107 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Стильно и минималистично. В ЦУМе появились необычные витрины из декоративных панелей
  2. «Очень сожалею, что я тренируюсь не на «Аисте». Посмотрели, на каких велосипедах ездит семья Лукашенко
  3. Минское «Динамо» проводит третий матч Кубка Гагарина против СКА. Онлайн
  4. «Кошмар любого организатора». Большой фестиваль современного искусства отменили за сутки до начала
  5. У кого больше? Подсчитали, сколько абонентов у A1, МТС и life:)
  6. Лукашенко: КГБ вам в ближайшее время расскажет, сколько сюда тротила завезли. И даже пластита
  7. «Вместо 25 рублей — 129». Банк повысил предпринимателю плату за обслуживание в 5 раз из-за овердрафта
  8. Насколько хорошо вы понимаете логику приговоров. Попробуйте себя в роли судьи. Игра
  9. Что критики пишут о фильме про белорусский протест, показанном на кинофестивале в Берлине?
  10. Генпрокуратура возбудила уголовное дело против BYPOL
  11. «Прошло минут 30, и началось маски-шоу». Задержанные на студенческом мероприятии о том, как это было
  12. На 1000 мужчин приходится 1163 женщины. Что о белорусках рассказали в Белстате
  13. Где поесть утром? Фудблогеры советуют самые красивые завтраки в городе
  14. На ЧМ эту биатлонистку хейтили и отправляли домой, а вчера она затащила белорусок на пьедестал
  15. Минздрав сообщил свежую статистику по коронавирусу в стране
  16. Кто стоит за BYPOL — инициативой, которая публикует громкие расследования и телефонные сливы
  17. Динаре Алимбековой не хватило секунды, чтобы выиграть медаль в спринте на КМ по биатлону
  18. «Танцуем, а мое лицо прямо напротив ее груди». История семьи, где жена выше мужа (намного!)
  19. Стачка — за разрыв договора, профсоюзы — против. Что сейчас происходит вокруг «Беларуськалия» и Yara
  20. МАРТ — ЕЭК: Беларусь не нарушает своих обязательств по применению ассортиментных перечней товаров
  21. Надпись в книге, провластные автопробеги и акции солидарности. Что происходит в стране 6 марта
  22. «Хлеба купить не могу». Работники колхоза говорят, что они еще не получили зарплату за декабрь
  23. «Скорее ад замерзнет». В МИД Литвы отреагировали на требование о выдаче Тихановской
  24. На воскресенье объявлен оранжевый уровень опасности
  25. Оперная певица, которая троллит чиновников и силовиков. Кто такая Маргарита Левчук?
  26. «Парень выдержал полгода». История мотоциклистки, которая в 25 лет стала жертвой страшной аварии
  27. Не с того начали. Бизнес-союз резко ответил на предложение МНС побороться с зарплатами в конвертах
  28. Оловянное войско. Как учитель из Гродно преподает школьникам историю с солдатиками и солидами
  29. Лукашенко рассказал, что сделал бы, «если бы в стране была настоящая диктатура» и о своем «дворце»
  30. Госконтроль заинтересовался банками: не навязывают ли допуслуги, хватает ли банкоматов, нет ли очередей


Наста Манцэвіч,

Ці ёсць баскетбольнае кальцо ў Драздах, ці павінны чыноўнікі ўзначальваць федэрацыі?.. На пытанні Еўрарадыё адказаў Анатоль Буяльскі.

Еўрарадыё: Пачну з актуальнага. Як вы ставіцеся да таго, што, магчыма, трэнерам нашай зборнай стане замежнік — літовец Рымантас Грыгас?


Анатоль Буяльскі: Я думаю, што пакуль гэта ўсё на ўзроўні чутак. Яшчэ рана казаць, што менавіта гэты чалавек будзе працаваць са зборнай. Але я яго добра ведаю. Напэўна, адзіным ягоным слабым месцам з’яўляецца тое, што, па сутнасці, ён не працаваў з жанчынамі на тым узроўні, які патрабуецца для трэнера нацыянальнай каманды. Ён працуе з жанчынамі, але ў якасці асістэнта.

Тут, напэўна, не так важна — будзе гэты трэнер замежнікам ці не... Зразумела, заўсёды хочацца, каб трэнер быў свой, каб мы мелі магчымасць “вырошчваць” трэнераў, якія могуць працаваць на самым высокім узроўні.

Я б так лёгка не адмаўляўся ад паслугаў сваіх трэнераў. Прыклады відавочныя. Пасля некалькіх гадоў мытарстваў і мітусні вакол замежнага трэнера футбольнай зборнай усё адно прыйшлі да таго, што нацыянальную каманду ўзначаліў наш Георгій Кандрацьеў.

Еўрарадыё: У футболе трэнер — свой, у хакеі, наадварот, — замежнік. Вось і ў жаночым баскетболе, магчыма, таксама стане замежнік… Трэнер-замежнік — гэта крута? Або свой лепш разумее і спецыфіку, і каманду?


Анатоль Буяльскі:
Гледзячы для каго крута… У сучасным спорце сапраўдны трэнер не мае нацыянальнасці. Я магу пра гэта казаць, таму што сам дзевяць гадоў адпрацаваў за межамі краіны. Працаваў у баскетбольнай краіне Літве, працаваў з добра развітым жаночым баскетболам у Польшчы, у Расіі... Калі ты сапраўдны трэнер, для цябе не існуе нацыянальнасці.

Сёння мала хто ведае, што, напрыклад, Маурыньё — партугалец… Ну, Маурыньё яшчэ, можа, ведаюць, але, што хтосьці там чэх, а хтосьці — паляк… Напрыклад, Кржыжэўскі — трэнер нацыянальнай каманды ЗША мае польскія карані, Рык Пеціна, з якім я добра знаёмы, мае італьянскія карані. Таму я б не рабіў такога акцэнту. Сапраўдны трэнер, калі ён прыходзіць працаваць у клубную або нацыянальную каманду, для яго гэтыя гульцы становяцца сваімі гульцамі. Напэўна, ёсць такая краіна — Баскетбол, ці краіна — Хакей.

Еўрарадыё: Якая роля трэнера ў выніках каманды? Скажам, была б “Барселона” "Барселонай" без Гвардыёлы? Ці наадварот — а змог бы Гвардыёла зрабіць такую каманду без Месі, Вільі?


Анатоль Буяльскі: Ступень уплыву трэнера — вялізная ў любым відзе спорту. Хіба што ў футболе трэнер мае большы ўплыў падчас трэніровачнага працэсу, чым падчас самой гульні. У баскетболе ж — гэта пастаянныя замены, змены тактыкі ў нападзенні і ў абароне. Тут роля трэнера непасрэдна падчас гульні вельмі важная.

Я не магу сказаць, якой бы была "Барселона" пры Маурыньё або пры Штанге... Але я думаю, што гэта ўсё адно была б каманда высокага ўзроўню. Пры гэтым яны маглі б не быць мацнейшым клубам, такой "Барселонай", якая яна ёсць цяпер.


Трэнер павінен працаваць не менш за тры гады, але і не больш за 5-6 год


Еўрарадыё: На вашу думку, як часта павінен трэнер змяняцца?


Анатоль Буяльскі: Я не прыхільнік хуткіх зменаў, але мой сыход са зборнай быў, у тым ліку, і з-за гэтага. Усё ж такі я быў нязменным трэнерам нацыянальнай каманды апошнія 11 гадоў. Напэўна, гэта шмат. Тут павінен або цалкам змяняцца склад каманды, або — трэнер.

Але вельмі хутка таксама нельга. Патрэбны час, каб стварыць каманду — мінімум два гады. За гэты час ты зможаш толькі пабачыць, атрымаецца ў цябе штосьці альбо не. А пасля — яшчэ некалькі гадоў, каб адчуць гэта… Пажынаць свае плады. Таму, я думаю, што трэнер павінен працаваць не менш за тры гады, але і не больш за 5-6 гадоў, калі казаць пра камандныя віды спорту.

Тое, што часам адбываецца ў камандах — для мяне гэта дзіка. Чалавек працуе 3-4 месяцы, паўгода, сезон… І пасля адразу ж змяняецца. Для мяне гэта ненармальна.

Для мяне паказальная сітуацыя з хакейным "Ак Барсам". У той час, калі Білялетдзінаў ужо не першы год там працаваў, у гэтай каманды быў самы вялікі неабмежаваны бюджэт. Але каманда не змагла нават трапіць у паўфінал! У кожнай іншай сітуацыі вынікам была б адстаўка. Але паколькі ў Татарстане ў той час адзіны, хто прымаў рашэнне, быў прэзідэнт Татарстана, ён выйшаў пасля матчу і сказаў: “На наступны год мы зробім такую каманду, якая ўсіх пераможа!”. І сапраўды, на наступны год "Ак Барс" перамог з тым самым трэнерам.


“Чыста маральна я павінен быў сысці пасля 2008 года”


Еўрарадыё: А калі б наша зборная прайшла на Алімпійскія гульні, вы б засталіся?

Анатоль Буяльскі: Я вам шчыра скажу, па вялікім рахунку, маёй мэтай былі Алімпійскія гульні ў Пекіне. І ў нармальных умовах я павінен бы быў пасля пекінскай Алімпіяды сысці. Але буду шчырым, што тут хаваць… Толькі пасля пекінскай Алімпіяды я, як і нашы гульцы, пачаў атрымліваць годны заробак — прэзідэнцкую стыпендыю.

Тут няма сакрэту, што ўсе гэтыя гады, да 2007 года, я, як трэнер нацыянальнай каманды, атрымліваў 100 долараў. А пасля, калі мы атрымалі права мець годны заробак, напэўна, трэба было быць ідыётам, каб сыходзіць... Хаця мяне і цяпер называюць ідыётам, таму што я сышоў, хаця мог спакойна яшчэ цэлы сезон атрымліваць прэзідэнцкую стыпендыю. Але чыста маральна я павінен быў сысці пасля 2008 года.

Еўрарадыё: А ці магла б застацца Марчанка ў камандзе пры іншых абставінах?


Анатоль Буяльскі
: Сказаць катэгарычнае “не” ні пра мяне, ні пра Марчанка — нельга. Але ні з Марчанка, ні са мной ніхто, па вялікім рахунку, не размаўляў. Хаця я ведаю, што Камянкоў (кіраўнік федэрацыі баскетбола) меў “ментальнае пажаданне”, каб я застаўся. Я нядаўна чытаў інтэрв’ю Камянкова... Там было напісана — жаночая нацыянальная каманда “атрымае” свайго трэнера. Ну, нарэшце яна яго “атрымае”… Мне падавалася, што я ад гэтага ўжо адышоў, а мне балюча.

Еўрарадыё: Адкуль гэты феномен беларускага спорту, калі няма нічога, ні годных заробкаў, ні ўмоваў — спартсмены дамагаюцца чагосьці насуперак. Не дзякуючы, а насуперак! А калі з’яўляюцца грошы, то, наадварот, вынікі становяцца горшымі…

Анатоль Буяльскі:
Гэта не толькі ў Беларусі, у Расіі тое ж самае. Калі ўзяць тыя залы, у якіх падрыхтаваныя алімпійскія чэмпіёны па барацьбе, па боксе — гэтыя паўпадвалы і падвалы. А пасля з’яўляюцца палацы… І нічога не атрымліваецца.

На жаль, сёння, калі казаць пра баскетбол, няма ніводнай прыстойнай трэніровачнай базы. А ўвогуле, пачынаць трэба з юнацкага спорту, з тых людзей, якія павінны працаваць з дзеткамі. Мы практычна сталі прызёрамі чэмпіянату Еўропы, 4-мі ў свеце ледзьве не на пустым месцы... Я не хачу тут пакрыўдзіць дзіцячых трэнераў. Працу яны зрабілі каласальную. Але сістэмы няма!

Тое, што цяпер адбываецца ў Акадэміі фізкультуры — гэта ціхі жах. Я не бяруся казаць пра іншыя спецыяльнасці, але тое, што адбываецца на спецыялізацыі "баскетбол" — жахліва. У нашы часы шмат хто сыходзіў у міліцыю ці ў ахову, але ж асноўная частка станавілася трэнерамі. А цяпер выпускаецца 12 трэнераў кожны год. І я думаю, што МУС і ахова атрымліваюць 60-80% спецыялістаў.


У нас шмат добрых выканаўцаў, але няма ініцыятывы — усё вырашаецца зверху ўказам прэзідэнта


Еўрарадыё: Як уплывае дзяржаўная палітыка на развіццё відаў спорту? Вось, напрыклад, калі Лукашэнка толькі прыйшоў да ўлады, ён гуляў у тэніс, пасля — у футбол, затым — у хакей. І цяпер паўсюль будуюцца лядовыя палацы… А калі прэзідэнт зацікавіцца кёрлінгам, то ў нас пачнуць гэты від спорту развіваць ці не?


Анатоль Буяльскі: Усё залежыць ад асобы. Калі ўзяць Канаплёва — кіраўніка гандбольнай федэрацыі, — я думаю, што там будзе вынік. Цяжка даецца, але чалавек даказвае таму ж кіраўніку дзяржавы, што гэта трэба. Праблема, што ў нас вельмі многія кіраўнікі сталі безыніцыятыўнымі. Шмат якія пытанні вырашаюцца зверху толькі ўказам прэзідэнта. Таму і атрымліваецца, што “я не бяру на сябе адказнасць прыняць рашэнне і зрабіць гэта”… “Вось мне скажуць зрабіць — я зраблю, а не скажуць — не буду рабіць”. І самае галоўнае — гэта на ўсіх узроўнях, ад самага ніжэйшага!

У нас вельмі шмат добрых выканаўцаў. Сказаў чалавеку — ён зрабіў. А не сказаў — не будзе зроблена. А калі гэта яшчэ і спрэчны варыянт, то 100% — нічога не будзе зроблена. Бо “як бы там нічога не выйшла”…

Трошку сустракаючыся з кіраўніком нашай дзяржавы, я бачу, што ён чалавек прамы, адкрыты, жорсткі, напэўна, але ў той самы час — чалавек слова. Калі ён сказаў, што будзе пабудаваны анкалагічны цэнтр — ён будзе пабудаваны. А вось нам сказалі, што будзе пабудаваная баскетбольная зала, і да сёння я не ведаю, дзе той катлаван, дзе ён будзе пабудаваны.

Еўрарадыё: А вы ведаеце, ці ёсць у Драздах баскетбольнае кальцо?


Анатоль Буяльскі: Так, ёсць. Таццяна Троіна была ў яго ў гасцях, трэніравалася. Яна нават яму пазайздросціла, там вельмі добра… А ён ёй сказаў: “Прыязджай, трэніруйся”. А чаму б і не? Сабраць гэтую зборную, якой, я ўпэўнены, не будзе, дзе трэніравацца ў Мінску, паехаць туды і сказаць: “Нам трэба тут рыхтавацца”…

Еўрарадыё: Структура нашых федэрацый шмат у чым засталася савецкай. Наколькі гэта з’яўляецца тормазам для развіцця спорту? Калі кіраўнікі федэрацый — не спартсмены, а чыноўнікі?


Анатоль Буяльскі: Спортам, як і любой іншай галіной, павінны кіраваць прафесіяналы. Гэта не абавязкова павінен быць спартсмен вышэйшага класу. У нас, на жаль, няма такой прафесіі — спартыўны чыноўнік. Гэта прафесія, якой трэба вучыцца.

Я думаю, павінен вырасці асобны клас спартыўных чыноўнікаў, людзей, якія выраслі са спорту. Таму што з голага месца гэта стварыць немагчыма. Тое ж самае, як адразу паставіць алімпійскага чэмпіёна міністрам спорту... Ну пастаўце заўтра Арамнава міністрам спорту!

У нас ёсць высокакласныя спартсмены, трэнеры высокага класу, але ў нас няма прафесійных спартыўных кіраўнікоў. Мне ёсць з чым параўноўваць, таму што я працаваў пры 7 міністрах спорту, пры 4-х кіраўніках федэрацый.

Еўрарадыё: Пры кім лепш за ўсё працавалася?


Анатоль Буяльскі: У мяне заўсёды была агульная мова з Рыжанковым. Хаця ён быў першым міністрам спорту, напэўна, гэта быў узор спартыўнага функцыянера. Самы плённы перыяд маёй працы быў з Грыгаравым і яго намеснікам Дзмітрыем Шычко. І яшчэ памочнік прэзідэнта ў той час — Аляксеенка. Гэта людзі, з якімі мне давялося працаваць. Было цяжка, але я працаваў з прафесіяналамі.


З жанчынамі можна перавярнуць усё, што заўгодна, — горы! Праўда, можна і заваліць усё, што заўгодна…


Еўрарадыё: Апошнім часам у нас з’явіліся дзве зоркі — Азаранка і Домрачава… З мужчын настолькі яркіх імёнаў у Беларусі, напэўна, няма… Чаму жанчыны?


Анатоль Бульскі: Па-першае, Азаранка. Яна ж не ўзялася з ніадкуль. Шмат гадоў яна ідзе да гэтага. Умовы для гэтага стварыла яна сама і яе сям’я. Мяне радуе, што гэта наш беларускі прадукт у чыстым выглядзе. І гэта кажа пра тое, што мы, беларусы, можам дамагацца вялізных вынікаў!

А чаму жанчыны? Я глыбока ўпэўнены, што з жанчынамі можна перавярнуць усё, што заўгодна, — горы! Праўда, можна і заваліць усё, што заўгодна (смяецца. - Рэд.).

Я ніколі не марыў стаць жаночым трэнерам. І я глыбока ўпэўнены, што ў жаночым баскетболе, у жаночым спорце, можна задаволіць усе свае ўнутраныя самыя неверагодныя, казачныя фантазіі. Можна дасягнуць самага высокага! У жаночым спорце вельмі важна — успрымаюць цябе альбо не. І калі цябе ўспрымаюць, то ты без нейкіх пагрозаў, без крыку дамагаешся таго, што людзі проста адчуваюць, што гэтага чалавека падводзіць нельга. Гэта такія рэчы, якія словамі не перакажаш.
-35%
-30%
-31%
-10%
-40%
-40%
-80%
-50%
-20%
-20%
-10%