Юлія Несцярэнка не паедзе на Алімпіяду ў Лондан. Як паведамляе газета "Прессбол", галоўны трэнер зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы Аляксандр Трашчыла сказаў, што спартсменка гэта аб'явіла "неяк дзіўна, праз інтэрнэт". Ён нагадаў, што добрыя вынікі, якія Несцярэнка паказала на Кубку Беларусі ў Брэсце (11,21 и 11,25), не былі падмацаваныя на кантынентальным першынстве (11,52).
Высвятляецца, што ў Хельсінкі бягуха атрымала траўму. Пра гэта Еўрарадыё распавёў трэнер Юліі Дзмітрый Несцярэнка. Ён, дарэчы, абвяргае, што пра свой няўдзел у Алімпіядзе яна паведаміла праз інтэрнэт.
Дзмітрый Несцярэнка: "Ды не. Чаму па інтэрнэце? Яна адразу сказала начальству, што не паедзе. Рабілі здымкі, сказалі: ад трох тыдняў мінімум лячэнне. І што, тры тыдні нічога не рабіць і паехаць на Алімпіяду?"
Па словах Дзмітрыя Несцярэнкі, пра далейшыя выступленні Юліі будзе вядома пасля таго, як яна залечыць траўму.
Нагадаем, што Юлія Несцярэнка стала знакамітай пасля бліскучай перамогі на 100-метроўцы на Алімпіядзе ў Афінах-2004. Аднак пасля таго поспеху яна ўжо не паказвала падобных вынікаў.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY