109 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Я привыкла быть, как все. Но теперь это не так!» Как мы превратили читательницу в роковую красотку
  2. «Молодежь берет упаковками». Покупатели и продавцы — о букетах с тюльпанами к 8 Марта
  3. Автозадачка с подвохом. Разберетесь ли вы в правилах остановки и стоянки на автомагистралях?
  4. Синоптики объявили желтый уровень опасности на 9 марта
  5. «Очень сожалею, что я тренируюсь не на «Аисте». Посмотрели, на каких велосипедах ездит семья Лукашенко
  6. У Марии Колесниковой истек срок содержания под стражей
  7. На овсянке и честном слове. История Марины, которая пришла в зал в 33 — и попала в мировой топ пауэрлифтинга
  8. Студентка из Франции снимала Минск в 1978-м. Показываем фото спустя 40 лет
  9. Госсекретарь США назвал Лукашенко последним диктатором Европы
  10. «Один роковой прыжок — и я парализован». История парня, который нырнул в воду и сломал позвоночник
  11. «Хлеба купить не могу». Работники колхоза говорят, что они еще не получили зарплату за декабрь
  12. Минздрав опубликовал статистику по коронавирусу за прошлые сутки
  13. «Можно понять масштаб бедствия». Гендиректор «Белавиа» — про новые и старые направления и цены на билеты
  14. «Ушло вдвое больше дров». Дорого ли выращивать тюльпаны и как к 8 марта изменились цены на цветы
  15. Еще 68,9 млн долларов. Минфин в феврале продолжил наращивать внутренний валютный долг
  16. «Если вернуться, я бы ее не отговаривал от «Весны». Разговор с мужем волонтера Рабковой. Ей грозит 12 лет тюрьмы
  17. Первый энергоблок БелАЭС включен в сеть
  18. «Белорусы готовы работать с рассвета до заката». Айтишницы — о работе и гендерных вопросах
  19. Я живу в Абрамово. Как неперспективная пущанская деревня на пару жителей стала «модной» — и передумала умирать
  20. Оловянное войско. Как учитель из Гродно преподает школьникам историю с солдатиками и солидами
  21. Как заботиться о сердце после ковида и сколько фруктов нужно в день? Все про здоровье за неделю
  22. «Прошло минут 30, и началось маски-шоу». Задержанные на студенческом мероприятии о том, как это было
  23. Минское «Динамо» обыграло СКА в четвертом матче Кубка Гагарина
  24. Акции в честь 8 Марта и непризнание Виктора Лукашенко президентом НОК. Онлайн дня
  25. BYPOL выпустил отчет о применении оружия силовиками. Изучили его и рассказываем основное
  26. Где поесть утром? Фудблогеры советуют самые красивые завтраки в городе
  27. «Соседи, наверное, с ума от нас сходят». У минчан с разницей в четыре года родились две двойни
  28. МОК не признал Виктора Лукашенко президентом НОК Беларуси
  29. У бюджетников заметно упали зарплаты. Их обещают поднять за счет оптимизации численности работников
  30. Изучаем весенний автоконфискат. Ищем посвежее, получше и сравниваем с ценами на рынке


Павел Свярдлоў,

Пра “ўзаемапавагу” спартоўцаў і гледачоў, старэнне алімпійцаў, адсутнасць прафесіяналаў у кіраванні спортам і бюджэтную кармушку - журналіст Барыс Тасман.
 
"Еўрарадыё": Вынік беларускай каманды на Алімпіядзе ў Лондане - гэта ўсяго 12 медалёў ці цэлых 12 медалёў?
 
Барыс Тасман: Мы дасягнулі прыстойнага выніку. Займаем 26-е месца. За намі Турцыя, Канада, Мексіка, Аргенціна, Індыя… Гэта краіны з вялікай тэрыторыяй, з большай колькасцю насельніцтва, з моцным матэрыяльным рэсурсам. І тое, што мы іх апярэдзілі, гэта, відавочна, дасягненне. Яно кажа пра нашу самадастатковасць. 
 
Але на гэтай Алімпіядзе мы зрабілі вялікі крок назад у параўнанні з тым, чаго мы дасягнулі раней! У нас за час самастойных выступаў беларускай каманды ніколі не было менш за 15 медалёў. А чатыры гады таму было нават 19! Зараз жа толькі 12... То бок, сёння - у паўтара раза менш! Калі глядзець на агульную статыстыку, гэты крок назад не так заўважны. Але мы мусім запытацца ў сябе: як мы трацім сродкі? Чаму эфектыўнасць выкарыстання дзяржаўных грошай стала істотна ніжэйшай?
 
"Еўрарадыё": Праблема менавіта ў тым, як выкарыстоўваюцца сродкі?
 
Барыс Тасман: Так. Прывяду адзін прыклад. У нас на Алімпійскіх гульнях выступалі тры майстры настольнага тэніса. Іх суправаджалі… Два трэнеры! У чым неабходнасць паездкі адразу двух трэнераў усяго на траіх спартоўцаў? І выніку ж не было, ды яго і не магло быць, шмат па якіх прычынах! Сітуацыя была відавочная. Але як адмовіць сабе ў задавальненні ад паездкі ў Лондан?
 
"Еўрарадыё": Але Уладзіміру Самсонаву з лёсаваннем крута не пашанцавала. У другім крузе натрапіць на першую ракетку свету…
 
Барыс Тасман: Уладзімір Самсонаў - выдатны тэнісіст. Праблема ў тым, што яму ўжо 36 гадоў. Гэта адзін момант. А другі - яму з лёсаваннем не шанцуе пятую Алімпіяду запар. Ва ўпартай барацьбе, але ён кожны раз прайграе. Я схільны бачыць у гэтым, хутчэй, тэндэнцыю, чым выпадковасць.
 
"Еўрарадыё": Тэма старэння лідараў беларускай Алімпійскай каманды вельмі актуальная. Ці ёсць віды спорту, якія мы да наступных гульняў згубім? Якім спартоўцам пакуль што няма замены?
 
Барыс Тасман: Не хочацца казаць, што наша зборная - старая. Але давядзецца так сказаць. Кацярыне Карстэн 40 гадоў. Алімпійскаму чэмпіёну Сяргею Мартынаву 44 гады. У мужчынскай спартовай гімнастыцы Беларусь прадстаўляў адзін чалавек: Дзмітрый Каспяровіч. Яму 34 гады. Штурханне ядра - Андрэй Міхневіч - 36 гадоў. Кіданне молата - Іван Ціхан і Вадзім Дзевятоўскі - тое самае, 35-36 гадоў. Яшчэ адзін Алімпійскі чэмпіён - Макс Мірны, яму 35 гадоў. Ён буйны тэнісіст, але і яго сілы не бязмежныя. Час ідзе, і змагацца з часам людзі не ў стане, спартовую маладосць можна хіба што крыху працягнуць. 
 
У асноўным, нашы лонданскія медалісты - гэта атлеты старой хвалі. Нават Аляксандра Герасіменя належыць да яе. Яшчэ 10 гадоў таму яна выйгравала юніёрскі чэмпіянат Еўропы. Дай Божа, каб гэтая цудоўная дзяўчына і далей паспяхова выступала, але для плавання гэта ўжо ўзрост! Возьмем такі прагрэсіўны ў нас від спорту, як веславанне. Петрушэнка і Махнеў адпрацавалі ўжо трэцюю Алімпіяду. Гэта гонар Беларусі, сёлета яны “прывезлі” нам ужо чацвёрты алімпійскі медаль. Але аднаму 32 гады, а другому 33! Нельга гэтага не заўважаць! З “новых” у нас хіба што Вікторыя Азаранка. Так што справы з падрыхтоўкай рэзерву вельмі дрэнныя. А “правераныя” спартоўцы, за плячыма якіх ужо некалькі Алімпіяд, не вечныя. І вось, ужо ў Лондане шмат хто “не стрэліў”.
 
"Еўрарадыё": Наколькі кансерватыўная сістэма алімпійскай падрыхтоўкі?
 
Барыс Тасман: Я не прэтэндую на тое, каб быць ісцінай у апошняй інстанцыі. Але я дастаткова працую ў спартовай прэсе, каб сказаць, што сістэма алімпійскай падрыхтоўкі ў нас заскарузлая, і змяніць што-небудзь у ёй вельмі і вельмі складана. Гэтая галіна патрабуе карэннай рэканструкцыі. Людзі, якія трымаюць рычагі кіравання ёю і якія кіруюць грашовымі плынямі, час ад часу робяць гэта непрафесійна, а часам, дык і ўвогуле некампетэнтна. Вось яшчэ адзін просты прыклад: жаночая эстафета 4х100 метраў. На дарожку выйшлі чатыры спартсменкі, а павезлі мы ў Лондан аж сем чалавек! І гэта, ведаючы, што каманда ні на што не прэтэндуе! У выніку нашы дзяўчаты фінішавалі 14-мі: адну каманду дыскваліфікавалі, а яшчэ адна прабегла крыху горш. Вось яна, неэфектыўнасць!
 
Мне могуць запярэчыць: наша каманда выканала алімпійскі нарматыў, таму выдаткі на вандроўку ў Лондан неслі арганізатары. Але мы выдаткоўваем грошы на падрыхтоўку гэтых спартсменак. Пакуль яны гадамі сядзяць на трэніровачных зборах, на вецер вылятаюць мільярды!
 
"Еўрарадыё": Што зрабіла б беларускую алімпійскую каманду больш баяздольнай?
 
Барыс Тасман: Я б накіраваў у Лондан удвая менш афіцыйных асобаў і ўдвая больш медыкаў. На кожную каманду! Вось ёсць тры тэнісісты-настольнікі. Трэба, каб з імі былі персанальны медык і масажыст. Мы бачылі, як цяжка гульня давалася Вікторыі Паўловіч, колькі сіл яна аддавала. А наступны матч праз некалькі гадзін! Значыць, трэба яе адпаведна ўзнаўляць і рыхтаваць! Мы на медыках ашчаджаем, затое на Алімпіяду едуць функцыянеры… А мы бачылі па тэлевізары, чым яны там займаюцца. Я быў у шоку, калі пасля перамогі Макса Мірнага і Вікторыі Азаранкі адзін высокі спартовы функцыянер змяў нацыянальны сцяг у руках, як анучу, і кінуў яго тэнісісту.
 
"Еўрарадыё": Я таксама памятаю гэты момант.
 
Барыс Тасман: Са святыняй так не робяць, калі гэта для яго сапраўды святыня! Вось чым яны там займаліся: дэманстравалі свой ура-патрыятызм. І раздавалі інтэрв’ю, у якіх казалі, што спартоўцы недастаткова выкладаюцца, і што трэба быць на галаву мацнейшымі за канкурэнтаў. Гэта што значыць, плыць хутчэй за Фэлпса і бегчы хутчэй за Болта? А ў той жа час, адзін з баксёраў кажа пра тое, што нашы функцыянеры пасля яго бою не падалі пратэст. Японцы і немцы пратэставалі, і іх пратэсты былі задаволеныя, яны дамагаліся свайго. А мы - не.
 
"Еўрарадыё": Асабліва пад канец Алімпіяды стала ўсё гучней чуваць тых, хто казаў, што беларускія алімпійцы з адміністрацыйнага боку зусім не абароненыя.
 
Барыс Тасман: Нашы афіцыйныя асобы ківаюць на карупцыю ў міжнародных спартовых колах і негатыўнае стаўленне да нашых атлетаў. Гэта мае пад сабой падстаў. Трое нашы баксёраў прайгралі свае баі, і ніводны з трох выпадкаў не пакінуў у мяне ўражання, што нашы былі горшыя. Я магу памыляцца. Але, так ці інакш, спартоўцы мусяць быць абароненыя. У ацэначных відах (а такіх шмат: і бокс, і барацьба, і гімнастыка) трэба свае інтарэсы адстойваць. Да штангісткі Настассі Новікавай арбітры паставіліся вельмі прынцыпова. Яны не ва ўсіх выпадках былі такія прынцыповыя! А Леанід Тараненка пра гэта выдатна сказаў: “Мы ж самыя разумныя, мы не хочам ні з кім размаўляць…”
 
Нам патрэбныя кантакты. А нашых прадстаўнікоў у міжнародных спартовых федэрацыях можна пералічыць па пальцах. Ні прэзідэнтаў, ні віцэ-прэзідэнтаў, ні ўдзельнікаў выканкамаў у нас няма. Ёсць хіба што Аляксандр Курловіч, які працуе арбітрам у Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі, і Сяргей Шаблыка, адзін з трох алімпійскіх старцёраў у веславанні на байдарках і каноэ. І ўсё! Гонар Беларусі абараніць няма каму.
 
"Еўрарадыё": Прычым, абараняць яго і працаваць з рэпутацыяй нашай краіны трэба найперш паміж спаборніцтваў, так?
 
Барыс Тасман: Натуральна! Трэба ствараць асяродак павагі да нашай краіны, да нашых спартоўцаў. І гэта робіцца не ў момант спаборніцтваў, а задоўга да таго. А мы атрымалі асяродак непавагі. І ў выніку недаатрымалі некалькі медалёў. Нашы функцыянеры звычайна не валодаюць англійскай мовай, што адразу ставіць крыж на шляху іх прасоўвання ў міжнародныя структуры. А па-другое, у нас іх часта перакідаюць з аднаго віду спорту на іншы. Пакуль Аляксандр Грыгараў узначальваў федэрацыю бокса, яго прасоўвалі ў еўрапейскія баксёрскія арганізацыі. Але яго перакінулі на веславанне, і ён страціў свае пазіцыі. Тое самае было з футболам: толькі Фёдараў пачаў заваёўваць пазіцыі ў дзіцячых і юнацкіх камісіях УЕФА, яго замяніў Нявыглас, а пасля - Румас… А там, каб дасягнуць вышыняў, трэба працаваць дзесяцігоддзямі.
 
"Еўрарадыё": Во, атрымліваецца, на якім узроўні мы гублялі алімпійскія медалі…
 
Барыс Тасман: А яшчэ давайце падумаем, чаму так лёгка памяняць кіраўніка спартовай федэрацыі? Ды таму, што гэта не прафесіяналы, а чыноўнікі!
 
"Еўрарадыё": То бок, у спартовай федэрацыі яны бачаць найперш адміністрацыйны апарат?
 
Барыс Тасман: Так і ёсць! Я думаю, што Федэрацыю лёгкай атлетыкі мусіць узначальваць лёгкаатлет, і гэтак далей. А ў нас што? Узначальваюць буйныя дзяржаўныя чыноўнікі. Лёгкай атлетыкай кіруе Уладзімір Мікалаевіч Патупчык. Натуральна, ён не ў стане займацца неабходнай штодзённай працай, бо з’яўляецца намеснікам спікера верхняй палаты беларускага парламента. І калі мне хто-небудзь скажа, што гэта лёгкая праца, я не паверу. Там працы хапае. Як у той жа час можна паспець кіраваць такой складанай галіной, як лёгкая атлетыка? І вось вынік: галоўны трэнер і доктар каманды арыштаваныя. А на Алімпіядзе - нуль медалёў.
 
Прыклад Уладзіміра Канаплёва ў гандболе - гэта шчаслівае выключэнне. Але мы бачым, што ў іншых відах спорту функцыянеры не спрацоўваюць.
 
"Еўрарадыё": А Канаплёў цяпер на дзяржаўнай працы і не заняты.
 
Барыс Тасман: Таму ў яго ёсць і час, і жаданне займацца федэрацыяй.
 
"Еўрарадыё": Віды спорту, у якіх мы ўсё ж праявілі сябе і ўзялі медалі, збольшага, не відовішчныя. Напрыклад, веславанне. Хто ў нас ходзіць на вяслярныя каналы, каб паглядзець на гэтыя спаборніцтвы? У нас у Беларусі жыла самая хуткая жанчына планеты. Хто хадзіў глядзець, як яна бегае? Ды ніхто, акрамя журналістаў! Чаму так?
 
Барыс Тасман: Адназначнага адказу тут не будзе. Найперш, я перакананы, што ў нас вялікі спорт існуе на для гледачоў, а для медалёў. Бо вы заўважылі слушна: хто ў нас бачыў Кацярыну Карстэн? А яна, між іншага, вельмі акуратна прыязджае на кожны чэмпіянат Беларусі, і ганяецца тут, пры пустых трыбунах! У нас няма традыцыі цікавасці да нацыянальных спаборніцтваў. Таму іх прапускаюць і самі “зоркі”! Андрэй Міхневіч, напрыклад, тры апошнія чэмпіянаты краіны прапусціў. У іх стандартнае тлумачэнне: “Мы па індывідуальнай праграме рыхтуемся да міжнародных стартаў”. Гэта важна. Але яшчэ больш важна даць справаздачу сваім падаткаплацельшчыкам!
 
"Еўрарадыё": Справа не ў тым, што няма на што паглядзець, а ў традыцыі?
 
Барыс Тасман: Давайце згадаем гонкі на Тэмзе паміж веслярамі з універсітэтаў Оксфарда і Кембрыджа. На іх збіраюцца тысячы гледачоў, а тэлеканалы канкуруюць за права трансляцыі. Гэта нацыянальнае свята! Ёсць шалёны адбор у каманды весляроў, яны вельмі матываваныя. Як яны трэніруюцца! Колькі спаборніцтваў, якія падводзяць да галоўнага! Вось яна, масавасць, не трэба нічога штучна ствараць!
 
"Еўрарадыё": І ў выніку брытанскія весляры збіраюць на гульнях 9 медалёў. А ўздоўж канала кожны заезд суправаджаюць дзясяткі заўзятараў на роварах.
 
Барыс Тасман: Вось, ім гэта цікава. А ў нас ганяецца Кацярына Карстэн, якая мае пяць алімпійскіх медалёў, і нам гэта не цікава. У нас была Юлія Несцярэнка, і ў нас пусты стадыён. Няма традыцыі, замест яе мы водзім школьнікаў на футбольныя і хакейныя матчы. Мы сваіх зорак не паважаем. І зоркі, у сваю чаргу, не разумеюць, чаму яны мусяць выйсці на нацыянальная старты. Яны лічаць, што могуць іх прапусціць. А на маю думку, веславанне - гэта вельмі відовішчны спорт. І ў нас усё ёсць, каб арганізаваць яго наведвальнасць. Два нацыянальныя тэлеканалы, у рэшце рэшт. Але трэба ўмець паказваць і ўмець рэкламаваць.
 
"Еўрарадыё": То бок, праблема на спартовай сферы не замыкаецца?
 
Барыс Тасман: Гэта праблема спартовага шоў-бізнесу. Нашы спартоўцы трапляюць туды, толькі выступаючы за мяжой. Напрыклад, Надзея Астапчук была, бадай што, адзінай нашай удзельніцай “Дыяментавай лігі” лёгкаатлетаў. То бок, гэтае спартовае шоў-свята праходзіць без нас. А мы, акрамя сусветна вядомых тэнісістаў, застаёмся за бортам спартовага шоў-біза.
 
Калі ўсе праблемы падсумаваць, галоўнай будзе праблема кіравання спортам. На маю думку, спорт у нас празмерна адзяржаўлены. Спартоўцы і трэнеры таўкуцца ў чарзе ля бюджэтнай кармушкі. Я магу назваць трэнераў, якія не змяняюцца дзесяцігоддзямі! Так, некалі ў іх былі вынікі. Але нельга жыць учорашнім. У сусветным спорце трэба даказваць права на лідарства кожны дзень. Бо сонца ўстае кожны дзень, і нельга жыць на захадзе.
 
ДАВЕДКА "Еўрарадыё". Барыс Тасман нарадзіўся ў 1954 годзе ў Мінску. Шмат гадоў працаваў настаўнікам геаграфіі ў сталічных школах. З 1994 года супрацоўнічае з газетай “Прессбол”. Валодае энцыклапедычнымі спартовымі ведамі.
-5%
-20%
-50%
-20%
-20%
-10%