Павел Свярдлоў,

Футбольныя фанаты мінскага “Дынама” стварылі ўласную службу бяспекі. Падчас апошніх хатніх матчаў каманды менавіта яна, а не міліцыя кантралюе паводзіны заўзятараў.

“Гэта робіцца найперш каб не раздражняць тых, хто прысутнічае ў сектары, - паведаміў Еўрарадыё прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі. - Бо калі ў гэты натоўп, падагрэты эмоцыямі, пойдзе супрацоўнік міліцыі (апрануты па форме, прадстаўнік улады, адным словам - чужы), развіццё канфлікту амаль непазбежнае. Ну, а калі свой свайму скажа - як кажуць, крумкач крумкачу вока не выдзяўбе”.

Ініцыятарамі стварэння фанацкай службы бяспекі выступілі самі міліцыянты.

Ластоўскі: “Мы, можа быць, не да канца выконваем пэўныя інструкцыі, калі пагаджаемся на працу гэтай, так скажам, народнай дружыны. Усё гэта з часам мусіць набыць прававую аснову. Але, пагадзіцеся, нашмат больш эфектыўна, калі на сектары падчас канфліктнай сітуацыі свой свайго папросіць суцішыцца”.

Нагадаем, ідэя стварэння ўласнай службы бяспекі з заўзятараў узнікла пасля таго, як дынамаўскія “ультрас” здолелі без перашкодаў вывесіць на трыбунах банер, які ўсхваляў Рудольфа Геса — намесніка Гітлера ў нацысцкай партыі. За гэта клуб быў аштрафаваны прыкладна на 82 тысячы долараў.
-10%
-20%
-20%
-18%
-40%
-8%
-10%
-50%