5 сакавіка спаўняецца 50 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага футбаліста Ігара Гурыновіча.
Ён быў чэмпіёнам Савецкага Саюза ў 1982 годзе. Тады Гурыновіч быў адным з найбольш забіўных футбалістаў каманды Эдуарда Малафеева. Агулам за "Дынама" футбаліст правёў больш за дзесятак сезонаў - ад 1977 да 1990. Толькі на год гэта было перарвана гульнёй у маскоўскім "Лакаматыве".
Па развале СССР Гурыновіч у Англіі, Кіпры, Польшчы, Украіне, Іспаніі, Аўстрыі. Але былой славы так і не дасягнуў.
"Мяне выбілі з сядла траўмы. А можна было б трапіць у клуб Рыгора Фядотава, дасягнуўшы рубяжа ў сто забітых галоў.
(Гурыновіч забіў у чэмпіянатах СССР 57 галоў - "НН"). Сумна, што ў гэтым дачыненні мне не пашанцавала. З 83-га па 88-ым столькі траўмаў! Цягам паўтара году ў мяне былі пераломы, разрывы звязак", - зазначыў І.Гурыновіч.
За зборную СССР Гурыновіч правёў адзін матч. За нацыянальную зборную Беларусі нападаючы правёў тры гульні і забіў адзін гол.
У гэтым сезоне Гурыновіч будзе трэніраваць каманду "Бяроза-Юні" (Д3), якая павінна стаць фарм-клубам мінскага "Дынама".
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY