104 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Был боссом Дудя, построил крутой бизнес в России, а сейчас помогает пострадавшим за позицию в Беларуси
  2. Все магазины Bigzz и «Копилка» не работают. Компания ушла в ликвидацию
  3. В Витебске увольняют Владимира Мартова — реаниматолога, который первым в Беларуси честно говорил о ковиде
  4. «Деревня умирает! Здесь живут 4 человека — и все». История Анатолия, который работает в автолавке
  5. «За полтора месяца мое душевное рвение ушло в минус». Минчанка продала квартиру и купила синагогу
  6. Родители не пускали дочь на учебу из-за ковида — и ее отчислили. Колледж: все законно
  7. Лукашенко рассказал о подробностях переговоров с Путиным
  8. «Пары начинались в 3 утра». Белорусы, которые учатся в Китае, не могут вернуться в вуз
  9. «В детстве комплексовала и боялась, что нет будущего». Глухой автоинструктор — о жизни и работе
  10. Нет ни документов, ни авто. В правительстве объяснили, как снять с учета такую машину, чтобы не платить налог
  11. Двухлетний ребенок полгода не видел папу. Посмотрите, как сын встречает политзаключенного
  12. «Предложили снять, я отказался». Житель «Пирса» повесил на балконе БЧБ-флаг, а его авто забрал эвакуатор
  13. Беларусбанк начал выдавать потребительские кредиты. Какую сумму дадут при зарплате в 1000 рублей
  14. «Малышке был месяц, они ее очень ждали». Что известно о троих погибших в страшной аварии под Волковыском
  15. Для водителя, который прокатил на капоте гаишника, запросили 11 лет колонии усиленного режима
  16. Суд за надпись «3%» и пять лет колонии за «изготовление ежей». Что происходит в Беларуси 3 марта
  17. Перенес жуткое сотрясение, но вернулся и выиграл два Кубка Стэнли. Хоккеист, которым восхищается весь мир
  18. Как Беларусь зарабатывает на реэкспорте цветов в Россию
  19. «Радуюсь „мягкому“ приговору для невиновных людей». Известные белорусы — о приговоре врачу и журналисту
  20. «Утром ломились в подъезд». Что известно о массовых задержаниях блогеров и админов телеграм-чатов в Минске
  21. Кирилл Рудый — о жизни после госслужбы и проектах с Китаем. «Cперва кажется, ничего нельзя, а оказывается — все можно»
  22. Вот почему он стоит больше 100 тысяч евро. В Минск привезли первый Mercedes S-класса нового поколения
  23. Жуткое ДТП в Волковысском районе: погибли три человека, в том числе новорожденный ребенок
  24. Какой будет погода весной и стоит ли прятать теплые пуховики в марте
  25. Кризис и волны релокейта не помеха? Резидент ПВТ пошел развивать технологические проекты в регионах
  26. Горбачев: Я не раз говорил, что Союз можно было сохранить
  27. Светлана Тихановская прокомментировала видео СК по ее делу
  28. На продукты рванули цены. Где сейчас выгоднее закупаться — на рынках, в гипермаркетах, дискаунтерах?
  29. Приговор по делу о «ноль промилле»: полгода колонии журналистке TUT.BY и два года с отсрочкой врачу
  30. Протестировали, как работает оплата проезда в метро по лицу, и рассказываем, что из этого вышло


Пятро ГУЗАЕЎСКI,

Расчараванымі засталіся ганцавіцкія аматары футбола, якія прыйшлі на аб’яўлены таварыскі матч паміж камандамі ПМК-14 і зборнай г. Пінска, які павінен быў прайсці ў нядзелю, у 16 гадзін, у Ганцавічах. З-за таго, што на стадыёне трава стаяла ў калена, матч у той дзень каманды згулялі ў вёсцы Бобрык Пінскага раёна.

Жаданне футбалістаў парадаваць ганцавіцкіх балельшчыкаў, на жаль, не спраўдзілася. Стадыён, які павінна ў належным стане падтрымліваць Ганцавіцкая СДЮШАР, аказаўся непадрыхтаваным. Намаганні былі толькі з боку саміх футбалістаў. Некалькі чалавек шчыравалі там з вечара ў суботу і да абеду ў нядзелю. Але трава ўрадзіла такая, што касцы да 13 гадзін не змаглі скасіць і палову стадыёна. Спробы знайсці трактар з касілкай поспеху таксама не прынеслі. Абзванілі кіраўнікоў усіх арганізацый, дзе такая тэхніка магла быць, але знайсці ў выхадны дзень, ды яшчэ ў прафесійнае свята Дзень будаўніка, цвярозага трактарыста, напэўна, цяжэй, чым павырываць траву рукамі. У нас жа гэта свята адзначаюць амаль усе, і няважна хто ён, будаўнік, вадзіцель, пажарны ці работнік гандлю – зараз усе нешта будуюць.



Карацей, “вінаватымі” аказаліся футбалісты, якія не ўмеюць касіць, таму матч у Ганцавічах не адбыўся.

Няпростай задачай аказалася ўвогуле знайсці стадыён, куды б можна было б запрасіць гасцей і згуляць матч. Высветлілася, што не толькі ў горадзе, у раёне няма нармальнай футбольнай пляцоўкі. Праўда, ў Хатынічах некалькі тыдняў таму стадыён быў скошаны, але часу прайшло ўжо шмат, таму рызыкаваць не сталі і сустрэчу прызначылі на нейтральнай пляцоўцы ў вёсцы Бобрык Пінскага раёна.

Пагрузіўшыся на пяць ці шэсць легкавушак, футбалісты паехалі ў вёску Бобрык. Невялікая вёсачка, але стан стадыёна і ўвогуле спартыўных пляцовак, выклікаў у здзіўленне і добрую зайздрасць. Пляцоўка скошаная, роўная, лініі высыпаныя. Павесілі сеткі на вароты і гуляй. 

Гульня прайшла не ў Ганцавічах і амаль без балельшчыкаў 

Гульня атрымалася захапляючая і цікавая. У першым тайме пінскія футбалісты больш валодалі ініцыятывай, больш атакавалі і на перапынак пайшлі з лікам 3:2 на сваю карысць. Праўда, у ПМК-14 была магчымасць зраўняць лік, але Аляксандр Дайлід не забіў пенальці.

У другім тайме ў нашай камандзе адбылося некалькі замен. На полі былі не толькі маладыя хлопцы, але і ветэраны футбола Уладзімір Студзент з М. Круговіч, Андрэй Жалезны, былы трэнер каманды ПМК-7, якой ужо, на жаль, няма. Апошні выйшаў у другім тайме і забіў два галы. Пяць галоў забілі футбалісты ПМК-14 у другім тайме, прапусціўшы ў свае вароты толькі адзін мяч. У выніку перамога ганцаўчан 7:4.

Усё было прыстойна, з узнагароджваннем Кубкам пераможцаў і граматамі каманд-удзельніц, агульным здымкам на памяць. Толькі засмучала, што гульня прайшла не ў Ганцавічах і амаль без балельшчыкаў. Пра гэта шкадавалі нават пінчукі, якія чулі, што у Ганцавічах на футбол балельшчыкі ходзяць з задавальненнем.
Чаму так адбылося, аўтар гэтага артыкула запытаўся ў начальніка аддзела фізкультуры, спорту і турызму Ганцавіцкага райвыканкама Паўла Сідаровіча, які па тэлефоне адказаў, што пра запланаваны матч яму не паведамлялі.

“Казалі пра іншую сустрэчу з камандай з Лунінца, але яна плануецца, можа, верасні ці кастрычніку. Не ўсё так проста. Каб арганізаваць сустрэчу, патрэбна паведаміць і ў райаддзел міліцыі, забяспечыць прысутнасць урача”, – сказаў Павел Аляксандравіч.

Прадстаўнік ПМК-14 Мікалай Курылік, які быў ініцыятарам правядзення таварыскай сустрэчы патлумачыў “ГЧ”, што ён казаў П. Сідаровічу пра матч за некалькі дзён да яго правядзення. “Мы вырашылі парадаваць ганцаўчан, аматараў футбола, і самі паспрабавалі арганізаваць сустрэчу па футболе, запрасіўшы пінскіх футбалістаў. Начальнік ПМК-14 Віктар Карпач з разуменнем аднёсся і дапамог сродкамі, але я нават не дабіўся каму даслаць заяўку на правядзенне, ці то САШ №1, ці СДЮШАР, ніхто нічога не ведае, – сказаў М. Курылік. – Сорам, што ў Ганцавічах так запусцілі футбол, які некалі славіўся не толькі ў вобласці. Прыйшлося ў спешным парадку шукаць іншае поле, бо ўжо перад гасцямі было няёмка”.

Едучы дахаты з футбалістамі, абмяркоўвалі матч і стаўленне да футбола кіраўніцтва. А па прыёмніку якраз казалі пра развіццё футбола ў рэгіёнах. Пра тое, што кіраўніцтвам дзяржавы ставяцца ў 2011-2015 гадах задачы яшчэ больш надаваць увагі развіццю масавасці і папулярызацыі футбола. Пра тое, што адказнасць павінна быць ускладзена ў першую чаргу на чыноўнікаў ад спорту на месцах… 

У Ганцавічах, відаць, свая праграма “развіцця футбола”.

Хочаш гуляць у футбол – прыходзь на стадыён з касой, адмахаў дзялку, згроб сена ў стажок і гуляй. Размінка ўжо не патрэбная, некалькі ўкосаў і на карову сена можна нарыхтаваць. Будзе і папулярызацыя, і рэйтынг. Аж журналістаў газет і тэлебачання адбою не будзе! Ну, дзе вы яшчэ ў краіне знойдзеце такое, каб футбалісты перед матчам самі касілі стадыён? Да таго ж паралельна яшчэ і конкурс на лепшага касца можна праводзіць. Вось толькі, бяда, на стадыёне кратоў распладзілася, халера на іх, нарабілі гурбаў зямлі – косы будуць тупіцца…  

-25%
-20%
-50%
-30%
-30%
-20%
-14%