Вышэйшыя спартовыя чыноўнікі разгледзяць заяву баскетбалістак. Пра гэта Еўрарадыё заявіў першы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі баскетболу ў Беларусі Валеры Гарэлікаў:
Гарэлікаў: "Учора кіраўнік федэрацыі зачытаў ліст перад чальцамі выканкаму федэрацыі баскетболу, прапанаваў разабрацца… У гэтай зборнай ёсць яшчэ адказныя ў асобе Міністэрства спорту і турызму. Мы будзем чакаць сустрэчы на ўзроўні Нацыянальнага алімпійскага камітэту, Міністэрства спорту і турызму і Федэрацыі баскетболу. І разбірацца – хто вінаваты".
Нагадаем, у адкрытым лісце ў Федэрацыю баскетбола беларускія спартоўкі заявілі, што адмовяцца выступаць за зборную, калі не палепшыцца сітуацыя з умовамі трэніровак. Таксама яны патрабавалі палепшыць экіпіроўку - выдаваць яе загадзя і ў адпаведнасці з надвор'ем.
Сп.Гарэлікаў кажа, што ў федэрацыі паставіліся да ліста з разуменнем:
Гарэлікаў: "Ніякай агрэсіі у нас няма. І ў кіраўніка, і ў членаў федэрацыі ёсць кантакт са зборнай і выразнае разуменне праблемы".
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY