105 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Суд огласил приговор водителю, который прокатил на капоте гаишника
  2. Медики написали открытое письмо главе профсоюза: «Мог ли врач промолчать и позволить опорочить имя убитого?»
  3. «Скорее ад замерзнет». В МИД Литвы отреагировали на требование о выдаче Тихановской
  4. Беларусбанк начал выдавать потребительские кредиты. Какую сумму дадут при зарплате в 1000 рублей
  5. «Вместо 25 рублей — 129». Банк повысил предпринимателю плату за обслуживание в 5 раз из-за овердрафта
  6. «Надо по-хозяйски подойти к этой территории. Но никакого жилья». Лукашенко дал указания по площадке «Мотовело»
  7. Что сделать для сердца, если переболел коронавирусом? Кардиолог помогает разобраться
  8. Почти 60 тысяч рублей за китайский кроссовер. Изучаем возможности Chery Tiggo 7 Pro
  9. Не с того начали. Бизнес-союз резко ответил на предложение МНС побороться с зарплатами в конвертах
  10. «Парень выдержал полгода». История мотоциклистки, которая в 25 лет стала жертвой страшной аварии
  11. На ЧМ эту биатлонистку хейтили и отправляли домой, а вчера она затащила белорусок на пьедестал
  12. По зарплатам «в конвертах» ввели новшество. Оно касается как работников, так и нанимателей
  13. У кого больше? Подсчитали, сколько абонентов у A1, МТС и life:)
  14. Служит в армии и копит на дом в деревне. В женском биатлоне — новая звезда (и она невероятно милая)
  15. Белорусские биатлонистки стали вторыми в эстафете, проиграв одну секунду
  16. Прокуратура просит выдать Тихановскую, «плюшевый десант» и приговоры судов. Что происходит 5 марта
  17. Погода в длинные выходные: мокрый снег, метели, гололедица и ночные морозы
  18. Задержанному из-за БЧБ-флага жителю «Пирса», у которого эвакуировали авто, дали 15 суток
  19. В Минск привезли первый экземпляр нового поколения Renault Duster
  20. «В школе думали, что приводит бабушка». История Даши, у которой разница в возрасте с мамой 45 лет
  21. Премьера самого доступного кроссовера Volkswagen состоится летом. Новинка получит имя Taos
  22. «В Киеве под мою коллекцию основали музей, а в Минске это никому не нужно». Белорус собрал уникальные наряды
  23. Генпрокуратура направила в Литву запрос о выдаче Тихановской, а в суд — дело «о тайной вечере»
  24. ЕЭК предложила Беларуси избавиться от обязательного перечня белорусских товаров в магазинах
  25. Помните, сколько стоили машины на авторынке в Малиновке 20 лет назад? Сравнили с современными аналогами
  26. Белорусов атаковали банковские мошенники. Откуда у них данные, почему их сложно найти, как защититься
  27. Казакевич озвучил социальный портрет «преступника», «связанного с протестной активностью»
  28. Инициатива BYPOL выложила напутственную речь якобы экс-главы МВД по случаю его ухода с должности
  29. «Дочка видела, как нас забирали. Всю ночь плакала». Минчанки хотели обратиться к депутату, а попали на Окрестина
  30. Насколько хорошо вы понимаете логику приговоров. Попробуйте себя в роли судьи. Игра


Яўген Валошын,

Ходзяць чуткі, што беларускую квоту квіткоў на мастацкую гімнастыку выкупілі жыхары адной з вёсак.

Міжнародны алімпійскі камітэт выдаткаваў беларускаму НАКу пэўную колькасць білетаў на Гульні ў Лондане. Іх продаж не рэкламаваўся, але квіткі ў Беларусі ўжо разышліся. Галоўны трэнер каманды па мастацкай гімнастыцы Ірына Ляпарская гаворыць, што ўсе “беларускія” білеты на гімнастыку выкупілі жыхары... нейкай вёскі. Пытаемся ў яе, адкуль гэтыя фанаты. Бо квіткі на гімнастычны фінал каштуюць ад 70$ да 270$.

Ірына Ляпарская: "З адной вёскі, мы іх шукаем"

Еўрарадыё: "З якой вёскі?"

Ірына Ляпарская: "Я яшчэ сама не ведаю назвы. З нейкай вобласці, нейкага раёна. Мы здзівіліся, таму адшукваем - каб сказаць ім дзякуй, бо ў Мінску не знайшлося жадаючых прыйсці на спаборніцтвы з нашым удзелам, а ў нейкай вёсцы знайшліся”.


Кошты на спаборніцтвы па мастацкай гімнастыцы паводле афіцыйнага сайту Алімпіяды

Назву “гімнастычнага” населенага пункта Еўрарадыё не раскрываюць і ў Алімпійскім экіпіровачным цэнтры, дзе займаюцца рэалізацыяй квіткоў.Аднак вёскай у Беларусі могуць называць і катэджнае паселішча, дзе кожны дом каштуе пад мільён долараў. Жыллёвыя ўмовы ў такіх “вёсках” - заходнееўрапейскія, а сельсавет так і застаўся сельсаветам.

Некаторыя беларускія турфірмы просяць больш як 5000$ за тыдзень у Лондане. Мы ж просім у адной з такіх кантор арганізаваць больш сціплую і кароткую праграму. Нам прапаноўваюць наведаць два матчы па баскетболе, два - па хакеі на траве (ні там, ні там не прымаюць удзел беларусы) і фінал па цяжкай атлетыцы, дзе мусіць выступіць наш Рыбакоў. Дзве ночы трэба пераспаць у чатырохзоркавым гатэлі. І за ўсё гэта - 1860$. Плюс пералёт авіякампаніяй “Белавія” - каля 500$. Такім чынам, трохдзённая вандроўка ў Лондан абыходзіцца ў суму каля 2350$.

Нямала па сённяшніх часах. Просім турагента падабраць яшчэ больш эканомны “пакет”.

Турагент: “Нават калі эканоміць, арыентуйцеся на 200-250 еўра ў суткі. Гэта будзе трохзоркавы гатэль, і не ў самым цэнтры. З пералётам - дзесьці да 1300$. Сняданкі ў танных гатэлях у Англіі надзвычай умоўныя. Гэта джэм, булачка…”

Робім падлікі паводле тарыфу “звышэканомны”.

Недарагі пералёт, пра які распавёў турагент, - гэта вылет з Каўнаса лоў-костам. Пры пасрэдніцтве турфірмы такі квіток у два бакі прададуць за 200$. Калі купляць самому, яшчэ танней - 140$. Толькі трэба парупіцца хаця б за шэсць тыдняў да вылету.

Дагэтуль у Сеціве хапае прапановаў па лонданскіх хостэлах. За 60$ у суткі і зараз магчыма знайсці ложак. Ніштаватае харчаванне ў Лондане абыйдзецца прыкладна ў 50$ за суткі.

На афіцыйным сайце Лонданскай Алімпіяды знаходзім квіткі, якія дагэтуль магчыма набыць. Ёсць нават спецыяльныя дыскаўнт-акцыі. Нас цікавяць тыя спаборніцтвы, дзе ў беларусаў ёсць шанцы на медалі. Напрыклад, падтрымаць любога нашага цяжкаатлета будзе каштаваць ад 70$ да 270$.

Наведаць лёгкаатлетычны стадыён у дзень фіналу ў кіданні молата каштуе ад 70$ да 1120$. Праход на спаборніцтвы па мастацкай гімнастыцы абыйдзецца ад 30$ да 150$. Праход на любы футбольны матч каштуе ад 25$ да 55$.

У колькі ж абыйдзецца вандроўка ў Лондан паводле мінімальнага тарыфу на тры дні?

Пералёт у два бакі (вылет праз шэсць тыдняў) - 140$.
Пражыванне - 180$.
Квіткі на спаборніцтвы (футбольны матч, лёгкая атлетыка, штанга) -175$.
Харчаванне - 150$.
Праезд з аэрапорта ў два бакі - 28$.
Праезд па Лондане на грамадскім транспарце (спецыяльны квіток на тры дні) - 25$.
Харчаванне - 150$.

Усяго - 848$.

-25%
-5%
-30%
-15%
-22%
-5%
-50%
-10%