Намеснік мэра Быдгашчы Сэбастыян Хмара папрасіў прабачэння ў беларускіх фанатаў. Нагадаем, інцыдэнт адбыўся на баскетбольным матчы жаночых камандаў Беларусі і Літвы 25 чэрвеня. Ахова выгнала беларусаў з трыбуны за вывешаныя бел-чырвона-белыя сцягі.
Як піша інтэрнэт-выданне "Metro", польскі чыноўнік заявіў, што гэта скандал і абяцаўся дапільнаваць, каб на імпрэзах у Быдгашчы больш не здараліся такія інцыдэнты.
Мэрыя ў Быдгашчы была суарганізатарам матчу Беларусь-Літва: яна дала на гэтую імпрэзу мільён злотых (каля 350 тысяч долараў).
Паводле польскіх СМІ, праблемы з бел-чырвона-белымі сцягамі ў Польшчы для беларусаў могуць з'явіцца і на чэмпіянаце Еўропы па футболе ў 2012 годзе, калі Беларусь паспяхова пяройдзе кваліфікацыйны адбор.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY