Футбол


Віталь Зыблюк, /

У Аляксандра Глеба няшмат шанцаў застацца ў “Барселоне”, таму каталонскі клуб не супраць, калі беларускі паўабаронца пяройдзе ў іншую каманду. Пра гэта ў размове з Еўрарадыё распавёў менеджэр футбаліста Аляксандр Шпілеўскі.

Шпілеўскі: “Зразумела, што хацелася б гуляць у дастаткова дабротнай, добрай камандзе. Тым больш Глеб, хаця ў апошнія два гады ён не быў на тым узроўні, на якім павінен быць, - гэта імя. І яго статус, яго кантракт не дазваляюць яму гуляць у камандах не яго ўзроўню. Таму гэта будзе дастаткова сур’ёзны клуб. Варыянты ёсць, трэба толькі разумна ўсё абмеркаваць. Праз пэўны час усё стане на свае месцы”.

Шпілеўскі адзначыў, што на цяперашні час Глеб трэніруецца ў складзе “Барселоны”, разам з якой прайшоў медагляд.

Нагадаем, днямі стала вядома, што беларускі паўабаронца можа перайсці ў італьянскі “Мілан”, а раней з’яўляліся чуткі пра пераход у “Валенсію” ці адзін з англійскіх клубаў.
Нужные услуги в нужный момент