Пераможцу Алімпіяды ў Пекіне ў трэці раз затрымалі за рулём нападпітку, а ў яго допінг-пробе пасля чэмпіянату Еўропы знайшлі сляды марыхуаны.
Супрацоўнікі ДАІ зноў злавілі барысаўскага штангіста Андрэя Арамнава за рулём нападпітку. Летась цяжкаатлет быў пазбаўлены права кіраваць аўтамабілем. Але, як піша газета "Прессбол", 2 жніўня ён кіраваў аўтамабілем "Audi-ТТ", "знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення".
Ад медычнага агляду спартовец адмовіўся. 9 верасня справа была перададзеная пракурору для накіравання ў суд.
Крыху раней стала вядома, што Арамнаў "запаліўся" і на ўжыванні наркотыкаў. Са спасылкай на сайт "Польская штанга" той жа "Прессбол" паведамляе, што ў допінг-пробе Арамнава, узятай пасля чэмпіяната Еўропы па цяжкай атлетыцы, знайшлі сляды марыхуаны.
Марыхуана забароненая спартовымі органамі толькі ў перыяд спаборніцтваў, таму беларускі штангіст можа пазбегнуць санкцыяў па гэтай справе. Але крымінальны пераслед за паўторнае кіраванне ў нецвярозым стане можа пацягнуць за сабой арышт на тэрмін да 6 месяцаў ці 2 гады папраўчых работ. У другім выпадку спартовец прапусціць Алімпійскія гульні 2012 года ў Лондане.
Андрэя Арамнава дыскваліфікавалі на паўгода
Як распавёў Еўрарадыё сам цяжкаатлет, яго адлучылі ад спорту з-за допінгу яшчэ ў чэрвені. Пры гэтым спартсмен катэгарычна адмаўляе тое, што ўжываў марыхуану.
Беларускі штангіст Андрэй Арамнаў прапускае чэмпіянат свету па цяжкай атлетыцы з-за таго, што адбывае паўгадавую дыскваліфікацыю. Яна пачалася неўзабаве пасля таго, як далі станоўчы вынік допінг-спробы, узятыя пасля красавіцкага чэмпіянату Еўропы, што прайшоў у Мінску.
Андрэй Арамнаў: “Я ж, здаецца, папаўся ў Мінску пасля чэмпіянату Еўропы. І дыскваліфікавалі мяне на паўгода. Але вось што мяне абурае: ніхто не тэлефануе, нічога не паведамляе… Проста “папрасілі” мяне са збораў, і ўсё.
Але ўжо 6 снежня я вяртаюся!”
Раней у якасці прычынаў, з-за якіх Арамнаў прапускае сусветнае першынство, што праходзіць гэтымі днямі ў Турцыі, называліся дрэнная спартовая форма штангіста і яго жаданне перапыніць прафесійную кар’еру. Таксама газета “Прессбол” выказала версію наконт таго, што ў допінг-спробах цяжкаатлета былі знойдзеныя сляды ўжывання марыхуаны. Аднак сам Арамнаў гэтыя чуткі абвяргае:
“Што там знайшлі?! Нічога сабе, першы раз чую пра гэта! Марыхуану ніколі ў жыцці не каштаваў, кажу шчыра!”
Зараз Андрэй Арамнаў трэніруецца самастойна. Па яго словах, ён пераходзіць у наступную вагавую катэгорыю, бо яго вага набліжаецца да 110 кілаграмаў. Каб набраць аптымальную форму, штангісту спатрэбіцца 2-3 месяцы.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY