Футбол


Віталь Ругайн, /

Каталонскі футбольны клуб "Барселона" паехаў на матч у Нарвегію без беларуса Аляксандра Глеба. На думку яго агента Мікалая Шпілеўскага, гэтым "Барса" паказвае, што для гульца прыспеў час сыходзіць у іншы клуб.

Шпілеўскі: "Цяжка адказаць мне на гэтае пытанне. І цяжка, і лёгка. Яны гэтым паказваюць, што я павінен прымаць больш актыўны ўдзел у трансферы Аляксандра Глеба. Сёння мае прадстаўнікі сустракаюцца з прадстаўнікамі "Барселоны" і вядуць перамовы пра будучыню Аляксандра. Тым, што ён не паехаў у Нарвегію, яны даюць нам зразумець, што мы павінны прыняць рашэнне не на карысць "Барселоны", а нейкай іншай каманды. Відаць, сітуацыя падводзіцца да таго, што нам на працягу некалькіх тыдняў трэба прымаць рашэнне аб яго трансферы".

Па словах Шпілеўскага, прапановы ад іншых клубаў ужо ёсць, і ўжо праз два тыдні ўсё стане вядома.
Нужные услуги в нужный момент
-90%
-44%
-35%
-10%
-14%
-20%
-25%
-20%
-20%