• Чемпионат Беларуси по футболу
  • Биатлон
  • Хоккей
  • Футбол
  • Теннис
  • Баскетбол
  • Гандбол
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
  1. «Спросили, связана ли работа с политикой». Как белорусы сейчас проходят украинскую границу
  2. Спектакль по книге Алексиевич исчез из репертуара РТБД. Что известно?
  3. В Беларуси ограничили доступ к сайтам про политзаключенных и учебу в Польше
  4. «Друзья шутят, что я теперь «яжбать». Молодой папа в декрете — о разводе, дочери и трудностях
  5. Олексин рассказал, почему торговал сигаретами через арабскую компанию
  6. В Беларуси построят хранилище для отходов с БелАЭС. Выбор площадки все еще идет
  7. В Москве задержали адвоката Юрия Зенковича. Сейчас он в Минске в тюрьме КГБ
  8. Мошенники оформили на женщину онлайн-кредит на 10 000 рублей, пришлось его выплатить. Что говорят в банке
  9. Минчанку судят за оскорбление Ермошиной. Глава ЦИК в суд не явилась
  10. Приговоры, задержания и фотопроект о детях политзаключенных. Что происходит в Беларуси 14 апреля
  11. Лукашенко и Алиев встретились в Азербайджане: что обсуждали на переговорах
  12. «Ты как будто забываешь, кто ты. Невероятно тупеешь, чудовищно». Честно о том, что происходит в декрете
  13. «Нацбанк показал, что рычаги у него остаются». Что означает повышение ставки рефинансирования
  14. Три белоруски попали в популярный «Женский стендап» на ТНТ. Вот кто они
  15. Как наши спецслужбы могут задерживать белорусов в России? Спросили у эксперта
  16. «Дети писали: вы крутая!» Татьяна ушла из бизнеса в школу и перевезла семью из Минска в Ляховичи
  17. Нацбанк повышает ставку рефинансирования до 8,5%
  18. «Побелка деревьев весной — пережиток советского прошлого». Эксперт рассказал все о побелке сада
  19. Белоруска запустила уникальную платформу помощи бездомным животным. Ее проект оценили даже в ЕС
  20. Умер «песняр» Леонид Борткевич
  21. «С остринкой и иронией». Как белорусский бренд одежды стал конкурировать с известными марками
  22. «Гродно Азот»: мы давно не работаем с Helm. Скоро средняя зарплата вырастет до 2 тысяч рублей
  23. Бабарико говорит, что обвиняемые невиновны. А как считают они сами?
  24. Товар исчезнет с полок? А есть шанс, что вернется? Про запрет по NIVEA — в простых вопросах и ответах
  25. «Сказали снять». Убирают ли с полок в магазинах запрещенную NIVEA и что об этом думают покупатели
  26. Минлесхоз объяснил, почему доски в Беларуси подорожали в два раза
  27. «Это что вообще такое?» Владелец удивился страховой выплате за легкое повреждение Mercedes S500
  28. Дом под Осиповичами, в который въехала ракетная установка, отремонтировали. Военные и жильцы рассказали как
  29. «В Беларуси не ценил того, что имел». Физик отчислился из БГУ и изучает бозон Хиггса в Германии
  30. «Алкоголь — основная причина». Врач рассказывает, почему появляется панкреатит и как его лечить


У Лідзе 26 лістапада завяршыўся Першы чэмпіянатат Беларусі па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў, інфармуе catholic.by. У ім прынялі ўдзел шэсць каманд: па адной з кожнай дыяцэзіі — Віцебскай, Гродзенскай, Пінскай, Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама каманды з гродзенскай і пінскай духоўных семінарый.
 
Папярэднічала футбольным баталіям Імша ў лідскім фарным касцёле, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У гаміліі арцыпастыр падкрэсліў вартасці футболу, адзначыўшы, што гэтая гульня "вучыць павазе да іншага чалавека і ахвярнасці дзеля дабра ўсёй каманды", "дазваляе ўбачыць таленты кожнага спартсмена", "вядзе да логікі братэрства і любові". Іерарх прывёў таксама аналогіі паміж жыццём хрысціяніна і футболам.





Вынікі чэмпіянату: 1-е месца — Гродзенская дыяцэзія, 2-е месца — Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, 3-е месца — Віцебская дыяцэзія, 4-е месца — Пінская дыяцэзія. 
 
Наступны чэмпіянат Беларусі па міні-футболе сярод святароў пройдзе ў Віцебскай дыяцэзіі.

Тэкст гаміліі Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на I Чэмпіянат каталіцкіх святароў Беларусі па міні-футболе

1. У сучасным свеце футбол становіцца ўсё больш і больш папулярным і захапляе як маладых, так і старэйшых. На жаль, нярэдка гэтае захапленне з духоўнага пункту гледжання становіцца хваравітым, бо замест таго, каб прымаць удзел у нядзельнай святой Імшы, людзі ідуць на футбол. Таму такое захапленне нельга назваць нармальным для хрысціяніна.
 
У сувязі з гэтым Касцёл, не застаючыся абыякавым на спартыўныя, у тым ліку і футбольныя, спаборніцтвы і развіццё гэтага віду спорту, выказвае сваю заклапочанасць духоўным станам як саміх футбалістаў, так і балельшчыкаў, паводзіны якіх на стадыёнах вельмі часта не маюць нічога супольнага з футболам. Вялікі прыхільнік спорту благаслаўлёны Ян Павел II падкрэсліваў, што ўкрыты ў спорце патэнцыял з’яўляецца інструментам інтэгральнага развіцця чалавека і спрыяе будаванню больш чалавечага грамадства. Пачуццё братэрства, велікадушнасць, справядлівасць і пашана да чалавечага цела спрыяюць будаванню грамадства, у якім месца антаганізмаў займае спартыўнае спаборніцтва, сустрэча цэніцца больш, чым канфлікт, а справядлівая барацьба — больш, чым заўзятая канфрантацыя. 
 
Футбол — як групавы від спорту — з’яўляецца школай, якая вучыць павазе да іншага чалавека і ахвярнасці дзеля дабра ўсёй каманды. Ён таксама дазваляе ўбачыць таленты кожнага спартсмена. Такім чынам, футбол дапамагае ўзнесціся вышэй за логіку індывідуалізму і эгаізму і вядзе да логікі братэрства і любові, якія дапамагаюць будаваць грамадства з мэтай развіваць супольнае дабро, — як кажа папа Бэнэдыкт XVI.
 
2. Найбольш глабалізаваны від спорту, якім з’яўляецца футбол, усё больш і больш становячыся як быццам новай свецкай сусветнай рэлігіяй, у той жа час мае шмат аналогій з хрысціянствам.
 
Так, святы Апостал Павел выкарыстоўвае прыклады старажытных відаў спорту, якімі з’яўляюцца бег і бокс, каб на іх прыкладзе заахвоціць чалавека да духоўнага развіцця. 
 
Паміж футболам і жыццём чалавека таксама ёсць шмат параўнанняў і аналогій.
 
Найперш, калі мы размаўляем пра футбол, то ўзгадваем футбольнае поле, на якім гуляюць футбалісты. Полем дзейнічання хрысціян ёсць свет. Езус не прасіў свайго Айца, каб забраў Яго вучняў са свету, але каб бараніў ад зла (пар. Ян 17, 15).
 
Далей ідуць лініі, якіх шмат на футбольным полі і якія ў пэўным сэнсе рэгулююць гульню каманды і нават яе ацэньваюць. Калі мяч перасякае лінію варот і трапляе ў іх, атрымліваецца гол. Калі толькі перасякае яе і не трапляе ў вароты — то ўдар ад варот. Калі перасякае бакавую лінію ад нагі гульца адной каманды, то яго ў гульню ўводзіць іншая каманда. У духоўным жыцці таксама ёсць лініі, якія накрэсліў Бог. Іх неабходна захоўваць, бо ў іх межах адбываецца духоўны прагрэс, да якога мы павінны імкнуцца і аб чым нагадвае св. Апостал Павел (пар. 1 Цім 4, 15-16).
 
Трэцім параўнаннем паміж футболам і хрысціянствам з’яўляюцца дзве каманды, якія гуляюць на фубольным полі. У жыцці мы свядома ці несвядома гуляем на баку Бога або на баку злога духа. Аб гэтым вельмі часта нагадвае Святое Пісаннне. Езус кажа, што нельга служыць дваім гаспадарам (пар. Мц 6, 24).
 
Наступны пункт сходнасці — гэта правілы і пакаранні. Яны ёсць у футболе, і іх трэба захоўваць. Незахаванне вядзе да пакарання і нават да выключэння з гульні. Святы Апостал Павел навучае, што ніхто не атрымае ўзнагароды, калі не спаборнічае паводле правіл (пар. 2 Цім 2. 5). Святое Пісанне прадстаўляе правілы жыцця і пакаранні за іх незахоўванне (пар. 2 Цім 3, 16).
 
Пятым супольным пунктам з’яўляецца суддзя. Менавіта ён судзіць футбольны матч і фіксуе перамогу той ці іншай каманды. Нашым суддзёй у жыцці ёсць Бог, які ўсё ведае і бачыць. Ён справядлівы суддзя (пар. 2 Цім 4, 8).
 
Шостым пунктам аналогіі паміж футболам і хрысціянствам з’яўляецца нападзенне і абарона. Падобна таму, як ніводная футбольная каманда не можа паспяхова гуляць без добрага нападу і адпаведнай абароны, таксама і ў нашым жыцці мы не спадабаемся Богу і не будзем паспяховымі, калі не абаронімся ад спакусаў і зла і іх не пераможам (пар. Як 1, 27). Таму мы павінны мець добрае духоўнае нападзенне і абарону.
 
Сёмае параўнанне — гэта лідар. У футбольнай камандзе павінен быць лідар. Гэта яе капітан, ад якога шмат залежыць, бо ён вядзе каманду. Нашым лідарам ёсць Езус Хрыстус (пар. Габр 2, 10), і на Яго мы павінны раўняцца.
 
Восьмым пунктам з’яўляцца час. Футбольны матч складаецца з двух таймаў па 45 хвілін. Гэта запраграмаваны час гульні. Таксама і час нашага жыцця запраграмаваны Богам. Каб выйграць фубольны матч, неабходна добра выкарыстаць яго час. Каб выйграць духоўную ўзнагароду, неабходна таксама згодна з Божай воляй выкарыстаць час зямнога жыцця.
 
Дзявятае параўнанне — гэта футбольны мяч. Нельга гуляць у футбол без  мяча. З прабітым мячом мы нічога не зробім. Таму неабходна клапаціцца пра мяч. У параўнанні з духоўным жыццём ён можа прадстаўляць душу чалавека. Нездарма Езус кажа: якая карысць чалавеу, калі ён здабудзе ўвесь свет, а душы пашкодзіць? (пар. Мк 8, 36). Таму ў нашым жыцці найперш неабходна клапаціцца аб сваёй душы.
 
Дзясятым і апошнім параўнаннем з’яўляецца гол — мэта кожнай гульні. Мэта жыцця чалавека — гэта вечнае шчасце, да якога павінен імкнуцца кожны чалавек (пар. Піл 3, 14). Святы Апостал Павел вучыць, што калі мы ўваскрэслі з Хрыстом, то павіны шукаць Вышняга, гэта азначае Хрыста (пар. Кал 3, 1). Нам нельга згубіць Яго з нашага поля зроку, каб шчасліва дасягнуць вечнага шчасця ў небе.
 
3. Хаця ёсць шмат аналогій паміж жыццём хрысціяніна і футболам, тым не менш хрысціянскае жыццё — гэта не гульня і не забава, а духоўная практыка.
 
У сувязі з гэтым няхай футбольны турнір, які распачынаецца малітвай, дапаможа нам самім і нашым вернікам, футбалістам і балельшчыкам, адказаць на наступныя пытанні. Ці не настаў час распачаць гуляць паводле правіл, гэта азначае весці жыццё паводле Божага закону і адпаведна сябе паводзіць на стадыёне? Ці не павінны мы ўсе з большай павагай ставіцца да найвышэйшага і найбольш справядлівага суддзі і нашага духоўнага капітана, якім ёсць Бог? Ці не трэба больш увагі прысвяціць таму, каб бегчы ў належным напрамку, гэта азначае паводле накірунку, дадзенага Богам? Ці ў нас ёсць баланс паміх нападам і абаронай? Ці не прыйшоў час больш уважліва клапаціцца аб нашай душы? А можа, нам неабходна адарваць наш позірк ад зямных справаў і глядзець на галоўнае — на мэту нашага жыцця, якой ёсць вечнасць, падобна таму, як футбаліст чыніць усё магчымае, каб толькі забіць гол?
 
Гэта заданні, якія стаяць перад сучасным хрысціянствам, перад футбалістамі і балельшчыкамі, у час крызісу веры. Гэта заданні, якія таксама стаяць перад намі — духоўнымі асобамі, — каб сваім навучаннем і прыкладам, а таксама гульнёй у футбол паводле правіл паказаць яго прыгажосць і, зыходзячы з аналогіі хрысціянства з ім, заахвоціць да жыцця паводле Евангелля. Няхай жа футбольнае спаборніцтва, якое распачынаецца, стане ўкладам у справу новай евангелізацыі для перадачы веры, без якой няма збаўлення. Амэн.
-53%
-10%
-30%
-20%
-21%
-10%
-30%
-30%
-50%
-15%
-15%
0072745