• Чемпионат Беларуси по футболу
  • Биатлон
  • Хоккей
  • Футбол
  • Теннис
  • Баскетбол
  • Гандбол
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
  1. «Фантастика какая-то». В Гродно начали судить водителя Тихановского, который молчал все следствие
  2. «Теряю 2500 рублей». Работники требуют, чтобы «плюшки» были не только членам провластного профсоюза
  3. «Усе зразумелi: вірус існуе, ад яго можна памерці». Год, как в Беларусь пришел COVID: поговорили со вдовой первой жертвы
  4. Белоруска едет на престижнейший конкурс красоты. И покажет дорогое платье, аналогов которому нет
  5. Рынок лекарств штормит. Посмотрели, как изменились цены на одни и те же препараты с конца 2020-го
  6. По Мстиславлю уже 5 месяцев гуляет стадо оленей. Жители говорят, что олениха с детенышем ранена
  7. «Из-за анорексии попал в реанимацию». История пары, где у одного психическое расстройство
  8. Секс-символ биатлона развелась и снялась для Playboy (но уже закрутила роман с близким другом)
  9. Под угрозой даже универсам «Центральный». Что происходит в магазинах «Домашний» из-за проблем сети
  10. Экс-директору отделения Белгазпромбанка в Могилеве Сергею Кармызову вынесли приговор
  11. «Магазины опустеют? Скоро девальвация?» Экономисты объяснили, что значит и к чему ведет заморозка цен
  12. В Беларуси выпустили пробную серию российской вакцины от коронавируса
  13. Могилев лишился двух уникальных имиджевых объектов — башенных часов и горниста (и все из-за политики). Что дальше?
  14. Новый глава НОК, возможные санкции Украины, суды и приговоры. Что происходило 26 февраля
  15. Сейчас плюс даже ночью, а какими будут выходные: синоптики о погоде на конец февраля — начало марта
  16. «За 5−10 тысяч можно взять дом». Белорус переехал из Минска за 90 километров «у мястэчка» и возрождает его
  17. «Ситуация, похоже, только ухудшилась». Представитель Верховного комиссара ООН — о правах человека в Беларуси
  18. Что происходит в стране в последнюю субботу этой зимы
  19. Минчане пришли поставить подпись под обращением к депутату — и получили от 30 базовых до 15 суток
  20. Байкеры пытались отбить товарища у неизвестных у ТЦ «Европа». Ими оказались силовики, парней отправили в колонию
  21. «Куплен новым в 1981 году в Германии». История 40-летнего Opel Rekord с пробегом 40 тысяч, который продается в Минске
  22. Год назад в Беларуси выявили первый случай COVID-19. Что сделано за год, а что — нет
  23. «Бэушка» из США против «бэушки» из Европы: разобрали, какой вариант выгоднее на конкретных примерах
  24. Биатлонистка Блашко рассказала, как ей живется в Украине и что думает о ситуации в Беларуси
  25. Александр Лукашенко — больше не президент Национального олимпийского комитета
  26. «Врачи нас готовили к смерти Саши». История Марии, у чьей дочери пищевод не соединялся с желудком
  27. «Когда Володя готовит, в доме все замирает». Макей и Полякова — о секретах брака, быте, Латушко и политике
  28. «Оправдания не принимаются». Лукашенко заявил, что на Олимпиаду надо отправить «боеспособный десант»
  29. Звезда белорусской оперы сказал три слова на видео, его уволили «за аморальный проступок» — и суд с этим согласился
  30. Виктора Лукашенко уволят с должности помощника президента


Яўген ВАЛОШЫН,

Адразу чацвёра хлопцаў з нашай краіны могуць выступіць у самым папулярным пасля прафесійнага бокса ўдарным шоу на планеце.

Карпарацыя К-1 афіцыйна абвясціла даты сваіх фінальных турніраў. Спаборніцтвы K-1 WGР Fіnаl 16 гэтага года стартуюць другога і трэцяга кастрычніка ў Сеуле.

"Спачатку на рынг выйдуць 16 байцоў суперцяжкай вагавай катэгорыі, на наступны дзень — такая ж колькасць атлетаў вагой да 70 кг (так званае К-1 MАХ), — паведамляе
Андрэй "Пітбуль" Арлоўскі
Андрэй "Пітбуль" Арлоўскі
прэс-служба карпарацыі.

Што тычыцца суперцяжаў, то арганізатары ўжо адабралі 10 наймацнейшых байцоў. Засталося абвясціць яшчэ шасцярых. Рэч у тым, што сёлета сарвалася некалькі рэгіянальных Гран-пры, пераможцы якіх і павінны былі прыняць удзел у фінале. З гэтай прычыны арганізатары склалі спіс з 21 прэтэндэнта, сярод якіх аж тры беларусы.

Гэта тайбаксёры Забіт Самедаў і Аляксей Ігнашоў, а таксама былы чэмпіён свету па баях без правілаў Андрэй Арлоўскі. Калі на афіцыйным сайце К-1 за беларусаў прагаласуе належная колькасць фанатаў, то ўсе яны маюць шанец трапіць у сусветны фінал.

Распавядзём пра нашых хлопцаў.

Мінчук Забіт Самедаў (клуб "Патрыёт") на сёння ўжо зрабіў імя ў К-1. Прымаў удзел у леташнім фінале, дзе прайграў віцэ-чэмпіёну свету. У свой час Забіт стаў чэмпіёнам Еўропы па кікбоксінгу сярод прафесіяналаў (75 кг) і чэмпіёнам свету па муай-тай (86 кг). Сярод усіх байцоў К-1 Забіт адзін з найлягчэйшых (яго сённяшняя вага — 90 кг, рост — 184 см). Для параўнання — чэмпіён планеты мінулага года Сэм Шылт мае рост 220 см, а вагу — 120 кг.

— Але я гатовы і хачу змагацца з любым байцом, — пацвердзіў свой намер Забіт у інтэрв'ю "Звяздзе". — Нядаўна я правёў плённыя зборы ў Балгарыі і знаходжуся ў добрай форме. Вельмі спадзяюся, што балельшчыкі прагаласуюць за мяне на сайце К-1. І тады я не падвяду.

Другі беларускі прэтэндэнт — Аляксей Ігнашоў (115 кг). Яго называюць "Чырвоны скарпіён". У свой час Ігнашоў быў, відаць, галоўнай зоркай К-1 і самым вядомым беларускім спартоўцам у свеце. Ён перамагаў практычна ўсіх чэмпіёнаў планеты па К-1 розных гадоў (Сэма Шылта, Рэмі Баньяскі, Пітэра Аэрца), але сам так і не змог атрымаць сусветную карону. У нядаўнім інтэрв'ю Ігнашоў распавёў пра прычыны страчаных мараў — злоўжыванне алкаголем. Цяпер "Чырвоны скарпіён" жыве ў Новай Зеландыі, але выступае пад беларускім сцягам. Сёлета Аляксей спрабаваў кваліфікавацца ў фінал К-1, але на адным з рэгіянальных турніраў атрымаў прыкрую траўму калена. Што ж, з'явіўся яшчэ адзін шанец трапіць у фінал.

Трэці беларускі прэтэндэнт — Андрэй "Пітбуль" Арлоўскі (100 кг, жыве ў Чыкага, але выступае пад беларускім сцягам). Ён былы чэмпіён свету па змяшаных адзінаборствах у версіі UFС. Праўда, за апошні год Андрэй прайграў тры паядынкі запар, і наўрад ці мае ахвоту выступаць у спаборніцтвах К-1. Прынамсі, на яго афіцыйным сайце пра фанацкае галасаванне няма ніякай інфармацыі.

Як галасаваць?

Старонка з прозвішчамі байцоў размешчана на афіцыйным сайце карпарацыі К-1. Пакідаць свой голас можна толькі на карысць аднаго байца. За суткі можна прагаласаваць толькі адзін раз.


Наша галоўная надзея - першы беларускамоўны спартовец 
Віталь Гуркоў. Фота: TUT.BY
Віталь Гуркоў. Фота: TUT.BY


Адзіны беларускі баец, які гарантаваў сабе ўдзел у сусветным фінале — Віталь Гуркоў (клуб "Патрыёт", 70 кг). Увесну Віталь перамог на ўсходнееўрапейскім Гран-пры К-1 MАХ, што праходзіла ў Мінску. Пасля гістарычнага турніру Віталь нечакана даў беларускамоўнае інтэрв'ю нашаму тэлебачанню. І тым самым стаў першым спартоўцам, які публічна выступіў на роднай мове.

Цікава, што ў рынг Гуркоў часта выходзіць пад мелодыі беларускага фальклору. Віталь — лідар нацыянальнай зборнай па муай-тай, сяміразовы чэмпіён свету. Аднак у спаборніцтвах К-1 ён не можа ўжываць свае галоўныя каронкі — барацьбу ў стойцы і ўдары локцямі. Таму турнір у Мінску ён выйграў з цяжкасцю, без яркіх накаўтаў, "на жылах".

Днямі з'явілася інфармацыя пра тое, што першым супернікам Віталя Гуркова ў сусветным фінале хутчэй за ўсё стане... леташні чэмпіён свету Джорджыа Петрасян (Італія). Выходзіць, што беларуса вось так адразу кідаюць "пад танкі"?

— Хто б ні быў супернік, Віталь — гэта ад прыроды пераможца, мы разлічваем на максімальны вынік, — паведаміў "Звяздзе" Дзмітрый Пясецкі, трэнер Гуркова. — Калі б не было добрых шанцаў перамагчы, мы б не ўдзельнічалі ў турніры. Адзначу, што канчатковае рашэнне наконт суперніка пакуль не прынятае.

Спецыялісты падкрэсліваюць, што Віталь Гуркоў — прадстаўнік плыні інтэлектуальнага двубою. Пры гэтым можа моцна ўдарыць. Віталя параўноўваюць з мудрым военачальнікам. Сам баец распавядаў журналістам, што ўзорам вайсковай мудрасці і магутнасці для яго з'яўляецца Вялікі князь Вітаўт.
-20%
-35%
-10%
-14%
-5%
-20%
-10%
0072143