Падчас выступу ў Тэгеране лідэр Ірана Махмуд Ахмадзінежад некалькі разоў няўхвальна адгукнуўся пра васьмінога Паўля. Між іншага, перадае onet.pl, падкрэсліў, што галаваног Паўль - гэта сімвал дэкадансу і падзення “ворагаў Ірана”. На думку Ахмадзінежада, “васьміног сее прапаганду і забабоны”.
"Тыя, хто верыць у такія прымхі, не могуць быць лідэрамі вялікіх народаў, якія – так, як Іран – імкнуцца да гуманістычнай дасканаласці, абапіраючыся на ўсе святыя каштоўнасці”, – рэзюмаваў прэзідэнт Ірана.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY