• Хоккей
  • Биатлон
  • Футбол
  • Теннис
  • Гандбол
  • Баскетбол
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС

Футбол


Павел Свярдлоў, /

Гучны карупцыйны скандал грымнуў у пінскім футбольным клубе “Волна” 23 жніўня. Галоўнае следчае ўпраўленне МУС распачало крымінальную справу не толькі на футбольных функцыянераў, але і на кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія прытулілі спартоўцаў.

“Спярша казалі, што мы нанеслі страты каля 100 мільёнаў, ― распавядае дырэктар, а ў мінулым трэнер “Волны” Міхаіл Шаламіцкі. ― Насамрэч у справе сапраўды фігуруюць 4 прадпрыемствы, але, па ўдакладненых звестках, нашая пазыка складае ўсяго 70 мільёнаў. Справа ў тым, што на адным прадпрыемстве нам прыпісалі чалавека, які ўвогуле не мае дачынення да клуба”.

У “Волне” заўжды было шмат маладых футбалістаў. Але гульня пінскага клуба трымалася на некалькіх “старажылах” з вялікім футбольным стажам. Менавіта каб падтрымаць іх сем’і, у камандзе вырашылі ўладкаваць іх метадыстамі па спорце на прадпрыемствы горада. “З гадамі гэты момант некалькі змяніўся, але мы да гэтага ніякага дачынення не маем”, ― зазначае ў сваім адкрытым лісце да журналістаў Міхаіл Шаламіцкі.

Так ці інакш, паводле матэрыялаў следства, за перыяд з 2005 года па 2010 гады “матэрыяльную дапамогу” праз фіктыўнае працаўладкаванне атрымалі 11 футбалістаў “Волны”. Аднак, па словах Міхаіла Шаламіцкага, іх гісторыі вельмі розныя:

“Быў футбаліст, які працаваў у іх. І ў нас ён быў на паўстаўкі па сумяшчальніцтве... Гэта такі Мазур, ён раней гуляў у Гомелі. Дык калі даведаліся, што ён недзе там не хадзіў на працу, але лічыўся там, з яго пачалі там, на прадпрыемстве, вылічаць. А нам і гэта “прыляпілі”, хаця ён у нас не працуе ўжо год”.

Каб кампенсаваць страты, кіраўніцтва “Волны” вырашыла развітацца з адным з ключавых гульцоў. Так Віталь Кібук трапіў у брэсцкае “Дынама”, а 70 мільёнаў рублёў, якія клуб атрымаў за трансфер, ― на рахункі чатырох прадпрыемстваў горада. Працягвае Міхаіл Шаламіцкі:

“Мне патлумачылі, што толькі з уласных сродкаў можна вярнуць грошы, са спонсарскіх ― нельга. Таму я пайшоў на гэта, у першую чаргу, каб хлопец развіваўся. А па-другое, каб вярнуць пазыкі, калі гэта сапраўды была памылкова аказаная фінансавая дапамога”.

Абвінавачванняў у тым, што для футбалістаў былі арганізаваныя фіктыўныя працоўныя месцы, дырэктар “Волны” не прызнае. Бо, па яго словах, ніякай матэрыяльнай выгады з гэтага ні ён асабіста, ні хто-небудзь іншы, акрамя саміх футбалістаў, не атрымаў:

“Фіктыўна ― гэта калі ёсць “мёртвыя душы”, за якіх ты атрымліваеш заробак. У нас жа нічога такога не было!”

Але ў міліцыі кажуць: крымінальную справу проста так закрыць нельга. Нават калі ўлічваць, што ў прадпрыемстваў не будзе матэрыяльных прэнэнзіяў да кіраўніцтва “Волны”:

“Мы ж не можам сцвярджаць: ці яны сапраўды памыліліся, не ведалі заканадаўства, ці спрабавалі яго абыйсці... Але так ці інакш тое, што выдаткі пакрытыя, крымінальную справу, натуральна, не закрывае. Крымінальная справа будзе разглядацца, найперш, наздорнымі органамі. Пракуратурай. А пасля будзе перададзенай ў суд”, ― патлумачылі нам у прэс-службе упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкай вобласці.

Перспектвыя суду Міхаіла Шаламіцкага вельмі засмучае:

“Я хацеў бы прысутнічаць на трэніроўках. Працаваць, падказваць камандзе, ― кажа ён. ― А я не магу, у мяне то праверкі, то тое, то гэта... Таму я не вытрымаў, папрасіў: вось мы грошы вам пералічылі ― не чапайце нас, дайце папрацаваць спакойна з камандай, давесці да канца чэмпіяната...”
-10%
-35%
-20%
-40%
-33%
-25%
-15%
0061640