Футбол


У суботу прайшлі матчы 12-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.

Мінскае "Дынама" ў цэнтральным матчы тура перамагло бабруйскую "Белшыну" з лікам 3:0 (Сяргей Кісляк, 24, Андрэй Чухлей, 60, Антон Пуціла, 61).

"Мінск" упэўнена згуляў у Магілёве, дзе разграміў мясцовы "Днепр" — 5:1 (Аляксандр Бычанок, 4; Ігар Варанкоў, 26, 40, 58, Дзмітрый Асіпенка, 30, Андрэй Шаракоў, 90+2).

Першую перамогу ў чэмпіянаце мог атрымаць аўтсайдэр сталічны "Партызан". Выйграючы ў наваполацкага "Нафтана" пасля гола на 53-й хвіліне Дзмітрыя Юзвовіча, "партызаны" не ўтрымалі пераможны лік — на 89-й хвіліне ў гасцей вызначыўся Ўладзімір Шакаў. У выніку — 1:1.

"Шахцёр" (Салігорск) выйграў у брэсцкага "Дынама" — 2:0 (Павел Сітко, 30, Мікалай Рындзюк, 86). "Віцебск" і гродзенскі "Нёман" згулялі ўнічыю 2:2. Прычым госці зраўнялі лік ужо ў даданы арбітрам час.

Барысаўскі БАТЭ выйграў на сваім полі ў жодзінскага "Тарпеда" — 1:0. Адзіны гол забіў на 63-й хвіліне Рэнан Брэсан.

У БАТЭ 28 ачкоў, па 23 ачкі маюць "Мінск", мінскае "Дынама" і "Белшына".

Наступны тур пройдзе 9 чэрвеня. Цэнтральнымі матчамі будуць паядынкі "Мінска" і мінскага "Дынама", "Белшыны" і БАТЭ.
Нужные услуги в нужный момент