170 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Бабарико, Тихановская и Цепкало о том, как для них началась избирательная кампания в прошлом году
  2. В Лиде заметили странную очередь, в которой раздавали деньги. В исполкоме говорят о возможной провокации
  3. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  4. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  5. «Шахтер» обыграл БАТЭ благодаря шикарному голу Дарбо. Чемпионская интрига убита?
  6. День Победы в Минске завершили концертом и фейерверком. Посмотрели, как это было
  7. Колючая проволока и бронетранспортер. Каким получился «Забег отважных» в парке Победы
  8. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  9. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  10. Инфекционист — о поставках в Беларусь вакцины от Pfizer и BioNTech и реакциях на прививку от COVID-19
  11. 76 лет назад закончилась Великая Отечественная война. В Беларуси празднуют День Победы
  12. Арина Соболенко выиграла турнир в Мадриде, одолев первую ракетку мира
  13. Сколько людей пришло в ТЦ «Экспобел», где бесплатно вакцинируют от коронавируса
  14. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  15. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  16. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине
  17. Освободилась белорусская «рекордсменка» по «суткам» за протесты. Она отбыла в изоляторе 105 суток
  18. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  19. Властям в апреле удалось пополнить резервы валютой. Белорусы отвернулись от доллара?
  20. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
  21. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  22. Лукашенко подписал декрет о переходе власти в случае его гибели
  23. Позывной «Птица». Удивительная история разведчицы Базановой, которая создала в оккупированном Бресте свою резидентуру
  24. Лукашенко: «Давайте прекратим это не нужное никому противостояние»
  25. Что происходило в Минске в День Победы: Лукашенко с сыновьями, очередь за кашей и досмотры
  26. «Ці баяўся? Канешне, баяўся». Дзесяць цытат Васіля Быкава пра Вялікую Айчынную вайну
  27. Автозадачка на выходные. Загадка про легендарный автомобиль эпохи 70-х
  28. В Минске все-таки запустили в небо тысячи красных и зеленых шариков, против которых подписывали петицию
  29. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  30. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит


Юры Міхалевіч,

Вядомы беларускі паэт, які так і не стаў прэзідэнтам, калісьці займаўся ў трэнера Аляксандра Мядзведзя. Але барцом Някляеў таксама не стаў. У інтэрв’ю Goals.by пісьменнік тлумачыць, чаму не можа падтрымліваць беларускіх спартоўцаў усім сэрцам. Разважае пра магчымы перанос хакейнага чэмпіяната свету-2014. А таксама ўзгадвае, як раней людзі са слязьмі глядзелі на свой сцяг.

"Пасля спорта прыйшлося "ўключыць" галаву"


- Хто такі Ўладзімір Някляеў?

- Уначы - паэт, удзень - грамадскі дзеяч. Для таго, каб нешта пісаць, не звязанае з палітыкай, застаецца толькі ноч. Сплю апошнім часам мала. Гадзіны тры-чатыры.

- Што пішаце?


- Гледзячы якая ноч! Зараз, шчыра кажучы, больш вершы, а зімой пісаў прозу. Скончыў адну з аповесцей, якая тычыцца маёй маладосці. Таго часу, калі я яшчэ займаўся спортам.

- І чым вы займаліся?

- Вольнай барацьбой. Трэніраваўся ў Паўла Грыгор’ева, які працаваў з нашым знакамітым, легендарным барцом-вольнікам Аляксандрам Мядзведзем.

- Чаму кінулі заняткі спортам?


- Шчыра кажучы, усё ішло вельмі някепска — шмат выступаў на гарадскіх спаборніцтвах. Але ў хуткім часе атрымаў траўму, якая не дазволіла працягваць заняткі любым спортам. Тады прыйшлося "ўключыць" галаву.

- Новы "зімовы" твор выйдзе ў складанцы ці кніжкай?


- Мяркую, што кніжкай. Ужо прыдумаў назву - "Аўтамат з газаванай вадой, з сіропам і без". Сёння людзям у тваім узросце цяжка ўявіць, што некалі Мінск быў увесь у аўтаматах, якія за капейкі частавалі газаванай вадой. Адзін з першых аўтаматаў з’явіўся на месцы, дзе Камсамольская вуліца ўпіраецца ў Нямігу. Там заўжды была такая чарга! Лета, сонейка, залацісты сіроп, пена ў шклянцы, звон і пчолы. Натоўп людзей: мужчыны, апранутыя ў саламяныя капялюшы, жанчыны, якім не столькі хацелася піць, як быць разам. І мне хацелася таго ж. Нашы тагачасныя кнігі, размовы ў Ленінскай бібліятэцы. Наш пратэст супраць шэрасці жыцця… Я быў стылягай, як і ўсе мае сябры. У нас былі каляровыя кашулі, з пальмамі, з малпамі, з бананамі. Нас лавілі камсамольскія патрулі, разразалі нам порткі. Гэта было на пачатку 60-х, у час хрушчоўскай адлігі. Непадалёк ад вуліцы Энгельса, на прыступках Тэатра юнага гледача, збіраліся людзі, чыталі крамольныя вершы. Упершыню там спаткаўся з людзьмі, з якімі пасля сябраваў амаль усё жыццё. Упершыню там прачытаў свае вершы. Пра гэта мая новая аповесць.

- Калі казаць пра сённяшні час, шэры ён ці каляровы?

- Шэрым цяперашні час цяжка назваць. Іншая справа, што сёння асноўныя колеры - чырвоны і зялёны. Мне падабаецца суседства чырвонага з белым. З эстэтычнага пункту гледжання такая афарбоўка сцяга мне падаецца лепшай. Тое, што маем, маем праз выпадак у гісторыі. Беларусы, калі атрымалі незалежнасць, яшчэ не адчувалі сябе нацыяй, народам. Таму мы не змаглі распарадзіцца незалежнасцю як след. Так бывае, але ўсё прамінае. Усё становіцца на сваё месца, жыццё доўжыцца, а гісторыя працягваецца. Сёння, хай і крывую, але мы маем сваю Беларусь. Не такую незалежную, як нам бы хацелася. Але незалежную. Гэта ўжо рэальнасць, а не міф. З гэтым пры нашых намаганнях мы зможам зрабіць нешта.

- Але існуюць шматлікія абмежаванні. Вам, напрыклад, трэба з’яўляцца па месцы прапіскі да 22.00. Вам забаронена пакідаць межы краіны больш, чым на месяц. Вы павінны з’яўляцца па першаму патрабаванню на допыты…

- Фармальна я дагэтуль у турме. А ведаеш, як страшна заўтра сапраўды ў ёй апынуцца? Прычым ні за што. У сваім юнацтве меў выпадковае дачыненне да групоўкі Кіма Хадзеява. Праз кнігі, якія былі забаронены. Хадзееў, бадай, адзіны беларускі класічны дысідэнт. У 1949 годзе, яшчэ пры жыцці Сталіна, на камсамольскім сходзе ва ўніверсітэце з трыбуны сказаў, што Сталін - крывавы людажэр. Гэта было настолькі нечакана, што яго судзілі, потым прызналі не зусім нармальным. Толькі ненармальны, як лічылася, мог сказаць такое ў адной з самых прасавецкіх рэспублік Саюза. Калі Кім Хадзеяў выйшаў з турмы, я сутыкнуўся спачатку з яго групоўкай, а потым - з Камітэтам дзяржбяспекі. Баяўся, бо жыў яшчэ страх 30-х гадоў. Калаціўся на першых допытах, але адчуваў сябе невінаватым. Сёння я таксама ні ў чым не вінаваты, і не 30-я гады цяпер, але зараз могуць сюды ўвайсці і сказаць: "Вы нешта не пра тое разважаеце згодна з такім артыкулам". Павядуць нас з табой пад белыя ручкі і пасадзяць у тую самую "амерыканку", у якой я ўжо меў шчасце пабываць.

Ведаешь, турма, зняволенне - гэта адно. Але ёсць яшчэ жыццё без турмы, у якім трэба зарабляць на хлеб. Яны баяцца не турмы, а таго, што іх родным, блізкім заўтра не будзе, што есці, калі яны звяжуцца з Някляевым дзеля іншай будучыні. Страх сядзіць у генах беларусаў. То з Расіі прыйдуць… Вось таварыш Сувораў, прозвішчам якога названа вучэльня абаронцаў Айчыны, вуліца, музей. А што зрабіў Сувораў? Дзве траціны беларусаў перавесіў. Такога не было нават у часы апошняй вайны! То з Захаду прыйдуць. Людзі жывуць, абы выжыць. Так званая беларуская памяркоўнасць - гэта страх за тое, што не прадоўжыцца род. Каб выкарчаваць гэта, мала і трох пакаленняў. Але такі шлях прайшлі многія народы. Прайшлі яго самастойна. Мы такі шлях пакуль не адолелі.

"Сядзі ціха! А мы будзем на каньках катацца, у хакей гуляць"

- Санкцыі з боку Еўразвяза могуць прымусіць уладу да дыялогу?


- Трэба душыць, ціснуць на рэжым. Каб ён не адчуваў сябе камфортна, каб ён рабіў памылкі, што і адбываецца. Сістэма нярвуецца, гэта факт. Еўропа і Злучаныя Штаты нічым нам не абавязаны, а то нехта кажа, што няма з іх боку падтрымкі. А што мы робім самі для сябе? А ці рабілі мы французскую рэвалюцыю ці прымалі ўдзел у грамадзянскай вайне ў ЗША? Там самі справіліся са сваімі праблемамі. Мы толькі на пачатку станаўлення дзяржаўнасці.

- "Трэба душыць, ціснуць на рэжым", - кажаце вы. Але санкцыі апошнім часам тычацца і спорта. Гэта правільна?

- Ты маеш на ўвазе магчымы перанос чэмпіяната свету па хакеі?

- У тым ліку.


- Калі атрымаецца перанесці чэмпіянат, буду вітать гэтую ініцыятыву. Не таму, што беларусы не заслугоўваюць турнір. Заслугоўваюць. Справа ў тым, што пра Беларусь, шчыра кажучы, ужо не ведаюць нават у Літве, не тое, што ў свеце. Хакей - гэта спорт нумар два. Праз хакей пра краіну людзі дазнаюцца. Ёсць такая дзяржава, з якой некуды пераносіцца чэмпіянат свету! Чаму пераносіцца? А ў іх там дыктатура! Во чаму, а не таму, што ў іх лёду нямашака! Сродкі інфармацыі больш пішуць пра Беларусь апошнім часам. І гэта добра.

- Вашы словы: "Мне б не хацелася, каб мае сябры сядзелі ў турме, а Лукашэнка забаўляўся на "Мінск-Арэне"…

- Падчас любога свята, бывае, сядзіш у цэнтры Мінска, бачыш праспект, плошчу і думаеш: "Народ, дзяржава! Я ж хацеў! За гэта сядзеў…" А людзі навокал быццам адказваюць: "Сядзі ціха! А мы будзем на каньках катацца, у хакей гуляць". Як увогуле можна ісці на гэты чэмпіянат свету, калі ў турмах сядзяць ні ў чым не павінныя людзі? Не разумею.

"Усе спартоўцы бягуць ля Гаспадара"

- Санкцыі нядаўна распаўсюдзіліся на сяброў рэжыма. Так з'явілася небяспека, што мінскае "Дынама", калі будзе прымаць удзел у еўракубках, можа патрапіць пад раздачу. Бо належыць бізнэсоўцу Юрыю Чыжу. Гэта справядліва?


- Справядліва. Няма чаго спартоўцам дурыць галаву людзям, кажучы: "Мы - асобна ад рэжыму. Мы проста ў хакей, у футбол гуляем, спяваем, скачам! А пры чым тут тое, што Лукашэнка некага турнуў?" Не, хлопцы, пры чым! Гуляеце, і людзі ходзяць на вас, плоцяць вам са сваёй кішэні, спансуюць спорт, уладу. Не трэба прыкрывацца, гаворачы: "Мы - бізнэс!" Які бізнэс? Ведаем, які! "Смотрящие" - так называюць "бізнэсоўцаў" у крымінальным свеце. Яны абслугоўваюць рэжым!

Я падзяляю спартоўцаў на два віда. Так сталася адразу пасля знаёмства з барацьбой. Грыгор’еў заўсёды казаў: "Адныя - з галавой, другія - без яе". Дык вось, спартоўцу з галавой не ўсё адно, які сцяг ён абараняе і якую па сутнасці краіну прадстаўляе. Ці гэта краіна справядлівасці, дабра і дэмакратыі, ці краіна дыктатуры. Я помню, як спартоўцы, заўзятары глядзелі на бел-чырвона-белы сцяг са слязьмі захаплення напачатку 90-х. Было адчуванне сапраўднай свабоды. Спартоўцы распавядалі, што іх перапаўняла радасць не толькі за тое, чаго яны дасягнулі, але і за бездакорнасць. Сваю справу яны рабілі шчыра.

- Біятланістка Дар’я Домрачава - шчырая?


- Я чытаў яе словы аб тым, што яна змагаецца за чырвона-зялёны сцяг. Тут была такая справа, што трэба было нешта адказаць на правакацыйнае пытанне, каб ад яе адчапіліся, далі магчымасць далей бегчы па лыжні і страляць. Сказаць нешта іншае - зусім не тое, што ў зборнай па біятлоне няма патронаў. Гэта горш.

- Другая справа, што Домрачава можа бегчы па лыжні разам з кіраўнікамі дзяржавы. Ці не выраз гэта грамадзянскай пазіцыі?

- У тым і штука, што ўсе спартоўцы бягуць ля Гаспадара. Не ўсе людзі здольны ахвяраваць чымсьці асабістым дзеля агульнага. Большасць людзей у свеце - прыстасаванцы.

- Малатабоец Вадзім Дзевятоўскі - прыстасаванец? Вадзім быў даверанай асобай прэзідэнта на выбарах, а пасля Плошчы-2010 сказаў: "Наўрад ці на плошчы Незалежнасці былі людзі, якія верылі ў тое, што яны рабілі. Хутчэй за ўсё, яны хацелі зрабіць "карцінку на экране".

- Пры ягоным выбары ён нічога іншага сказаць не мог. Выказванне Дзевятоўскага, мякка кажучы, неразумнае. Тыя людзі, якія выйшлі на Плошчу, адзіныя з усіх ведалі, што рабілі. Перш, чым пайсці на Плошчу, яны дзесяць разоў узважылі, бо ведалі наступствы. Гэта лепшыя спартоўцы гэтай краіны, што б там ні казалі Лукашэнка, Дзевятоўскі ці ўсе яны разам. Людзі гулялі ў высакародны від спорту. Калі вялікая гульня, тады і жыццё вялікае.

- Ці ёсць сярод спартоўцаў людзі, якімі вы захапляецеся?


- Не, таму што на мяне моцна ўплываюць адносіны да Лукашэнкі, да рэжыму, які ён стварыў. Гэта значыць, і да ўсіх тых, хто так ці інакш гэты рэжым прадстаўляе. Спартоўцы, хочаш не хочаш, з ім. Часам думаеш, што гэта ён паставіў Домрачаву на лыжню, што гэта ён ёй лыжы націрае, ледзве не страляе за яе. Малайчына Вікторыя Азаранка, нічога не магу сказаць. Упершыню ў гісторыі тэніса беларуска - першая ракетка свету. Але ўсё адно. Быццам яе пабеды спрыяюць рэжыму і Лукашэнку персанальна. Таму не магу радавацца ўсёй душой.

- Тэлефанаваў вам падчас перадвыбарнай гонкі, пытаўся, што будзе са спортам, калі вы станеце прэзідэнтам. Вы адказалі, што ўсё будзе добра. А калі падрабязней?

- Спорт не павінен быць палітызаваным, вось што я хачу данесці. А ў нас гэта ідзе яшчэ з савецкіх часоў. Праз гэта ў нас нямашака сур’ёзных дасягненняў. А калі ёсць, то звычайна насуперак…
-25%
-20%
-20%
-15%
-35%
-15%
-10%
-20%
-20%