БК "Барысфен" паспяхова арганізаваў і правёў фестываль стрытболу. СДЮШАР № 5 атрымаў ад клуба 100 мячоў і чатыры камплекты формы. Па пяць дзявочых і хлапчуковых камандаў самі прыдумалі сабе назвы, распрацавалі тактыку і стратэгію і ўступілі ў барацьбу. Дырэктар баскетбольнага клуба "Барысфен" Уладзімір Капылоў адзначае, што фінансавае становішча клуба, як і ўсяго баскетбола ў краіне, не дазваляе ладзіць падобныя турніры з рэгулярнай перыядычнасцю, аднак як толькі з'яўляецца магчымасць, клуб ёю карыстаецца. І будзе рабіць і надалей, бо без дзіцячага баскетбола не будзе добрага і дарослага.
Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.