• Чемпионат Беларуси по футболу
  • Биатлон
  • Хоккей
  • Футбол
  • Теннис
  • Баскетбол
  • Гандбол
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
  1. Закроем наши посольства там, где они не приносят отдачи? С кем мы успешно торгуем, а с кем — просто дружим
  2. Умер муж королевы Великобритании принц Филипп. Ему было 99 лет
  3. За прошлый год белорусов стало меньше на 60 тысяч
  4. В Беларуси не хватает более 2 тысяч врачей и столько же — медсестер. В Минтруда рассказали про дефицит специалистов
  5. «У Лукашенко нет опоры в госаппарате». Латушко рассказал про новые санкции и транзит власти
  6. История одного фото. Как машинист метро и его коллеги помогали пассажирам после взрыва 11 апреля 2011 года
  7. «Джинн злобно загоняется в бутылку». Большое интервью с многолетним журналистом президентского пула
  8. Врач объясняет, откуда берется шум в ушах и как от него избавиться
  9. В Украину не пустили автобус из Беларуси: у всех 35 пассажиров — поддельные справки о ПЦР-тестах
  10. Пассажиры автобуса, которых не пустили в Украину из-за поддельных ПЦР-тестов, рассказали подробности
  11. Оценивает по походке. История бывшего балетмейстера, который в 74 года работает фитнес-тренером
  12. Глава Минска задумался об отказе от участков под паркинги у МКАД. И вот почему он прав
  13. Налоговики создадут «супербазу» доходов населения. Какую информацию включат в нее
  14. В Мингорисполком подана заявка на проведение «Чернобыльского шляха»
  15. «Этот магазин для всех». В Минске открывается гастромаркет FishFood, где закупаются рестораны
  16. «Не надо изобретать велосипед». Минский архитектор показал, как выглядит его загородный дом
  17. С осторожным оптимизмом. Как безвизовый Гродно, потерявший туристов и деньги, ждет новый сезон
  18. Доски стали «золотыми»: пиломатериалы подорожали в два раза. Разбираемся, что происходит
  19. Полчаса процедуры, два дня страданий. Как я сделала прививку от коронавируса
  20. Какие курсы доллара и евро установили обменники на выходные
  21. В Беларуси хотят разрешить создавать партии только постоянно проживающим в стране гражданам
  22. Роман одного из самых известных белорусских писателей отправили на экспертизу
  23. Последняя официальная статистика по коронавирусу в Беларуси: за сутки умерло 10 человек
  24. Прокурор: Протесты в Беларуси начались и из-за блогеров из Бреста. Обвиняемых лишили слова в суде
  25. «Папа сказал: «Будешь делить имущество — ты мне не дочь. Я крысу не растил». Интервью с Таис Рыбакиной
  26. «Радость — лучшее лекарство». Витебский бизнесмен начал рисовать 3 года назад, когда заболел раком
  27. МВД прокомментировало жалобы на условия в ИВС на Окрестина и в Жодино и показало видео из изолятора
  28. Что сейчас происходит между Россией и Украиной и при чем тут Беларусь: поясняем простыми словами
  29. Топ-10 самых популярных подержанных авто в стране. Какие на них цены?
  30. «Затеял игру в президентство». В суде над Бабарико допросили свидетеля в наручниках и озвучили жалобы


У 2014 годзе гродзенец Дзмітрый Варац стаў новай зоркай муай-тай. Атлет расказаў "Байцоўскаму гену", якім чынам мяжа з Польшчай дапамагла яму перажыць няпростыя часы і як у Гродне да развіцця байцоўскіх адзінаборстваў далучыўся кінатэатр "Кастрычнік".

Фото: Аляксандр Tarantino Ждановіч, budzma.by


Сёлета гродзенскі баец Дзмітрый Варац выдаў цудоўную пераможную серыю, у якой накаўтаваў знакамітага тайскага прафесіянала Ранграві, а праз два месяцы ў Славакіі заваяваў тытул чэмпіёна свету па кікбоксінгу ў версіі W5.

Гродзенец паспяхова "з'ядае" як накаўцёраў, так і хітрых тэхнічных апанентаў. Эксперты ў байцоўскіх адзінаборствах аднагалосна хваляць Дзмітрыя за інтэлект, волю і добрую фізічную кандыцыю.

Фото: Аляксандр Tarantino Ждановіч, budzma.by

Сустрэцца з байцом няпроста. Ён стала жыве ў Гродне і адмаўляецца пераязджаць у сталіцу назаўжды. Пры гэтым яго трэнер – мінчук Юрась Булат. Тандэм паспяхова працуе на два гарады.

"Байцоўскаму гену" ўдаецца адздымаць трэніроўку Дзмітрыя Варца ў Мінску. А за жыццё даводзіцца гаманіць па вайберы, ужо пасля вячэрніх заняткаў ў адным з залаў Тайланда. На наша здзіўленне, Дзмітрый пачынае адказваць па-беларуску…

"У Тайландзе ніхто не верыць, што я перамог Ранграві. Тут жа кідаюцца шукаць бой у інтэрнэце"

– Мой брат Юрый старэйшы на сем гадоў. Ён займаўся кікбоксінгам. Брат ва ўсім быў для мяне прыкладам, – згадвае Дзмітрый сваё дзяцінства і першае знаёмства з рынгам. – Бацька з маленства вадзіў мяне на футбол, на каратэ, у басейн. Але мне хацелася быць падобным да брата. Таму калі споўнілася 11, я таксама прыйшоў у залу кікбоксінга. І ў хуткім часе перамог на дзіцячым чэмпіянаце краіны. Важыў тады 30 кг. Брат жа быў чэмпіёнам Еўропы сярод юніёраў. Потым ён год пражыў у Англіі, біўся з моцнымі сапернікамі, але атрымаў траўму, і займацца яму было нельга…

Сёння Дзмітрыю Варцу 25. Але ўжо з 18 гадоў ён замацаваўся ў нацыянальнай зборнай па муай-тай, неаднаразова перамагаў на чэмпіянатах Еўропы. Паралельна Дзмітрый заканчваў Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт.

Самая гучная перамога здарылася ў кастрычніку 2014 года. На арэне мінскага цырка ён выключыў Ранграві – на той момант дзейнага чэмпіёна тайскага стадыёна "Люмпіні". Пасля гэтага азіяцкія праваўладальнікі вычысцілі ўвесь сусветны інтэрнэт ад відэа з гэтым брутальным накаўтам. Напэўна, каб не псаваць імідж сваёй зоркі муай-тай. Адзіная спасылка на той бой – тут.

– Ці здабылі вы аўтарытэт у тайцаў пасля таго накаўту?

– Калі ў Тайландзе пытаюцца пра маю кар'еру, я кажу, што нядаўна перамог Ранграві. Ён тут вядомы баец, і мне ніхто не верыць. І бягуць, шукаюць бой у інтэрнэце, вельмі здзіўляюцца…

Яшчэ б! Пагадзіцеся, на дэмана наш беларускі хлопец вонкава зусім не падобны.

Беларускае "да пабачэння" ў садку і топавы беларускамоўны трэнер

З 2006 года Дзмітрый Варац працуе з Юрасём Булатам – нашым знакавым спецыялістам. Цікава, што пазнаёміліся настаўнік і вучань падчас збораў у Польшчы. Натуральна, колішняму чэмпіёну свету па муай-тай сярод прафесіяналаў і аматараў было што паказаць маладому спартсмену.

Фото: Аляксандр Tarantino Ждановіч, budzma.by

Дарэчы, допісы пра вынікі спаборніцтваў у сацсетках Юрась Булат змяшчае на роднай мове, якой валодае дасканала. Робім здагадку, што патрыятызм Дзмітрыя – гэта трэнерскі ўплыў.

– Рэч не толькі ў гэтым. Адзін з яркіх успамінаў дзяцінства – калі ў садку нас спрабавалі вучыць беларускай мове, – апавядае Варац. – Развітваліся словамі "да пабачэння". Калі памятаеце, у 90-х нешта такое было. Гэта на мяне паўплывала. Да таго ж мой бацька – патрыёт краіны. Я не магу сказаць, што сёння добра размаўляю па-беларуску. Калі гэта раблю, то часта хочацца нешта сказаць па-польску. І за гэта сорамна, што роднае слова дасканала не ведаеш.

Але, натуральна, мова ў нейкім сэнсе дадае мне духоўнай моцы. Тым больш калі ў нацыянальнай зборнай за плячыма стаяць такія людзі, як Юрась Булат і Віталь Гуркоў. Мы аднолькава мыслім, хочам аднаго і таго ж. Але навязваць беларускую мову сёння не варта, каб не здарылася як ва Украіне. Калі там з'явіліся чуткі пра навязванне ўкраінскай мовы, нядобразычліўцы на гэтым згулялі, з'явіліся праблемы. Таму ў Беларусі трэба проста даваць культурны прыклад, каб дзеці глядзелі на гэта і самі разумелі, да чаго ім імкнуцца.

Фото: Аляксандр Tarantino Ждановіч, budzma.by


Як мяжа з Польшчай дапамагла байцу перажыць складаныя часы

Сярод спартсменаў ходзіць байка пра тое, што яшчэ нядаўна, нягледзячы на поспехі ў рынгу, у Дзмітрыя Варца былі складанасці з фінансамі. Яго доўга не ставілі на стаўку ў Мінспорту. Сёння гэтая сітуацыя выпраўленая.

Увогуле праз фінансавыя праблемы многія перспектыўныя байцы яшчэ ў маладосці пакідалі спорт. Цікавімся ў Дзмітрыя, як яму ўдалося ператрываць складанасці. Тым больш што ў яго ёсць сям'я: прыгажуня-жонка і малы сын.

– Насамрэч я быў на прэзідэнцкай стыпендыі. Трохі там плацілі, але гэта капейкі, – пералічвае баец. – Брат займаецца аўтабізнесам, трохі дапамагаў яму. Нешта меў з трэнерскай работы. Побач з Гродна – мяжа. Ездзіў у Польшчу, туды нешта вазіў. Было такое, што саляру прадавалі. Карацей, меў за што жыць. Галоўнае, што займаўся ўлюбёнай справай у сваё задавальненне. Грашовая матывацыя таксама шмат значыць для мяне і маёй сям'і. Трэба каб было дзе жыць. Кватэры ў мяне няма, трэба на гэта зарабляць. Але ўсё складваецца крута, калі займаешся ўлюбёнай працай.

Фото: Аляксандр Tarantino Ждановіч, budzma.by

– Чаму вы ўсё ж застаяцеся жыць у Гродне і не перасяляецеся да трэнера ў Мінск? Па ідэі, сённяшняя сітуацыя ўскладняе трэніровачны працэс.

– Я патрыёт свайго горада і хачу тут быць заўсёды. На важных этапах падрыхтоўкі еду ў Мінск. Трэніруюся з Юрасём Булатам у яго Bulat Gym ці са зборнай. У Гродне мы нядаўна адкрылі сваю залу, якая называецца проста – "Байцоўскі клуб". Працуе ўстанова на базе кінатэатра "Кастрычнік". Там спрабую сябе як трэнер. У мяне займаюцца і дзеці, і дзяўчаты.

Пра гэта не кожны ведае, але яшчэ ў сярэдзіне 2000-х у Гродне мы мелі добрую каманду байцоў. Напрыклад, Мурат Азербіеў з нацыянальнай зборнай – таксама гродзенец. У нас жыў і трэніраваўся кікбаксёр Павел Абозны, які рабіўся чэмпіёнам краіны нават не ведаю колькі разоў. Але каб выязджаць на чэмпіянаты свету і Еўропы, не было сувязяў і фінансавання.

Цяпер у "Байцоўскім клубе" склалася каманда аднадумцаў, і мы дапамагаем адно аднаму ў трэніровачным працэсе. Далучыўся да нас і Павел Абозны. Будзем верыць, што Гродна стане адной з байцоўскіх сталіц Беларусі. Праз нейкі час планую адкрыць у родным горадзе і свой уласны клуб, ён будзе называцца Fight Code Bulat. У мяне ўжо ёсць выхаванец, Улад Юдэшка, які нядаўна выйграў юніёрскае першынство краіны і добры міжнародны турнір у Літве. Таму будзем развівацца…


Чарговыя прафесійныя баі Дзмітрый Варац можа правесці ўжо ў найбліжэйшыя месяцы – у Тайландзе ці Фінляндыі. "Байцоўскі ген" будзе паведамляць пра развіццё кар'еры нашага атлета, які аказаўся яшчэ і сваім хлопцам.

Фото: Аляксандр Tarantino Ждановіч, budzma.by

"Байцоўскі ген" – праект кампаніі "Будзьма беларусамі!", мэта якога – пазнаёміць грамадства з нашымі выбітнымі спартоўцамі! Часта іх лепш ведаюць за мяжой, чым дома.

Яны маюць унікальныя лёсы, пра якія варта ведаць. Яны – носьбіты беларускага байцоўскага гену – гатовыя зацята біцца за гонар краіны і кожнага беларуса. Знаёмцеся бліжэй і ганарыцеся імі! 
-10%
-50%
-10%
-20%
-30%
-10%
-17%
-20%
-12%
-25%
0072964