Цяпер пры захадзе на старонку dinamo-minsk.by рэсурс запытвае, на якой мове вам будзе зручней даведацца пра апошнія навіны з жыцця клуба.

 
Пра рухальную сілу падобнай ініцыятывы гаворыцца ў звароце клуба да заўзятараў: "Мы рады паведаміць вам, што ў афіцыйнага сайта ФК "Дынамо-Мінск" з'явілася беларуская версія! Пачынаючы з сёняшняга дня пры наведванні сайта вас будзе сустракаць старонка, на якой кожны можа абраць для сябе тую моўную версію сайта, якой ён будзе пасля карыстацца. З самага пачатку працы над беларускай версіяй сайта ФК "Дынама-Мінск" праект меў шырокую падтрымку сярод заўзятараў. Валанцёрамі праекту былі журналісты не толькі з Беларусі, але беларускія супрацоўнікі замежных інфармагенцтваў. Нам дапамагалі i заўзятары "Дынама" са стажам, і прадстаунікі з фансектора. У выніку склалася рабочая група, якая больш за месяц падтрымлівала праект у працоўным стане ў тэставым рэжыме і будзе надалей працягваць працу па падтрыманні беларускай версіі сайта".

Дададзім, што ў планы арганізацыі таксама ўваходзіць распрацоўка англамоўнай версіі афіцыйнага сайта. Мінскае "Дынама" звяртаецца па дапамогу да зацікаўленых асоб, якія гатовыя якасна працаваць у гэтым напрамку. Лісты з прапановамі і заўвагамі клуб чакае па электронным адрасе info@dinamo-minsk.by.
-10%
-20%
-10%
-23%
-50%
-50%
-10%