
4 чэрвеня спартоўка прыйшла на прыём да старшыні аблвыканкаму Пятра Рудніка, якому паскардзілася на будаўнікоў. Дом меліся здаць яшчэ мінулай восенню, але спыніліся на шостым паверсе.
"Мяне цікавяць тэрміны здачы дома і якім коштам будзе квадратны метр", — цытуюць афіцыйныя крыніцы выказванні вядомай спартоўкі.
Як вынікае з афіцыйнай інфармацыі, праблемы з узвядзеннем гэтак званага алімпійскага дома ў Магілёве з'явіліся праз нястачу фінансавання. Цяпер замоўца дома і генпадрадчык не могуць дамовіцца пра кошт квадратнага метра.