Поддержать TUT.BY
141 день за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Папа сказал: «Будешь делить имущество — ты мне не дочь. Я крысу не растил». Интервью с Таис Рыбакиной
  2. Умер муж королевы Великобритании принц Филипп. Ему было 99 лет
  3. Глава Минздрава рассказал про отток кадров и как будут стимулировать возврат медиков в страну
  4. Налоговики создадут «супербазу» доходов населения. Какую информацию включат в нее
  5. «Не надо изобретать велосипед». Минский архитектор показал, как выглядит его загородный дом
  6. «У Лукашенко нет опоры в госаппарате». Латушко рассказал про новые санкции и транзит власти
  7. В Украину не пустили автобус из Беларуси: у всех 35 пассажиров — поддельные справки о ПЦР-тестах
  8. В Беларуси не хватает более 2 тысяч врачей и столько же — медсестер. В Минтруда рассказали про дефицит специалистов
  9. Врач объясняет, откуда берется шум в ушах и как от него избавиться
  10. Последняя официальная статистика по коронавирусу в Беларуси: за сутки умерло 10 человек
  11. Прокурор: Протесты в Беларуси начались и из-за блогеров из Бреста. Обвиняемых лишили слова в суде
  12. «Запретили пить, курить и заниматься музыкой. Он спросил, зачем тогда жить». Вышла биография культового белорусского музыканта
  13. В Мингорисполком подана заявка на проведение «Чернобыльского шляха»
  14. С осторожным оптимизмом. Как безвизовый Гродно, потерявший туристов и деньги, ждет новый сезон
  15. Роман одного из самых известных белорусских писателей отправили на экспертизу
  16. В Беларуси хотят разрешить создавать партии только постоянно проживающим в стране гражданам
  17. Топ-10 самых популярных подержанных авто в стране. Какие на них цены?
  18. МВД прокомментировало жалобы на условия в ИВС на Окрестина и в Жодино и показало видео из изолятора
  19. За прошлый год белорусов стало меньше на 60 тысяч
  20. Какие курсы доллара и евро установили обменники на выходные
  21. История одного фото. Как машинист метро и его коллеги помогали пассажирам после взрыва 11 апреля 2011 года
  22. Закроем наши посольства там, где они не приносят отдачи? С кем мы успешно торгуем, а с кем — просто дружим
  23. «Больше 1000 долларов за две недели». Бухгалтер на пенсии открыла онлайн-школу и учит печь хлеб
  24. «Затеял игру в президентство». В суде над Бабарико допросили свидетеля в наручниках и озвучили жалобы
  25. Глава Минска задумался об отказе от участков под паркинги у МКАД. И вот почему он прав
  26. «Радость — лучшее лекарство». Витебский бизнесмен начал рисовать 3 года назад, когда заболел раком
  27. Оценивает по походке. История бывшего балетмейстера, который в 74 года работает фитнес-тренером
  28. Доски стали «золотыми»: пиломатериалы подорожали в два раза. Разбираемся, что происходит
  29. Полчаса процедуры, два дня страданий. Как я сделала прививку от коронавируса
  30. «Джинн злобно загоняется в бутылку». Большое интервью с многолетним журналистом президентского пула


Яўген Валошын,

Трагедыя ў алімпійскім комплексе “Стайкі”, калі раптоўна памёр 19-гадовы штангіст Жэня Шрамко, здарылася ўжо месяц таму. Але пашыраная экспертыза, якая павінна назваць дакладную прычыну смерці, дагэтуль не завершана.



Тым не менш блізкія сваякі і сябры Жэні расказваюць, што за некалькі дзён да бяды яму зрабілася дрэнна, у выніку давялося звяртацца ў медпункт. Але ўрач са “Стаек” абмежаваўся выпіскай таблетак.

Хутчэй за ўсё, Жэня памёр у ноч з чацвярга на пятніцу 22 лютага. Калі ў пакой увайшлі, ён ляжаў на жываце, тварам у матрац. Прычына смерці ― сардэчная недастатковасць, што магло здарыцца з-за перагрузкі і стомленасці.

Раніцай у сераду, 21 лютага, Яўген напісаў сябру паведамленні ў сацыяльных сетках, дзе паскардзіўся на катастрафічна высокі ціск ― 170 (!!!) на 100.



“Жэня ў сераду пайшоў у медпункт і паскардзіўся ўрачу на боль у спіне. Яна зрабіла яму здымак і сказала, што ўсё ў норме, ― перадае адну з апошніх тэлефонных размоў з сынам Наталля Аляксандраўна, мама загінулага цяжкаатлета. Жанчына пагадзілася пагаварыць, хоць дагэтуль размаўляць ёй вельмі няпроста. ― Як аказалася, кардыяграму ўрач не зрабіла, на ціск належнай увагі не звярнула. А боль у спіну відавочна перадаваўся з-за праблемы з сэрцам, як гэта часта бывае. Урач дала, як сказаў сын, жменю таблетак. Пасля прыёму таблетак Жэня праспаў з 11-й раніцы да 7-й гадзіны вечара. Што гэта былі за прэпараты ― мы не ведаем. А ўжо ўначы, хутчэй за ўсё, Жэні не стала…”

Еўрарадыё: Ці былі ў вашага сына калі-небудзь праблемы са здароўем?

Наталля Аляксандраўна: “Што вы! Толькі ў падлеткавым узросце ў яго балелі калені. Я прывяла сына ў прыватную клініку, і з часам мы ўсё паправілі. Апошні пашыраны медагляд сын праходзіў у снежні, і ўсё было добра. Ён быў вельмі моцны хлопец, фанат трэніровак, чалавек вялікага спорту. Падняць ён мог больш, чым зборнікі. І на папярэдніх спаборніцтвах наўмысна не паказаў свой найлепшы вынік. Ён быў упэўнены, што пераможа на чэмпіянаце Беларусі і паедзе на чэмпіянат Еўропы. Спаборніцтвы былі на носе, і вынік паляпшаўся. І вось яшчэ што тычыцца здароўя. Сын вучыўся ў Акадэміі кіравання (па спецыяльнасці “Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі”, вось-вось яго меліся перавесці на бюджэт.Заўв. Еўрарадыё), але першапачаткова паступаў у Акадэмію МУС. Таму праходзіў пашыраны медагляд, і здароўе аказалася ідэальным, была толькі дробная праблема з зубам. Пра высокі ціск у сераду Жэня мне пабаяўся расказваць, іначай я б яго тут жа забрала са “Стаек”. Я адпраўляла здаровага і моцнага сына ў алімпійскі комплекс, дзе, як кажуць, трэніруецца спартыўная эліта Беларусі. У выніку мне вярнулі сына ў труне”.



Еўрарадыё: Алімпійскі чэмпіён Арамнаў некалі выказваў меркаванне, што маладыя штангісты ў "Стайках" “ламаюцца”, што некаторыя спартсмены робяцца расходным матэрыялам. Калі Жэню стала дрэнна, ніхто з трэнераў зборнай не зайшоў, не занепакоіўся, ён жа праляжаў у пакоі цягам сутак, а можа, і больш. Ці выбачыўся перад вамі хто-небудзь з трэнераў нацыянальнай зборнай?

Наталля Аляксандраўна: “На памінках былі трэнеры са “Спартака”, дзе сын усё жыццё займаўся. Не памятаю, каб быў нехта іншы. Я ведаю, што працяглы час ніхто з мінскіх хлопцаў, хоць у нас ёсць таленавітыя цяжкаатлеты, не мог трапіць у зборную. Ён можа быць лепшы, але ў зборную не пускалі. Адсюль, напэўна, і наплявальніцкае стаўленне да сталічных штангістаў. Я вам больш скажу: нібыта збіраюцца распачаць крымінальную справу і, як я разумею, віну спіхнуць на Вячаслава Ляшко, асабістага трэнера Жэні. У дні, калі сыну стала дрэнна, настаўнік не мог знаходзіцца побач з ім увесь час, у яго ёсць яшчэ і іншыя вучні ў Мінску. Сына ў “Стайках” кармілі прыкладна на 70 тысяч у дзень. Ляшко папрасіў, каб яго паёк аддавалі Жэню. Трэнер быў для сына як бацька. Дзесяць гадоў з ім працаваў, і ніколі не ўзнікала праблем са здароўем. Ляшко ніколі не зрабіў бы Жэню нічога шкоднага. Як сын памёр, яго трэнер плача, моцна пахудзеў, для яго гэта асабістая трагедыя. Але, як гэта бывае, могуць абвінаваціць стрэлачніка, а вінаватыя будуць працягваць сваю працу”. 


-21%
-25%
-20%
-25%
-15%
-20%
-20%
-30%
-20%