• Чемпионат Беларуси по футболу
  • Биатлон
  • Хоккей
  • Футбол
  • Теннис
  • Баскетбол
  • Гандбол
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
  1. Как река превращается в море. Большая вода на Полесье
  2. На какие курорты из Беларуси у туроператоров этим летом запланированы полеты?
  3. Это последние дни, за которыми что-то наступит. Чалый рассуждает о настроениях разных белорусов
  4. Начался суд по делу о наезде BMW на силовиков 11 августа. Водителю грозит до 25 лет тюрьмы
  5. На основателей Фонда солидарности BYSOL завели уголовное дело
  6. Я живу в 25 км от центра Европы. Как семья на хуторе в глуши среди леса делает сыры по рецептам ВКЛ
  7. Белорусов стали массово приглашать на вакцинацию от коронавируса. Узнали, как проходит процедура
  8. Врача-невролога Руслана Бадамшина уволили — в день выхода из СИЗО он пришел на работу позже
  9. Странные жировки, прекращение вещания Euronews, как уехать к морю и змеи в городе — все за вчера
  10. Льняное масло: особенности применения, о которых нужно знать
  11. Кого государство назвало причастными к террористической деятельности после выборов-2020? Инфографика
  12. На картодроме в Стайках открыли сезон. На гоночном треке соревновались на время и Tesla, и УАЗ Patriot
  13. Уголовные дела на руководителей BYSOL и исчезновение Александра Федуты. Что происходило 12 апреля
  14. Секондам запретили продавать новые вещи. Как рынок б/у одежды отреагировал на нововведение
  15. Задержан глава партии БНФ Григорий Костусев
  16. «Чем ниже спускаешься, тем больше горя». Жители домов над «Октябрьской» — о теракте в метро и фото, сделанных сразу после взрыва
  17. Бывшая жена Ивана Вабищевича: «Когда увидела интервью Вани о нашем расставании, у меня был шок»
  18. Врач рассказывает, по каким симптомам узнать пневмонию
  19. Сколько стоит тур на море в этом году и где можно отдохнуть в Беларуси? Интервью с экспертом туризма
  20. С 13 апреля снова дорожает автомобильное топливо
  21. Теплое начало недели, а потом — похолодание. Прогноз погоды на ближайшие дни
  22. Можно ли отсрочить климакс? Гинеколог отвечает на важные вопросы
  23. Мининформ прекратил вещание телеканала Euronews в Беларуси
  24. Биатлонистка Сола честно рассказала о позиции, народной любви и собственном гнездышке в Новой Боровой
  25. «Самое благоприятное время для продавцов». Что происходит на вторичном рынке квартир в Минске
  26. Самые теплые, крепкие и дешевые стены: сравнили газосиликат, керамзитобетон и керамические блоки
  27. «Ребенок неудачно упал и оказался в коме». История Веры, которая работает в детском хосписе
  28. Euronews прокомментировал прекращение вещания в Беларуси
  29. Тысячи сотрудников «Нафтана» и «Гродно-Азота» могут не получить допуск к работе по медицинским показаниям
  30. «Этот магазин для всех». В Минске открывается гастромаркет FishFood, где закупаются рестораны


Яўген Валошын,

Спартовыя медыкі праз тэндэр шукаюць прадаўца картызону, прэднізалону і іншых глюкакортыкастэроідаў, забароненых у спорце.

У канцы мінулага тыдня легендарны велагоншчык Лэнс Армстранг прызнаўся ва ўжыванні допінгу і іншых забароненых рэчываў. У прыватнасці, сяміразовы пераможца “Тур дэ Франс” спажываў тэстастэрон, картызон і гармоны росту.

За дзень да прызнання на беларускім сайце Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан’юнктуры цэн з’явілася тэндэрная аб’ява пра набыццё рэчыва, якім карыстаўся Армстранг, — картызону. Замоўцу — Бабруйскаму гарадскому дыспансеру спартовай медыцыны (БГДСМ) — патрэбны і іншыя глюкакортыкастэроіды.

Зазіраем на сайт Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва і яшчэ раз упэўніваемся: гэтыя рэчывы — сярод забароненых.

Тэлефануем у БГДСМ і цікавімся ў кантактнай асобы, Валянціны Крамянецкай, ці сапраўды выстаўлялася такая тэндэрная аб’ява. Аказваецца, усё праўда.

Валянціна Крамянецкая: “План закупак нам дае галоўная медсястра”.

Навошта спартоваму дыспансеру спатрэбіліся прэпараты, якія забаронены для ўжывання ў спорце?

“Гэтыя сродкі звычайна не выкарыстоўваюцца для спартсменаў. У нас ёсць і іншыя пацыенты: трэнеры, якія не павінны праходзіць допінг-кантроль, — тлумачыць галоўны ўрач БГДСМ Алена Капыленка. — Да таго ж мы падаем платныя паслугі насельніцтву. То бок гэта для агульнай дзейнасці нашай установы, а не для таго, каб уводзіць допінг спартсменам”.

Галоўны ўрач тлумачыць, чаму без глюкакортыкастэроідаў нельга абысціся.

Алена Капыленка: “Гэтыя прэпараты выкарыстоўваюцца пры разнастайных вострых неадкладных станах. У першую чаргу гэта алергічныя рэакцыі, якія могуць здарыцца на любыя ўведзеныя рэчывы. Напрыклад, у чалавека анафілактычны шок, што трэба рабіць? Уводзяцца гармоны, то бок глюкакортыкастэроіды”.

Тэарэтычна увесці картызон магчыма і ў арганізм дзейнага спартсмена. Антыдопінгавыя правілы прадугледжваюць, што ў выключных выпадках гэту працэдуру магчыма легалізаваць.

Алена Капыленка: “Калі ў выбітнага спартсмена здарыцца вострая паталогія — анафілактычны шок, — я забудуся пра ўсё, бо мне патрэбна выратаваць чалавека. Спартсмен высокага класу можа выкарыстоўваць такія сродкі ў выключных сітуацыях. Для гэтага ўрач рыхтуе спецыяльны запыт на выкарыстанне такіх прэпаратаў, а камісія Антыдопінгавага камітэта дае дазвол. Напрыклад, Б’ёрндален выкарыстоўвае забароненыя гармоны ў выглядзе спрэю, бо ў яго бранхіяльная астма”.

Вымушанае ўжыванне картызону і іншых забароненых рэчываў павінна запісвацца ў так званы допінг-аркуш.

Калі працэс такім чынам легалізуюць, то пазней да спартсмена не ўзнікае прэтэнзій ад допінг-афіцэраў.

Картызон стаў выкарыстоўвацца ў тэрапеўтычных мэтах яшчэ ў 1950-я гады. Ін’екцыі рабілі супраць запалення падчас артрытаў.

Нядобрасумленныя спартсмены ўжываюць картызон для больш хуткага ўзнаўлення запалення суставаў. 
-20%
-25%
-10%
-10%
-10%
-20%
-15%
-15%
-15%
-10%
0072964