• Чемпионат Беларуси по футболу
  • Биатлон
  • Хоккей
  • Футбол
  • Теннис
  • Баскетбол
  • Гандбол
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС


У фінальным двубоі чэмпіянату свету па тайскім боксе, што прайшоў у расійскім Санкт-Пецярбургу, суддзі спрэчна аддалі перамогу мясцоваму байцу.
 
Гэта рашэнне выклікала хвалю дыскусій. Паводле правілаў тайскага боксу, дзе цэняцца ўдары локцямі і клінч, на думку многіх, перамог беларус  Віталь Гуркоў. Расіянін не глядзеўся мяшком, узяў трэці раўнд і нават перабіў нашага байца нагамі, але такога для перамогі ў гэтым відзе спорту зазвычай недастаткова.    
 
Віталь Гуркоў, які лічыцца байцом высакародным і інтэлігентным, у знак пратэсту адмовіўся выходзіць на п’едэстал і забіраць срэбны медаль.

“Я ўчора папрасіў падаць пратэст. Там лік 3:2 па судзейскіх нататках. Але там яшчэ нейкія кантрольныя нататкі. Яны таксама - у расійскі бок, - кажа трэнер Віталя Дзмітрый Пясецкі. — Карацей, аказалася, што няма прэцэдэнту, каб падаць пратэст”. 
 
 Двубой Гуркоў-Магамедаў па сутнасці вырашаў барацьбу за другое месца ў камандным заліку. Першае месца заняла зборная Тайланда. У паўфінале, дарэчы, беларус сенсацыйна перамог сусветную зорку прафесійнага тайскага бокса Кема. Здавалася б, праблемаў з Магамедавым быць не можа. Але ў справу, на думку Дзмітрыя Пясецкага, умяшалася спартовая палітыка.

“Яны ж хітра зрабілі. Там, напрыклад, адзін з бакавых суддзяў быў Балаш, - працягвае Дзмітрый Пясецкі. - Гэта венгр, і вельмі талковы суддзя. Але ён ужо тры гады жыве ў Маскве і трэніруе ў іх клубе. Зразумела, што пры такім раскладзе ён будзе аддаваць у іншы бок. Загадзя ведаючы, што можа быць роўны бой, падабралі адпаведную судзейскую брыгаду”. 
 
Апошнім часам, на думку беларускіх спецыялістаў, нашым даводзіцца змагацца не толькі з моцнымі сапернікамі, якіх няпроста накаўтаваць, але і з суддзямі. 
 
Так было, напрыклад, з баксёрам Сяргеем Карнеевым, якому не аддалі перамогу на Алімпіядзе ў Лондане ў супрацьстаянні з азербайджанцам. Канстанцін Маханькоў, настаўнік Карнеева, трэніраваў і тайбаксёра Віталя Гуркова, якому ставіў тэхніку рук і выводзіў на пік формы.  
 
Канстанцін Маханькоў: “З судзействам было не ўсё добра. Віталь выйграў бой, але аддалі ў іншы бок. Трэба было гэтага і чакаць. У Расіі з расіянінам трэба перамагаць больш відавочна. Каментатар таксама выказаўся, што перамог Гуркоў, але наракаць на судзейскае рашэнне не ўзяўся”. 
 
Еўрарадыё: Выходзіць, што такое ў супрацьстаянні з багатымі краінамі будзе працягвацца. Нашых будуць і далей засуджваць у боксе і тайскім боксе… 
 
Канстанцін Маханькоў: “Заўсёды так было, але калі цябе гэта не тычыцца, ты думаеш, што ўсё добра. Трэба пісаць пра гэта, трэба гаварыць. Тое, у што пераўтварыўся, напрыклад, алімпійскі бокс, то ўвогуле няма чаго абмяркоўваць: на Гульнях у Лондане было 24 пратэсты, і толькі два былі задаволеныя. Трэба рабіць высновы і працаваць над тактыкай. Апускаць рукі ці ісці пад краму піць піва - гэта таксама не выйсце ў такой сітуацыі”.
 
На чэмпіянаце свету ў Санкт-Пецярбургу беларусы ўсё ж здабылі тры залатыя медалі. Перамог яшчэ адзін заслужаны беларускі баец Андрэй Кулебін (67 кг), які нечакана расправіўся з топавым тайскім прафесіяналам, а таксама Дзмітрый Валент (75 кг) і Дзяніс Ганчаронак (91 кг). Калі б перамогу аддалі Гуркову, то Беларусь абышла б Расію. А так у нас трэцяе агульнакаманднае месца.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Открыть/cкачать видео (69.42 МБ)
-10%
-21%
-21%
-25%
-50%
-15%
-17%
-25%
0071034