У перыяд з 3 па 11 студзеня ў Слоніме адбыўся першы чэмпіянат свету па шашках-100 ва ўзроставых групах мінікадэтаў (да 13 гадоў) і надзей (да 10 гадоў). на старт выйшлі 98 удзельнікаў з 13 краін: Беларусі, Бельгіі, Галандыі, Казахстана, Кітая, Латвіі, Літвы, Манголіі, Польшчы, Расіі, Узбекістана, Украіны, Эстоніі.
Лепшы вынік паказалі расіяне: тры залатыя, адзін сярэбраны і два бронзавыя медалі. У кітайскіх шашыстаў па аднаму залатому і сярэбранаму медалю. Украінцы маюць адзін сярэбраны і адзін бронзавы медаль. І па адным медалю здабылі латышы (серабро), галандцы і беларусы (бронза). Адзіным беларускім прызёрам у катэгорыі надзей стала Дар'я Бравая з Жодзіна (трэнер Святлана Ланцэева). Яшчэ ў дзвюх узроставых групах прадстаўнікі нашай краіны набралі аднолькавую колькасць ачкоў з прызёрамі, але па дадатковых паказчыках засталіся па-за межамі прызавой тройкі.
Вельмі насычанай была і культурная праграма. Былі арганізаваны экскурсіі па Слоніму, у праваслаўную святыню жыровічы, на прадпрыемствы горада, у тры слонімскія музеі. Для бацькоў юных шашыстаў была арганізавана цікавая паездка ў Гродна і Каробчыцы з заездам у Сынковічы ў першую на тэрыторыі беларусі царкву абарончага тыпу.
Больш падрабязную афіцыйную інфармацыю, а таксама фота- і відэарэпартажы можна паглядзець на сайце чэмпіянату
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY