Поддержать TUT.BY
65 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. 18-летней Софии, которая расписала щиты военных, дали два года колонии. Ее другу — полтора
  2. «Леха, выходи». В России на акциях в поддержку Навального рекордное число задержаний за 10 лет
  3. Без жестких диет. Совет Елены, которая много раз пробовала похудеть и наконец сбросила 21 кг
  4. В Беларуси с начала пандемии — 235 859 человек с COVID-19. Сколько новых случаев обнаружили за сутки
  5. За восемь дней задержали более 500 человек: по БТ показали «социально-возрастной портрет» протестующих
  6. В России ищут 80 вагонов для поставки бронетранспортеров БТР-80 в Беларусь. Разбираемся, в чем дело
  7. Новый КоАП вводит правило «первого раза» для водителей: за какие нарушения сначала не будет штрафа
  8. В Беларуси произошли массовые прорывы теплосетей. Неужели все так плохо?
  9. История врача, который два раза переболел ковидом и четыре раза был задержан — но не теряет оптимизма
  10. Минск лишили права проведения чемпионата мира по современному пятиборью
  11. «Ответила: «Да». Ролик, где минчанин делает предложение, набрал около семи миллионов просмотров
  12. Милиция так и не смогла найти, кто повредил мотоцикл байкера, который лихо уходил от погони ГАИ во время протестов
  13. «Поток ринувшихся к границе превратил окраину Бреста в «прифронтовую полосу». Как нашим уже пытались запретить выезд
  14. В 2020-м году — семилетний антирекорд по покупке квартир. Эксперты рассказали, что происходит
  15. Жительница Петербурга, получившая удар в живот от полицейского, — в реанимации. Полиция перед ней извинилась
  16. В Борисове горел дом: погибли четыре человека
  17. Умер Ларри Кинг
  18. В Совбезе ООН выступили Тихановская и Латушко — напомнили о репрессиях. Постпред Беларуси спросил о свободе слова
  19. Двое детей, с женой в разводе. Кто тот минчанин, который поджег себя на площади Независимости
  20. Послы Польши и Литвы так и не вернулись в Минск после отзыва в свои столицы осенью. Это надолго?
  21. 555 долларов за «квадрат». Под Минском построили частный дом из мапидовских панелей. Вот он какой
  22. «Не уверен, что он сам в этот колодец бы прыгнул». Родители о гибели 10-летнего мальчика в Пуховичском районе
  23. Московский суд арестовал белорусского бойца Алексея Кудина на два месяца
  24. «В акциях участвует немногочисленное количество человек». Милиция сообщила о 100 задержанных в субботу в Минске
  25. Синоптики предупреждают о туманах в воскресенье и понедельник
  26. «Муж старше моей мамы на два года». История пары с большой разницей в возрасте
  27. Прощальная служба Кондрусевича, бчб-снеговики, акции. Что происходит в Беларуси 24 января
  28. На продукты, лекарства и детские товары подняли НДС. Рассказываем, что может заметно подорожать
  29. ТВ-горки и стенки канули в прошлое. Дизайнеры рассказали, какие полки и TV-тумбы в тренде
  30. «Даже взгляд сфокусировать не мог». Поговорили с родными ученика, который после школы с ЧМТ попал в больницу


/

28 верасня ў сталічным спартыўным комплексе РЦАПа па лёгкай атлетыцы адбудзецца нацыянальны спартыўны фестываль "Мова Cup", які закліканы аб'яднаць беларусаў вакол спорта і культуры праз беларускую мову. Зразумела, ініцыятарам мерапрыемства выступіла плыўчыха Аляксандра Герасіменя, на чыім рахунку значыцца арганізацыя і .

Выходзіць, што наша Саша вырашыла пайсці далей, чым проста папулярызацыя спорту. Напярэдадні яна сустрэлася з журналістамі, каб растлумачыць усе акалічнасці паходу з мовай у народ. З задавальненнем адзначым, што на гэты раз апранута яна была ў імправізаваную вышыванку.
 
Фото с сайта belaruspartisan.org
Фото с сайта belaruspartisan.org

"Не судзіце строга за маўленчыя памылкі, – распачала прэс-канферэнцыю, якая праходзіла ў форме сяброўскай сустрэчы, Герасіменя. – Мы не вельмі добра гаворым па-беларуску, але вельмі хочам размаўляць прыгожа і спрабуем гэта рабіць. Адкуль узялася ідэя арганізацыі нашага мерапрыемства і чаму яно называецца "Мова Cup"? Адкажу. Мова – гэта тое, што было з намі яшчэ раней – ад часоў магнатаў Радзівілаў. А "Cup" – гэта тое, што чакае нас у будучыні. Усё ж свет глабалізуецца, аб’ядноўваецца, але мы павінны чымсьці адрознівацца ад іншых і, як я лічу, нам у гэтым дапамогуць зносіны на роднай мове. Не ведаю, чаму мы саромеемся размаўляць па-беларуску ў звычайным жыцці. Але разам з ростам нацыянальнай свядомасці, спадзяюся, беларуская мова атрымае шырокае выкарыстанне".
 
Мяркуючы па дадзеных рэгістрацыі удзельнікаў мерапрыемства, найбольшую цікавасць у іх выклікае спаборніцтва па міні-футболе. На дадзены момант удзел у турніры пацвердзілі больш за два дзясяткі каманд. Адзначым, што іх колькасць у гэтай дысцыпліне абмежавана значэннем "трыццаць два". На званне самага экзатычнага віда ў праграме фестываля прэтэндуюць "шпулянне" на дальнасць мабільных тэлефонаў, бег на пяцьдзесят метраў з жанчынай на плячах, сеанс адначасовай гульні ў шахматы.
 
Больш падрабязную інфармацыю пра праграму "Мова Cup" можна прачытаць .
"Як вы ведаеце, мы ўжо спрабавалі праводзіць спаборніцтвы для ўсіх па лёгкай атлетыцы і плаванні, – нагадала двухразовы прызёр Алімпійскіх гульняў па плаванні. – Спіс відаў спорту, у якіх можна ўзяць удзел на турніры, значна шырэй. Вядучыя спартсмены краіны будуць курыраваць свае кірункі на старце. Андрэй Краўчанка, Юля Несцярэнка, Андрэй Міхневіч – вядома, лёгкая атлетыка, мінскае "Дынама" – мініфутбол, Вячаслаў Харанека – гіравы спорт, я, вядома, вазьму на сябе плаванне. Плыўцы будуць спаборнічаць у эстафеце чатыры па пяцьдзесят метраў вольным стылем. Буду судзіць спаборніцтвы, а таксама буду той дзяўчынай, якую носяць на руках".

"Я спадзяюся, што разам мы здольныя звярнуць увагу моладзі на моўную праблему, павярнуць яе да нацыянальнай культуры ды гісторыi,
– падключыўся да прэзентацыі фестывалю лідэр барысаўскага БАТЭ Віталь Радзівонаў, які прыйшоў дапамагчы Герасімені заклікаць беларусаў да ўдзелу ў "Мова Cup". – Што тычыцца мяне, то, вядома, з задавальненнем вазьму ўдзел у мерапрыемстве, арганізаваным Аляксандрай. Магчыма, гэта будзе адразу некалькі дысцыплін. Не бяруся загадваць, якія. Я таксама гатовы выступіць у ролі аднаго з куратараў".

Трохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар'я Домрачава, якая, як і Герасіменя, з'яўляецца лідэрам дабрачыннага руху "Мары здзяйсняюцца", нажаль, у гэтым фестывалі удзелу не возьме. Менеджар плыўчыхі Сяргей Шчурко падкрэсліў, што арганізаваны Дар'яй некалькі тыдняў таму "Гарадскі біятлон" – зусім не канкурэнт "Мова Cup". "Наадварот, вельмі выдатна, што ў нас у краіне ёсць некалькі чалавек, рэальна здольных аб'яднаць вакол сябе актыўных людзей", – сказаў Шчурко.

Арганізатары ўхіліліся ад адказу на пытанне, які бюджэт у фестываля. Сказалі толькі, што база ім была выдзелена Міністэрствам спорту і турызму за сімвалічную арэндную плату, прызы і дымпломы для ўдзельнікаў падрыхтуюць спонсары мерапрыемства. Не вырашана пакуль пытанне рэалізацыі на месцы вышыванак ды іншай нацыянальнай атрыбутыкі.

"Некалькі дзён шукалі тыя ж вышыванкі,
– прызнаўся Шчурко. – Дзесьцi не знайшлі патрэбных памераў, дзесьцi не было лёну, дзесьцi не было белых ці чорных варыянтаў, яшчэ чагосьці. Нарэшце знайшлі правільных хлопцаў, якія дапамаглі нам. Даведаемся ў іх, ці гатовыя яны будуць адкрыць пункт рэалізацыі іх прадукцыі на фестывалі. Думаю, гэта быў бы выдатны патрыятычны ход. Як і запрашэнне народных мастацкіх калектываў. Гэта таксама ў нас у планах".

Па словах Сяргея Шчурко, у "Мова Cup" плануюць паўдзельнічаць вядомыя грамадскія дзеячы накшталт Тамары Лісіцкай, кіраўнікі буйных карпарацый, знакамітыя кікбаксёры, тайбаксёры, якія даўно "сябруюць" з беларускай мовай. А вось хакеістаў не будзе. Пэўна, турнір не можа пахваліцца такім прэміяльным фондам, да якога яны прызвычаіліся.

Журналісты запыталіся ў Герасімені і Радзівонава, якія гістарычныя героі і грамадскія дзеячы цяперашняга часу з'яўляюцца для іх прыкладам патрыятызму. "Мабыць, Кастусь Каліноўскі, на вуліцы якога, дарэчы, наш фэстываль і будзе праходзіць", – адказала Аляксандра. "А мяне натхняе Саша – шчырасцю і ініцыятыўнасцю", – выказаў папулярнае ў нашы дні меркаванне Віталь.
 
"Так ужо склалася, што ўдзелу ў цікавых мерапрыемствах беларусы часцей за ўсё аддаюць перавагу прагляд тэлеперадач, – з горыччу ў голасе напрыканцы адзначыла плыўчыха. – Для нас выцягнуць іх з дому – вялікі выклік. Але мы не баімся цяжкасцяў. Спадзяемся, што мы на верным шляху. І што на самой справе актыўных суайчыннікаў куды больш, чым мы лічым. А што тычыцца мовы, так, будзем размаўляць па-беларуску. Але, думаю, для беларуса гэта не праблема".
 
"Міліцыянтаў не будзе, таму прыцягнуць да адказнасці будзе няма каму, – дадаў Шчурко, кажучы аб мерах стымулявання зносін на беларускай мове. – Але калі без жартаў, давайце прызнаемся, што мы ніколі не спрабавалі рабіць нешта падобнае. Шмат хто з нас шчыра хоча знаходзіцца ў беларускамоўнага асяроддзі, але не мае такой магчымасці".
 
Такім чынам, Першы нацыянальны спартовы фэстываль "Мова Cup" пройдзе 28 верасня а дзесятай раніцы ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі (вул. Каліноўскага, 111). Рыхтуйце экіпіяванне, рыхтуйцеся добра правесці час у кампаніі сапраўдных беларусаў!
-20%
-30%
-20%
-10%
-7%
-15%
-50%