105 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «За полтора месяца мое душевное рвение ушло в минус». Минчанка продала квартиру и купила синагогу
  2. «Осторожно, тут могут быть бэчебэшники». Как в Купаловском прошел первый спектакль после президентских выборов
  3. Протестировали, как работает оплата проезда в метро по лицу, и рассказываем, что из этого вышло
  4. Перенес жуткое сотрясение, но вернулся и выиграл два Кубка Стэнли. Хоккеист, которым восхищается весь мир
  5. Белорусские биатлонистки стали вторыми в эстафете, проиграв одну секунду
  6. Две машины в Андорру, пять — в Эстонию, 121 — в Германию. Интересные факты об экспорте авто из Беларуси
  7. Служит в армии и копит на дом в деревне. В женском биатлоне — новая звезда (и она невероятно милая)
  8. Итоги ажиотажа: за два месяца техосмотр прошло столько машин, сколько раньше за полгода
  9. По зарплатам «в конвертах» ввели новшество. Оно касается как работников, так и нанимателей
  10. Минское «Динамо» снова проиграло питерскому СКА в Кубке Гагарина
  11. Инициатива BYPOL выложила напутственную речь якобы экс-главы МВД по случаю его ухода с должности
  12. Нет ни документов, ни авто. В правительстве объяснили, как снять с учета такую машину, чтобы не платить налог
  13. Как перекладывают «по карманам» долги госсектора и чем это чревато
  14. Казакевич озвучил социальный портрет «преступника», «связанного с протестной активностью»
  15. Эксперт рассказал, как правильно посеять семена и что делать, чтобы они взошли
  16. Белорусов атаковали банковские мошенники. Откуда у них данные, почему их сложно найти, как защититься
  17. Медики написали открытое письмо главе профсоюза: «Мог ли врач промолчать и позволить опорочить имя убитого?»
  18. Год с коронавирусом. В какие страны сейчас могут слетать белорусы и что для этого нужно
  19. Новый декан у ФМО БГУ и большой красно-зеленый флаг в Новой Боровой. Что происходило в Беларуси 4 марта
  20. «Мы с вами не допустили гражданского раскола». Лукашенко и Кубраков поздравили милиционеров
  21. «Вместо 25 рублей — 129». Банк повысил предпринимателю плату за обслуживание в 5 раз из-за овердрафта
  22. «Малышке был месяц, они ее очень ждали». Что известно о троих погибших в страшной аварии под Волковыском
  23. Носкевич: Уголовное дело Тихановского до конца месяца будет передано прокурору для направления в суд
  24. Уволился декан ФМО БГУ Виктор Шадурский. Он возглавлял факультет больше 12 лет
  25. Беларусбанк начал выдавать потребительские кредиты. Какую сумму дадут при зарплате в 1000 рублей
  26. «В школе думали, что приводит бабушка». История Даши, у которой разница в возрасте с мамой 45 лет
  27. ЕЭК предложила Беларуси избавиться от обязательного перечня белорусских товаров в магазинах
  28. «Парень выдержал полгода». История мотоциклистки, которая в 25 лет стала жертвой страшной аварии
  29. Все магазины Bigzz и «Копилка» не работают. Компания ушла в ликвидацию
  30. На продукты рванули цены. Где сейчас выгоднее закупаться — на рынках, в гипермаркетах, дискаунтерах?


Яўген Валошын,

Рэспубліканскі цэнтр спартыўнай медыцыны, дзе аказваюць дапамогу ўсім найлепшым беларускім спартсменам, высяляюць на першы паверх жылога дома ў Лошыцы. На старой тэрыторыі цэнтра збіраюцца паставіць гатэль.

У рэдакцыю "Звязды" трапіла адкрытае пісьмо ад спартсменаў і ўрачоў: "Гэта прывядзе да правалу на Алімпіядзе ў Лондане і падрыву спартыўнай медыцыны ў нашай краіне!" .

Чаму эліта беларускага спорту можа застацца без належнай медыцынскай дапамогі? У гэтым пытанні разбіраўся наш журналіст.

Як вядома, плануецца рэвалюцыйная рэканструкцыя стадыёна "Дынама". Будынак Рэспубліканскага цэнтра спартыўнай медыцыны прымыкае да гэтай арэны, і па новым плане замест спартыўнага медцэнтра пабудуюць гатэль. З аднаго боку, гэта немалыя замежныя інвестыцыі, з другога — сур'ёзныя складанасці. Спартыўных медыкаў збіраюцца перасяліць у будынак былой паліклінікі сталічнага мікрараёна Лошыца. Памяшканне знаходзіцца на першым паверсе жылога дома па вуліцы Лучыны, 6. 
Паспешлівы пераезд Рэспубліканскага цэнтра спартыўнай медыцыны можа прывесці да правала на топ-спаборніцтвах


- Размовы пра перасяленне пачаліся ў пачатку года, калі прыйшло прадпісанне, што мы павінны адсюль з'ехаць , — прыйшоў у рэдакцыю "Звязды" адзін са спартыўных урачоў, супрацоўнік цэнтра спартыўнай медыцыны. — Мы служба рэспубліканскага значэння, а не звычайная паліклініка. Нас немагчыма ўзяць і ў адзін дзень вось так перасяліць.

Аднак ля будынка ўжо здымаецца тратуарная плітка, робіцца аналіз глебы, вядуцца іншыя падрыхтоўчыя работы...

Не паверыўшы сваім вушам (усё ж Беларусь — спартыўная дзяржава, а медыцына — гэта аснова добрых вынікаў), я выправіўся ў будынак па вуліцы Свярдлова, 9, дзе пакуль яшчэ месціцца Рэспубліканскі цэнтр спартыўнай медыцыны.

Дырэктар цэнтра Яўген Ласіцкі адмовіўся ад інтэрв'ю — пытанне балючае, звяртайцеся ў Міністэрства спорту і турызму. На ананімную размову пагадзіўся урач, блізкі да кіраўніцтва (сваё імя і прозвішча ён папрасіў не называць, усе звесткі ёсць у рэдакцыі):

— Пра тое, што перад чэмпіянатам свету па хакеі ў Мінску збудуюць гатэль на нашых плошчах, нам паведамілі раптоўна. У жніўні пасяджэнне Мінгарвыканкама прыняло рашэнне высяляць цэнтр. Па сутнасці гэта ўдар па нацыянальнай спартыўнай медыцыне.

— Да чаго такое рашэнне можа прывесці?

— Гэта азначае, што план у 25 алімпійскіх медалёў мы дакладна не выканаем. Што ўжо казаць пра чэмпіянаты свету і Еўропы. Чыноўнікі, якія задумалі будаўніцтва гатэлю, не могуць зразумець, што без якаснай медыцыны медалёў не будзе. (вынаска) Па-першае, мы працяглы час не будзем аказваць спартсменам дапамогу. Па-другое, нават калі ўсё абсталяванне пераедзе, дыягностыку прыйдзецца праводзіць у Лошыцы, а лячыцца спартсмены будуць за 25 км ад таго месца — напрыклад, у Стайках. Некаторыя медыцынскія паслугі мы ўвогуле не зможам аказваць. І ўсё гэта перад самай Алімпіядай! Выйсце адно — перасяляць нас у сучасны будынак, які будзе адпавядаць усім нормам...

Урачы паказалі журналісту "Звязды" сучасны рэнтгеналагічны апарат, здымкі з якога можна адразу глядзець па камп'ютарах у розных кабінетах. У будынку былой паліклінікі па вуліцы Лучыны ўсталяваць такі апарат нельга, таму што памяшканне месціцца ў жылым доме.

Яшчэ адна суперпрылада — апарат ударна-хвалевай тэрапіі, які ўзнаўляе структуру касцявой тканкі. І яго нельга падключыць у "новым" будынку. Амбулаторыя па вуліцы Лучыны нават у параўнанні з сённяшнім будынкам цэнтра на 30% меншая па плошчы. Кабінетаў — прыкладна на 30 меней, некаторых урачоў не будзе куды пасадзіць.

Месца для залы лячэбнай фізкультуры, стаматалогіі і іншых службаў — няма. Але не ўсе чыноўнікі разумеюць праблему. Медыкі з цэнтра паказалі журналісту "Звязды" дакумент — "Дакладную запіску", якую Мінгарвыканкам атрымаў у жніўні гэтага года. У дакуменце прапаноўваюцца будынкі, куды магчыма перасяліць цэнтр спартыўнай медыцыны — усяго 16 аб'ектаў. Большасць з іх — былыя дашкольныя ўстановы, якія разглядаць для галоўнага ў краіне цэнтра спартыўнай медыцыны папросту несур'ёзна. Няўжо ў Міністэрстве спорту таксама не разумеюць праблемы і свядома рызыкуюць вынікамі лонданскай Адлімпіяды?

— Павінен вам сказаць, што гэтыя пытанні вырашае не Міністэрства спорту, кантракты з падрадчыкамі заключаем таксама не мы, — тлумачыць журналісту "Звязды" прэс-сакратар Міністэрства Віталь Сямашка. — Апроч цэнтра спартыўнай медыцыны пад забудову трапілі яшчэ дзве нашы арганізацыі — "Белспортзабеспячэнне" і цэнтр адзінаборстваў. На іх месцы плануюць збудаваць гатэль "Кемпінскі". Цэнтр спартыўнай медыцыны не хоча перасяляцца ў аналагічны будынак, яму патрэбна новая забудова, больш сучасная, дзе можна паставіць найноўшае абсталяванне і гэтак далей. Натуральна, што такія новыя комплексы будуюцца не за адзін дзень. Зараз нам варта думаць на перспектыву... 

Тым часам вядомыя беларускія спартсмены, якія лічаць, што высяленне цэнтра спартыўнай медыцыны нясе пагрозу, падрыхтавалі "Адкрыты ліст спартсменаў нацыянальных і алімпійскіх камандаў". "Не пазбаўляйце нас спецыялізаванай дапамогі адзінай ў Мінску ўстановы, якая даўно і стабільна працуе на ўвесь спорт Беларусі", — значыцца ў лісце. За некалькі дзён яго падпісала больш за 50 спартсменаў, сярод якіх медалісты Алімпіяд і чэмпіянатаў свету Вадзім Дзевятоўскі (кіданне молата), Наталля Гелах і Юлія Бічык (грэбля), Ігар Басінскі (кулявая стральба), баскетбалісткі Таццяна Троіна, Марына Крэс і многія іншыя.

"Звязда" будзе сачыць за развіццём спартыўнага канфлікту.

-20%
-10%
-10%
-17%
-10%
-10%
-25%
-15%