Пад візавыя санкцыі Еўрасаюза патрапілі і кіраўнікі некаторых спартовых федэрацый Беларусі. Так, уязджаць у Еўропу забаронена кіраўніку Федэрацыі футбола Генадзю Нявыгласу, які ў мінулым узначальваў Адміністрацыю прэзідэнта.
Таксама пад санкцыі трапілі кіраўнікі Федэрацыі гандбола, біятлона і гарналыжнага спорту — адпаведна колішні старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Канаплёў, старшыня КДБ Вадзім Зайцаў і былая намесніца кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Наталля Пяткевіч. Забаронены ўезд у Еўрасаюз і для прэзідэнта Алімпійскага камітэта і кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі.
Нагадаем, ЕС увёў візавыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў у адказ на парушэнні падчас выбараў і масавыя затрыманні апазіцыянераў.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY