Сяргей Гурэнка адмовіўся ад пасады галоўнага трэнера гродзенскага "Нёмана". Узначаліць клуб адмыслоўцы не дазволілі "сямейныя абставіны": супраць пераезду з Мінска выказалася жонка трэнера Аксана. Да таго ж малодшай дачцэ Гурэнкі ледзь споўнілася 2 гады, і ў сталіцы яе гадаваць прасцей.
Узначаліць "Нёман" Гурэнка адмовіўся ўчора ўвечары, падчас тэлефоннай размовы з кіраўніком клуба. Ці адбудзецца запланаваны на сёння візіт Сяргея Гурэнкі ў Гродна, пакуль невядома, паведаміў Еўрарадыё спецыяліст па сувязях з грамадскасцю гродзенскай каманды Яўген Лебедзь:
Яўген Лебедзь: "Было б па-чалавечы, калі б ён усё ж прыехаў на матч дубляў "Нёмана" і мінскага "Дынама". Паказаўся б камандзе. Ну няхай сказаў бы: паважаю вас, люблю ўсіх, але працаваць з вамі не выпадае... Усе б яго зразумелі".
Цікава, што некалькі гадоў таму жонка ўжо ўплывала на кар'еру Сяргея Гурэнкі. Яго, яшчэ як футбаліста, а не як трэнера, запрашалі ў казанскі "Рубін". Але пераязджаць у Татарстан Аксана катэгарычна адмовілася.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY