107 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Стильно и минималистично. В ЦУМе появились необычные витрины из декоративных панелей
  2. У кого больше? Подсчитали, сколько абонентов у A1, МТС и life:)
  3. «Парень выдержал полгода». История мотоциклистки, которая в 25 лет стала жертвой страшной аварии
  4. Помните, сколько стоили машины на авторынке в Малиновке 20 лет назад? Сравнили с современными аналогами
  5. Генпрокуратура возбудила уголовное дело против BYPOL
  6. Госконтроль заинтересовался банками: не навязывают ли допуслуги, хватает ли банкоматов, нет ли очередей
  7. МАРТ — ЕЭК: Беларусь не нарушает своих обязательств по применению ассортиментных перечней товаров
  8. На 1000 мужчин приходится 1163 женщины. Что о белорусках рассказали в Белстате
  9. На ЧМ эту биатлонистку хейтили и отправляли домой, а вчера она затащила белорусок на пьедестал
  10. «Хлеба купить не могу». Работники колхоза говорят, что они еще не получили зарплату за декабрь
  11. Лукашенко: КГБ вам в ближайшее время расскажет, сколько сюда тротила завезли. И даже пластита
  12. Оперная певица, которая троллит чиновников и силовиков. Кто такая Маргарита Левчук?
  13. Где поесть утром? Фудблогеры советуют самые красивые завтраки в городе
  14. Насколько хорошо вы понимаете логику приговоров. Попробуйте себя в роли судьи. Игра
  15. Динаре Алимбековой не хватило секунды, чтобы выиграть медаль в спринте на КМ по биатлону
  16. Кто стоит за BYPOL — инициативой, которая публикует громкие расследования и телефонные сливы
  17. «Танцуем, а мое лицо прямо напротив ее груди». История семьи, где жена выше мужа (намного!)
  18. По обновленному КоАП судили айтишника из квартала «Пирс». На его балконе БЧБ-флаг держался с августа
  19. Минское «Динамо» проводит третий матч Кубка Гагарина против СКА. Онлайн
  20. «Очень сожалею, что я тренируюсь не на «Аисте». Посмотрели, на каких велосипедах ездит семья Лукашенко
  21. Что критики пишут о фильме про белорусский протест, показанном на кинофестивале в Берлине?
  22. «Кошмар любого организатора». Большой фестиваль современного искусства отменили за сутки до начала
  23. Надпись в книге, провластные автопробеги и акции солидарности. Что происходит в стране 6 марта
  24. Минздрав сообщил свежую статистику по коронавирусу в стране
  25. Оловянное войско. Как учитель из Гродно преподает школьникам историю с солдатиками и солидами
  26. «Скорее ад замерзнет». В МИД Литвы отреагировали на требование о выдаче Тихановской
  27. Лукашенко рассказал, что сделал бы, «если бы в стране была настоящая диктатура» и о своем «дворце»
  28. На воскресенье объявлен оранжевый уровень опасности
  29. Стачка — за разрыв договора, профсоюзы — против. Что сейчас происходит вокруг «Беларуськалия» и Yara
  30. Не с того начали. Бизнес-союз резко ответил на предложение МНС побороться с зарплатами в конвертах


30 верасня, «Цмокі-Мінск» далі афіцыйны старт новаму сезону. Менавіта у гэты дзень адбылася прэзентацыя каманд, на якой усе жадаючыя фанаты мінчан малі магчымасць даць адзнаку летнім змяненням у стане клубаў, разглядзець баскетбалістаў трох сталічных дружын, а таксама атрымаць асалоду ад якаснага прадстаўлення.

















Прэзентацыя каманд лепшага баскетбольнага клуба краіны — звычнае і прыемнае для заўзятараў мерапрыемства. Гэта дзень, у які прыхільнікі мінчукоў маюць магчымасць убачыць навабранцаў дружыны, а таксама пагутарыць з імі. Аднак калі у мінулыя гады госці павінны былі напружвацца, каб запомніць новыя імёны, то на гэты раз падобныя намаганні не патрабаваліся. Асабліва гэта тычыцца складу асноўнай каманды, які амаль не змяніўся у параўнанні з мінулым сезонам. З новых прозвішчаў можна вылучыць толькі Штутца з Хіліярдам, аднак і іх мінскі заўзятар мог бачыць у форме «Німбурка» і «Байзанс» адпаведна.

У супрацьвагу асноўнай камандзе другія «Цмокі» па аб’ектыўных і зразумелых прычынах значна аднавіліся. Аднак да таго, як госці спарткомплексу атрымалі магчымасць даць адзнаку маштабу змен, усіх прысутных павітаў генеральны дырэктар клуба Юрый Іванавіч Шакола, які таксама ўзгадаў падзеі мінулага сезона: «Мы ўпершыню выігралі Балтыйскую жаночую баскетбольную лігу, нашы юнакі - бліжэйшы рэзерв прафесійнай каманды — мацнейшая каманда Еўрапейскай юнацкай баскетбольнай лігі. Гучна? Так, але, на наш погляд, недастаткова для амбіцыйнага клуба, які не пасуе перад цяжкасцямі, выходзіць гуляць супраць даляравых міліянераў і даказвае, што грошы вырашаюць шмат, але не ўсё».

Зразумела, што ўзгадаў Юрый Іванавіч і падзеі міжсезоння: «Нягледзячы на ўсе цяжкажсці, мы прарабілі вялікую работу на трансферным рынку. Мы захавалі лідараў мінулага сезона, што было цяжка зрабіць, улічваючы няпростае грашовае становішча. Акрамя таго, з улікам пажаданняў трэнерскага штаба, змаглі ўмацавацца па тых пазіцыях, дзе мелі праблемы раней».

Акрамя таго, зазірнуў у бліжэйшую будучыню: «Не будзе нам нічога добрага ў Еўропе, калі мы выйдзем на пляцоўку і правядзем гульню ад свістка да свістка. Мы ужо не раз бачылі, што трэба скакаць вышэй галавы, каб мець станоўчы вынік. Адчуваючы адказнасць за тое, што мы гуляем не толькі за свой клуб, але і за сталіцу, і нават прадстаўляем беларускі клубны баскетбол, я ўпэўнены, што кожны з гульцоў і трэнераў зробяць сваю працу як мага лепш».

Пасля ж лаканічнай, але змястовай прамовы Юрыя Іванавіча і прыйшла чарга другіх «Цмокаў». З улікам галоўных мэт дружыны (падрыхтоўка рэзерва для асноўнай каманды і забеспячэнне кадрамі моладзевай зборнай краіны) у ёй дзейнічае негалосны ўзроставы цэнз — 20 гадоў. У міжсезонне яго перасягнулі некалькі гульцоў, у тым ліку і лідары. Таму без істотных змяненняў каманда Георгыя Кадрусевіча не магла абыйсціся і ў тэорыі. Тым не менш, старт сезона прадэманстраваў, што і ў адноўленным складзе дружына, як і раней, небяспечная для супернікаў. Пра гэта, у прыватнасці, красамоўна сведчаць 5 перамог на першым этапе ЕЮБЛ.

Пасля ж нядоўгай інтэрмедыі ў выглядзе выступлення групы падтрымкі і ўрачыстага з’яўлення Цмока вядучы распачаў прадстаўленне жаночай каманды. Яна таксама, у адрозненне ад мужчынскай дружыны, не абыйшлася без зменаў у складзе. Што зразумела, бо сёлета мінчанак пры розных абставінах пакінулі далёк не апошнія баскетбалісткі. Напрыклад, Папова, Гарадзецкая і Вашкевіч. Разам з тым у чэмпіёнак Беларусі атрымалася не толькі найсці баланс паміж стратамі і здабыткамі, але і ўзмацніцца. Што яны і даказалі ў першым туры Усходне-Еўрапейскай лігі, у якім атрымалі 3 перамогі і адразу выйшлі на першае месца ў турнірным становішчы. У тым ліку і дзякуючы навабранцам — Гуткаўскайтэ, Івашчанка, Крэс і Джонс.

Апошнімі ж па традыцыі прадставілі асноўную каманду «Цмокаў», якая, як мы ўжо адзначылі, абыйшлася касметычнымі пераўтварэннямі. Менавіта з імі падапечные Ігара Грышчука і рыхтуюцца да скорага пачатку лігі ВТБ, а таксама Кубка ФІБА — новага міжнароднага турніру. У

якасці эпілога Аляксандр Куль агучыў умовы для конкурсу сярод журналістаў, блогераў і фанатаў. Яго тэма — публікацыі аб прэзентацыі, пераможцы якога, зразумела, не застануцца без падарункаў. Каму яны дастануцца — высветліцца ў першай хатняй гульні асноўных «Цмокаў». Дакладна — 18 кастрычніка ў дуэлі с «Зенітам», квіткі на якую ўжо паступілі ў продаж

-20%
-40%
-35%
-30%
-50%
-60%
-35%