В.Дрэма,

Прагуляўшыся па цэнтры поля і ўздоўж трыбун, калматы дварняга наклаў кучку на палове поля гарадзенцаў. Усё гэта буйным планам у прамым эфіры транслявала тэлебачанне.

Кур'ёзнае здарэнне мела месца ў самым пачатку гульні, якая праходзіла 27 чэрвеня ў Гродне.

Фота Яраслава Ванюкевіча  



Арбітр мусіў перапыніць гульню на чатыры хвіліны, каб работнікі стадыёна змаглі выгнаць сабачку за межы арэны. Яшчэ пару хвілін пайшло на тое, каб прыбраць пакінутую ім кучку.



Гэтую "місію" пад смех нешматлікіх гледачоў давялося з дапамогай паперкі выканаць аднаму з трэнераў гарадзенцаў. 



Што да футболу, то перамогу ў сустрэчы з лікам 2-1 атрымалі госці. Адзіны гол у складзе гарадзенцаў на перадапошняй хвіліне гульні забіў Андрэй Лясюк.

-50%
-47%
-5%
-30%
-10%
-55%
-35%