне прывабная пазіцыя Яўгенія Мікалаевіча Ворсіна – ён гэта разумее і пра гэта гаворыць. Дай божа, каб аднымі размовамі не скончылася.

- А чем можно привлечь игроков, которые покидают страну – Остапчука, Мисюля, Гальченюка-младшего, - которые не видят здесь перспектив? Чем их можно заинтересовать?

- Я не ўпэўнены, што іх трэба нейкімі ланцугамі трымаць тут – няхай на здароўе едуць у Паўночную Амерыку, у Заходнюю Еўропу, у Расію. Трэба толькі іх чымсьці прывабіць, каб яны памяталі, што яны беларусы, што ў іх ёсць нацыянальная зборная, што яны наўрад ці праб’юцца ў іншую зборную – хоць на гэта давіць. Калі на патрыятызм не атрымаецца, дык на прагматызм: не праб’ешся ты ў расійскую зборную, адзін на сто шанцаў – а тым больш у польскую, шведскую ці яшчэ якую. Няхай едуць, атрымліваюць там навыкі, зарплату – мы зэканомім беларускія грошы. Трэба толькі даць адчуць, што хлопцы тут патрэбныя, што радзіма пра іх заўжды памятае – да таго, што кожны тыдзень тэлефанаваць і пытацца, як уік-энд правёў.

- Назначение Александра Занковца и трех помощников – Александра Андриевского, Владимира Цыплакова и Андрея Гусова. Насколько правильным было назначение четырех практически равнозначных по амбициям специалистов?

- Амбіцый не адмаўляю. Гэты крок, як мне падаецца, быў якраз у стылі Яўгена Ворсіна як дыпламата, які шукае кампраміс нават у аксюмаронах, несумяшчальных рэчах. Мне было цікава, што ў іх атрымаецца, але загадзя я адчуваў, што праблема ёсць. Па-першае, ні ў каго з гэтых трэнераў няма вопыту кіраўніцтва камандай на чэмпіянаце свету. Зразумела, Цыплакоў, Занкавец былі ў штабе Глена Хэнлана, але асістэнт – гэта ўсё-такі не галоўны трэнер, зусім розныя ролі. Па-другое, няма лідэраў. Я не бачу, як Занкавец можа хлопнуць кулаком па стале і ўзяць на сябе адказнасць за рашэнне, калі яму супярэчаць трое іншых. Ёсць калектыўная адказнасць, няма пакуль што калектыўнага лідэрства. Трэба, каб быў адзін чалавек, безумоўны лідэр.

- В этой четверке видите такого?

- Мяркую, што хутчэй за ўсё гэта Аляксандр Андрыеўскі: мне ён падаецца як самая валявая натура, тым больш капітан зборнай. Як Занкаўцу пярэчыць капітану зборнай? У Андрыеўскага ўжо ёсць пэўныя дасягненні на трэнерскай пасадзе – у ролі галоўнага трэнера "Гомеля". Статыстычныя паказчыкі ў Андрэя Гусава лепшыя: ён браў золата з "Керамінам". Але ўсё ж такі на больш-менш працяглым адрэзку ў Аляксандра Андрыеўскага, мне падаецца, лепш атрымлівалася.

- А Занковец, Цыплаков, Гусов могут руководить сборной?

- Па вялікаму ліку, яшчэ ўсім ім рана. Гэты чэмпіянат свету – добрыя інвестыцыі. Я нават скажу, Бог з ёю, з той васьмёркай! Яны ўжо маюць вопыт, ён крыху пазней абавязкова спрацуе на наш хакей. Можа, з гэтага пункту гледжання і трэба кінуць гэты квартэт на чале нацыянальнай зборнай, але ўсё ўпіраецца ў дамашні чэмпіянат свету – у нас няма часу зараз для школьнай праграмы.

- С 2005 года у нас если не на главных ролях, то в штабе работали иностранные специалисты. Сейчас их не было. Может, в этом тоже заключалась какая-то ошибка? Может, рано пока управлять нашим?

- Гэта мяне вельмі здзівіла: чакалі мы ў штабе Дэйва Льюіса, які з’яўляецца спецыялістам вышэйшага сусветнага ўзроўню. Аб ім былі станоўчыя водгукі ад Хэнлана, ад Захарава, ад каманды, ад Салея - я яго вылучу, таму што ён НХЛавец. Я быў у Магнітагорску падчас гульні магнітагорскага "Металурга" з "Дынама". Я бачыў, як адбылася вельмі цёплая размова Льюіса з Фёдаравым, я памятаю словы Сяргея Фёдарава, які сказаў, што Льюіс – адзін з тых, хто за руку вывеў яго ў свет НХЛ, гэта спецыяліст вышэйшага класу. Я не ведаю, у чым яны не сышліся – у памеры кантракту ці псіхалагічна, ці сапраўды палічылі нашыя маладыя настаўнікі, што яны ўсё ведаюць, што не патрэбна дапамога, - але ён быў бы вельмі карысны. Я лічу, гэта памылка, што яго не было ў Кёльне. Зараз, калі мы абмяркоўваем штаб, гэты квартэт можа быць у любым складзе, але з Льюісам.

- В роли главного не видите его?

- Усё ж такі лепш, калі галоўным будзе рускамоўны трэнер, якога без перакладу разумеюць ігракі. Па-другое, наколькі я адчуваю Льюіса – пэўны час з ім давялося размаўляць, - ён, так бы мовіць, "рабочая лошадка", ён неэмацыянальны, ён стратэг, тактык, мабыць, псіхолаг. Таму ён быў бы як ганаровы дзядзька.

- Матч со сборной Германии на чемпионате мира. Швейцарии проиграли по буллитам, с Германией не хватило 54 секунд, чтобы попасть в четвертьфинал. Если бы там попали в восьмерку, сейчас опять в восьмерку – и фактически никто не говорил бы ни о каком кризисе. Может, всё хорошо у нас по-прежнему?

- Зараз, мабыць, скажу крамолу, але, можа, і добра, што мы не патрапілі ні там, ні там. Бо тады быў бы "период мнимого благополучия", калі казаць па-руску. Вырашылі б, што Бога за бараду схапілі – і ніхто не задумваўся б пра тое, што ў нас у загане і юнацкая, і маладзёжная зборныя. Маладзёжная да гэтай пары не мае галоўнага трэнера. Гэта проста катастрофа! Усё ж такі трэба аб’ектыўна глядзець на рэчы. Калі мы патрапілі ў васьмёрку – гэта фартуна, але наша месца ў сусветным хакеі там, дзе мы зараз знаходзімся пасля аднаўлення сусветнага рэйтынгу. На якой падставе мы можам сказаць, што ў нас лепшы хакей, чым у славакаў? У нас не такі канвеер талентаў, як у іх, не такія традыцыі, як у іх. Данія падцягваецца, Германія, Нарвегія… Данія ў меншасці, яна нечым да нас падобная: пачала развіваць хакей грунтоўна і мэтанакіравана ў апошнія гады. Так што нам яшчэ трэба адстойваць сваё месца ў гэтай дзесятцы. Але, зразумела, трэба змагацца за дзевятае-восьмае месца. Усім хочацца Алімпіяды. Мы ведаем, што такое Алімпіяда, і ведаем, як цяжка без яе.

- В последние два года белорусский хоккей плотно ассоциируют с минским "Динамо". Если представить Ваши ожидания тогда и реальность теперь, насколько все сошлось? Насколько велика роль минского "Динамо" в результатах нашей национальной команды?

- Роля вялікая, але наўрад ці станоўчая. Тое, аб чым я, ды і не толькі я, марыў – у рэшце рэшт мы атрымаем клуб-флагман, клуб-аснову нацыянальнай зборнай – гэтага дагэтуль няма. Пакуль гэта толькі праяданне грошай. Па вялікаму рахунку, каго мы выгадавалі за гэты год? У тых жа самых рыжан колькі крокаў наперад зрабіў Мікеліс Рэдліхс, які граў яшчэ нядаўна ў Жлобіне! Ён пайшоў у каманду сваёй краіны. 1/8 фінала з чэхамі – ён зраўняў лік. Ён не вырашыў лёс, але перавёў гульню ў овертайм, дзе яны прайгралі. У гэтым сэнсе "Дынама" пакуль не адпавядае маім і, наколькі я ведаю настрой аматараў хакея, іх марам. Пакуль гэта не беларускі клуб. Ён які заўгодна – фінскі, шведскі, чэшскі, рускі, - але не беларускі.

- Сменилось руководство минского "Динамо" - сейчас Юрий Бородич курирует этот проект, и пришел новый генеральный директор Сергей Катков. Чего ждем? Что уже получаем?

- З сумам магу зазначыць, што пакуль не атрымоўваем мы нічога – сямімільнымі крокамі ідзем да знаёмых нам граблёў. Зноў стаўка на легіянераў. Я не ведаю, якая сума іх кантрактаў – нават я паверу ў тое, што яны атрымліваюць грошы на ўзроўні іграка адкрытага чэмпіяната Беларусі, - але ўсё роўна няма беларускай каманды, няма падпіткі для нацыянальнай зборнай, і ніколі не будзе, калі мы будзем карыстацца гэтай філасофіяй. Я здзіўляюся: вірус там ці што? Навумаў ішоў гэтым шляхам – ведаем вынік, Бародзіч зараз пайшоў - вынік будзе той самы. Нават калі "Дынама" прывязе ў наступным годзе Кубак Гагарына – добра, усё адсвяткавалі, фейерверк, салют, - а што далей? Наступны Кубак Гагарына, калі нам гэты ўдасца, будзе праз год дваццаць-дваццаць пяць. А беларуская зборная ёсць зараз, і чэмпіянат свету адбываецца кожны год, Алімпіяда – кожныя чатыры гады.

- А что лучше: Кубок Гагарина с иностранцами или 23-е место с белорусами?

- Я здзіўляюся гэтаму перакананню, што беларусы такія сірыя і ўбогія. Няхай будзе зараз 23-е, у наступным сезоне будзе 17-е, у наступным сезоне – плэй-офф. Трэба пачакаць: не бывае ніколі, каб нешта з’явілася з нічога. Таму не ведаю, як заўзятыя прыхільнікі, а я згодны пачакаць. Калі я буду ведаць, што мы выгадуем плеяду маладых беларускіх ігракоў і яна нас будзе шчасціць сваёй гульнёй яшчэ гадоў дзесяць-пятнаццаць. Вось гэта галоўнае.

- Тем не менее восемь-десять человек стабильно играют в "Динамо". Не кажется ли Вам, что это немножко не те люди? Может быть, не стоит так цепляться за 28-30-летних игроков, которые, вроде бы, особо уже не прогрессируют. Может, лучше дать шанс молодежке, 20-23-летним ребятам?

- Можа і так. Наогул, Вы ведаеце, самым прывабным для мяне мінскае "Дынама" было ў канцы першага сезона. Я лічу, што галоўнай памылкай было нават не тое, што Хэнлана запрасілі, а тое, што Спірыдонава ўбралі. Не ведаю, чым ён браў, але ён даваў гуляць маладым беларускім хакеістам. Яны гулялі – і няблага гулялі. Я быў у прыемным шоку, калі Павел Развадоўскі на восьмай хвіліне ў першай сваёй гульні ў КХЛ закінуў першую сваю шайбу – і не каму-небудзь, а "Салавату Юлаеву". Могуць яны, калі ім даваць і давяраць, весці за ручку. Нам не хапае мужнасці і веры ў сваіх. Яны кажуць, што свае не павязуць, а іх яшчэ нікто не запрагаў.

- В этом году мы заявляем команду в Молодежную хоккейную лигу. Может быть, сконцентрировать внимание на этом – свою молодежь выращивать на фоне российских ребят?

- А Вы ведаеце, зараз ізноў скажу, мабыць, рэвалюцыйную думку: так, Маладзёжная хакейная ліга для нас больш прывабная, больш карысная, чым нават КХЛ. Можна было на зэканомленыя на ўдзеле "Дынама" у КХЛ грошы накіраваць вельмі добры трэнерскі метадычны штаб нашых каманд МХЛ. Было б больш карысці. Гэта вельмі добры крок, і што мне зараз спадабалася – што гэты крок зрабілі адразу дзве беларускія дружыны. Я проста мару, не дачакаюся, калі будзе дэрбі – "Мінскія зубры" і "Юнацтва". Пакуль няма пацверджанняў, што так будзе, але я вельмі не хацеў бы, каб гэтыя каманды таксама пайшлі па шляху натуралізацыі. Такая рызыка ёсць – у першую чаргу ў "Юнацтве", бо Міхаіл Захараў заўжды быў правадніком думкі, што нам трэба браць расіян і выдаваць ім пашпарты, інакш будзе правал. Каб не было правала, трэба сваімі займацца. Колькасна яны ёсць, а з гэтай колькасці можна дабіцца якасці, калі да гэтага імкнуцца.

- Как Вам идея Михаила Захарова по привлечению российских ребят? И еще он сильно ратует за Джеффа Платта…

- Я мяркую, што гэта збольшага жарт. Ён казаў, што яму было б прыемна, калі б Платт гуляў у яго камандзе. Але я супраць. Я не супраць рускіх, не супраць канадцаў, не супраць бразільцаў і юарыйцаў – я за беларускіх хакеістаў. Бо калі мы прывозім аднаго, другога, трэцяга, хлопцы у тым самым "Юнацтве", Магілёве, Віцебску бачаць, што няма мэты: чаго табе тут пахаць, калі ўсё роўна прывязуць? Гэта трэба – я не ведаю – нават забараніць. Іншая справа, калі прыехаў, як Віталь Коваль: ён тут пусціў карані – зразумела, тады ён наш. А калі так, пад зборную, ён, па-першае, ніколі не будзе сябе атаясамліваць з Беларуссю, а па-другое, беларускія маладыя ігракі будуць разумець, што іх месца можа заняць іншаземец.

- Помимо неудач в этом сезоне были и приятные моменты – Кубок Шпенглера, открытие "Минск-Арены, Матч всех звезд КХЛ, интереснейший финал открытого чемпионата. Для себя Вы что в первую очередь отметили?

- Фінал. Сёмую гульню і 15-тысячнік "Мінск-Арэну". Там крыху душой пакрывілі арганізатары: не была адна трыбуна выдвінута, і не былі ложы запоўненыя – атрымалася недзе тысяч трынаццаць, але гэта было неперадавальна! Я нават у самых салодкіх мроях не мог сабе ўявіць, што рашаючы фінал збярэ такую аудыторыю, амаль НХЛаўскую, бо ў КХЛ, мне падаецца, такой аудыторыі не было ні на адным матчы. А на фінальных гульнях ў Казані нават ніводнага аншлагу на 10-тысячнай арэне не сабралі. Так, там недзе было дырэктыўнае напаўненне. Са мной раіліся, колькі выпускаць білетаў у продаж. Я кажу: сем тысяч. Адказ: ніколі не прададуцца, тут хоць бы дзве прадаць. У рэшце вырашылі пусціць у продаж пяць, яны разляцеліся як гарачыя піражкі. А калі б было сем, таксама разляцеліся б. І яшчэ калі б рэкламу на тэлебачанні аператыўна зрабіць, то можна было б і ўсе 13-15 сабраць, бо ў народа цікавасць да хакея ёсць. Які б ні быў матч зорак, я, як журналіст, са скепсісам стаўлюся да яго. Шоу – гэта добра, але сама гульня – лепш!

- А Кубок Шпенглера?

- Я пісаў агляды гэтых гульняў, і ўжо калі "Дынама-Мінск" прабілася ў фінал, сказаў, што мы ўжо ў гісторыі на чале з тым, хто гэты Кубак возьме і падыме пад галавой. Тое, што мы ўзялі Кубак – гэта вялікі поспех. Але не трэба і яго гіпербалізаваць, бо тут шэраг іншых абставінаў, сярод якіх ёсць тыя, што паўплывалі на аб’ектыўнасць. Я памятаю, калі срэбра ўзяў на кантынентальным дамашнім кубку "Гомель". Там пэўныя гарачыя галовы казалі: "Гомель" – другі клуб у Еўропе. Іншых еўракубкаў не было і дэ юрэ гэта так. Але ўсё ж такі трэба рабіць нейкія папраўкі.

- Михаил Захаров считает успехом и второе место на Континентальном кубке в этом году. Вы согласны с ним?

- Я ведаю, што Міхаіл Захараў у пэўным сэнсе малайчына. Ён нават няўдачы называе ўдачамі. У яго ёсць свая сістэма каардынат, і ён адпавядае гэтай сістэме каардынат. Гэта было б поспехам, калі б яны дэбютавалі на гэтым кубку, але будзем шчырымі: па-першае, той, хто ўжо ўладальнік кубка, не можа быць задаволены другім месцам; па-другое, усе ведаюць, што туды ехалі за другім кантынентальным кубкам, яго не ўзялі. Там зноў-такі скінулі ці то на жонак, ці то на шопінг, на іншыя абставіны, на тое, што нехта іншы не даглядзеў. Гэта была няўдача.

- Чемпионат мира: сборная Беларуси – десятое место, сборная Латвии – двенадцатое, сборная Казахстана – шестнадцатое. Вы понимаете, к чему я клоню. Все три команды участвуют в КХЛ. Может, и не нужна эта КХЛ нам? Может, лучше у себя развивать?

- Так, нас з вамі будуць біць разам за гэтую думку. Я ж кажу яшчэ раз: нішто не прыходзіць з нічога і нішто не прыходзіць адразу. Латышам – я больш чым упэўнены – іх філасофія КХЛ плён прынясе праз год, праз два. Яны ідуць на сто адсоткаў верным шляхам. У Казахстана таксама ёсць свая спецыфіка: ні адзіная зборная ў Еўропе ніколі не гуляла ў Казахстане, бо проста яны далёка, да іх не хочуць ляцець. Таму КХЛ патрэбен нам і як камерцыйны праект, і як сродак для запаўнення "Мінск-Арэны" пры пэўным ўзроўні маркетынгу. Трэба толькі пераглядаць нашу філасофію стаўлення да таго, што мы ў гэтым КХЛ з сябе ўяўляем.

- Этот сезон закончился, впереди следующий. Ваш взгляд оптимиста и реалиста на следующий сезон.

- Як кажуць, песіміст – гэта добра інфармаваны аптыміст, але песімістам я не буду. Я спадзяюся, што з усіх гэтых балявых кропак, якія вызначыліся па ходу гэтага сезона, будуць зроблены правільныя высновы. Мы паціху, патроху пачнем рух у верным накірунку, і не трэба праз дзве ступенькі там скакаць. Калі вы мяне спытаеце пра рэзультаты, я адкажу, што ўжо баюся. Пасля таго сезона ўсе чакалі ад мінскага "Дынама", што такім складам у плей-офф яна сто працэнтаў будзе. Зараз таксама мы запрашаем Штумпела – аднаго з лепшых бамбардыраў зборнай Славакii, – забываючыся пра тое, что Маканен таксама быў адным з лепшых бамбардыраў Фінляндыі і нічога не паказаў. Таму ад мінскага "Дынама" я чакаю, каб яно стала мінскім, беларускім, а пакуль я ім проста жадаю выканаць сваю задачу. На жаль, мяркую, што менш цікавы можа быць адкрыты чэмпіянат Беларусі. Па-першае, адна з латвійскіх каманд ужо адышла ад нас, у бліжэйшыя дні высветліцца, ці будзе ўкраінская. Але ізноў тут пытанне маркетынгу. Можна і трэба – і фінал гэта паказаў – наш хакей прадаваць як пэўны прадукт, які будзе цікавы, прывабны для спажыўцоў, для заўзятараў. А наконт зборнай хоць я і казаў некалькі хвілін таму, што наша месца пакуль не ў васьмёрцы, але ўсё ж мяркую, што не будзе такіх недарэчнасцяў, якія былі на гэтым чэмпіянаце свету, і наступным годам у Славакіі мы ў гэтую васьмёрку ўвойдзем.


-10%
-20%
-12%
-21%
-12%
-5%
-20%
-20%
-25%
0072745