148 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Как скручивают пробеги у машин из Европы: вопиющие примеры и советы специалистов
  2. В прокате — «Чернобыль» Данилы Козловского. Что с ним не так?
  3. Вместо Земфиры — Моргенштерн. Организаторы «Вёски» — о возврате билетов и новом лайнапе
  4. Премьер-министр России в Минске: налоговая интеграция и анонс встречи Лукашенко и Путина
  5. «Переболел COVID-19 и вернулся». История 92-летнего фельдшера, без которого в деревне никак
  6. Врач — о симптомах хламидиоза и том, как им можно заразиться
  7. Глава Минздрава о третьей волне коронавируса в Беларуси: заболевших меньше, но тяжелых случаев больше
  8. Где в Беларуси численность населения падала, а где росла? Посмотрели статистику по регионам
  9. В выходные чуть потеплеет, на следующей неделе — похолодание и дожди
  10. АНТ: «Ціханоўскія атрымалі долю ў кампаніі сям'і Бабарыкі задоўга да выбараў». Глядзім дакументы
  11. «Нормализация отношений невозможна, пока не прекратится насилие». Макей встретился с послами Германии и Франции
  12. Суд приговорил музыканта Тиму Белорусских к двум годам «домашней химии»
  13. Руководителем Белорусской ассоциации журналистов избрали Андрея Бастунца
  14. «Настроения упаднические». Работники «Белмедпрепаратов» сообщают об увольнениях из-за политики
  15. Врач объясняет, когда выпивать два дня — это уже запой и как быстро человек может спиться
  16. Девушка Роналду — модель с невероятными формами. Вы удивитесь, узнав, чем она занималась до встречи с ним
  17. Переговоры с Мишустиным, новые законы и задержания. Что происходило в Беларуси 16 апреля
  18. «Оказалось бы, что Минск — древний азербайджанский город». Бывший президент Армении раскритиковал Лукашенко
  19. На «Гомсельмаше» рассказали про 400 вакансий, приглашение россиян на работу и зарплаты выше 3600 рублей
  20. «Это недопустимо». Григорий Василевич — об идее ограничить возраст для голосования 70 годами
  21. Склепы с останками ребенка и взрослого обнаружили при прокладке теплотрассы в центре Могилева
  22. «В больнице плакал и просил прощения». Поговорили с женой Виктора Борушко, которому дали 5 лет колонии
  23. «Попытка восстановить легитимность». Эксперты — о «заигрывании с Баку» и будущей встрече с Путиным
  24. Дух захватывает. Что видно с крыши в центре Минска, где сегодня презентовали высотный огород?
  25. «Белнефтехим» рассказал, насколько подорожает топливо до конца года
  26. Курсы доллара и евро заметно упали. Что происходит на валютном рынке
  27. Белорус заочно получил пожизненное за убийство французских миротворцев. Рассказываем, что известно
  28. «Падает мотивация платить налоги». Белорусы плохо разбираются в бюджете. Вот к чему это может приводить
  29. Туктамышеву называют новой примой российского фигурного катания. Только взгляните, как она хороша
  30. «Мы не гоняемся за сложными рецептурами». На Белинского открылась кондитерская Mousse


Яўген Валошын,

Еўрарадыё ўдалося набыць метэналон, з-за якога ў Астапчук забралі алімпійскае золата, і праверыць, ці маглі допінг насамрэч “падсыпаць”.



Трэнер Аляксандр Яфімаў сцвярджае, што сам падсыпаў допінг метэналон у каву Надзеі Астапчук. Пры дапамозе журналісцкага эксперыменту правяраем праўдзівасць гэтых словаў.

Звяртаемся да спартсменаў, якія дапамагаюць нам знайсці на ценявым рынку анабалічны стэроід.

100-міліграмовую ампулу з метэналонам купляем цягам аднаго дня. Рынкавая назва прэпарата “Прымабол”. Кошт – каля васьмі долараў. Прэпарат уводзіцца ўнутрымышачна, але паэксперыментуем і з ім.



Таблетак жа нам давялося чакаць каля двух тыдняў. У выніку за 60 долараў купляем упакоўку “Прымабол таблетс”, вага кожнай пілюлі – 50 міліграмаў. На ўпакоўцы прамым тэкстам пазначана: “Анабалічны гармон для прасоўвання канструктыўнага анабалізму бялку”.





Эксперымент 1.

У гарачую распушчальную каву дадаём вадкасць “Прымабол” з ампулы, мяшаем.

На паверхні ўтварылася тлустая пляма, не заўважыць якую немагчыма. Таксама кавава-анабалічная мяшанка вылучае відавочны хімічны пах. Такім чынам, незаўважна дадаць такі допінг у каву – немагчыма.



Больш фота і відэа >>> 

Эксперымент 2.


Дзве таблеткі метэналону з упакоўкі “Прымабол таблетс” таўчом і дадаём атрыманы парашок у каву. Размешваем. Парашок распушчаецца з цяжкасцю, прыліпае да лыжкі і белымі кропачкамі плавае на паверхні.

Інтэнсіўна размешваем парашок у каве яшчэ цягам некалькіх хвілін. Белыя кропачкі знікаюць з паверхні.

На пах атрыманы напой нямногім адрозніваецца ад кавы. Каштуем. Адчуваецца хімічны прысмак, але невідавочны. Не кожны гэта заўважыць.

Пераліваем напой у іншы кубак – на дне бачым відавочны асадак, не заўважыць які – немагчыма. Парашкападобны метэналон, як аказалася, распушчаецца не цалкам.

Такім чынам, хутка падсыпаць метэналон у каву – няпроста. Не заўважыць асадак на дне кубка – складана. Толькі калі вы не гурман, спяшаецеся або вам усё адно, што вы пілі. Спартсмены акурат вельмі ўважліва ставяцца да ўсіх прадуктаў і напояў.

Высновы

Эксперымент Еўрарадыё паказвае, што незаўважна распусціць як вадкі, так і парашкападобны метэналон у каве вельмі складана.

Пра гэта сведчаць і папярэднія даследаванні Еўрарадыё: аказалася, што кавы, у якую, па словах трэнера, быў падсыпаны допінг, не было ў меню рэстарана, дзе Астапчук харчавалася.

Якая місія допінгу ў арганізме Надзеі Астапчук?


Расследаванне Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва сведчыць: допінг падсыпаў трэнер, без ведама спартсменкі.

Да гэтай версіі многія эксперты ставяцца крытычна: навошта заслужанаму трэнеру Яфімаву падсыпаць парашок, калі практычнага сэнсу ад гэтага няма?

Па іншай версіі, Астапчук прымала метэналон для паляпшэння вынікаў. Але своечасова вывесці прэпарат з арганізму не паспелі.

“Усё сыходзіцца. Гэта прэпарат высокай ступені актыўнасці, дазваляе дакладна рэгуляваць тэрміны яго вывядзення, прэпарат вельмі эфектыўна выкарыстоўваецца жанчынамі, — пералічвае выканаўчы дырэктар Расійскага антыдопінгавага агенцтва Мікіта Камаеў. – Ёсць нашмат больш простыя прэпараты, субстанцыі і метады, якія дазваляюць, скажам так, рабіць спартсмена вінаватым без яго ўдзелу. Метэналон – гэта прэпарат, які набываецца, выкарыстоўваецца ў вузкіх канкрэтных выпадках людзьмі, якія ведаюць, на што ідуць”.

Паводле СМІ, Надзея Астапчук перастала прымаць удзел у міжнародных стартах прыкладна за два месяцы да Алімпіяды. Гэта акурат той тэрмін, за які можна прайсці метэналонавы курс і вывесці сляды стэроіда з арганізму. Праўда, гэты аргумент – усяго толькі суб’ектыўныя назіранні.

Нагадаем, што пытанне па тэрмінах дыскваліфікацыі для Надзеі Астапчук спачатку вырашыць Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі.

“Потым мы зацвердзім гэта рашэнне ці не, — паведамляе Еўрарадыё менеджар па сувязях Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі Яніс Нікалаоу. – Таму што часам мы не зацвярджаем, і мы звяртаемся ў федэрацыю, каб рашэнне, калі яно няправільнае, было зменена”.

У чым праўда? Ці прымала Надзея Астапчук допінг асэнсавана? І якая роля трэнера?

Рабіце высновы самі.

Больш фота і відэа >>>
-10%
-20%
-20%
-10%
-30%
-40%
-10%
-25%