Віталь Зыблюк,

Вядомыя брытанскія трэнеры Арсен Венгер і сэр Алекс Фергюсан дапамаглі Аляксандру Глебу атрымаць дазвол на працу ў Англіі. За гэта ім публічна падзякаваў настаўнік "Бірмінгема" Алекс Макліш, паведамляе сайт англійскай каманды. Ён адзначыў, што абодва трэнеры пісалі лісты ад імя “Сініх” датычна Глеба. Гэтыя паперы былі прадстаўлены як дадатковы аргумент у паспяховай заяве клуба на атрыманне працоўнага дазволу для футбаліста.

"Абодва сэр Алекс і Арсен Венгер прадставілі нам афіцыйныя пацверджанні здольнасцяў Глеба гуляць у Англіі, на бланку, – сказаў Макліш. – Я думаю, камісія і так была схільная прыняць станоўчае рашэнне, але калі два вядучыя трэнеры выказваюць сваю падтрымку канкрэтнаму гульцу, гэта адыгрывае ролю”.

Макліш таксама прызнаўся, што доўгі час быў прыхільнікам Глеба, але пакуль яму не патэлефанавалі і не сказалі, што гулец “Барселоны” свабодны, ён не мог паверыць, што ў “Сініх” ёсць магчымасць атрымаць беларуса ў свой склад.

"Ён заўжды быў у нашым спісе, таму што Пол (Мантгомеры, скаут “Сініх”) увесь час яго туды ўпісваў, але ж хіба быў у нас шанец атрымаць такога гульца? Глеб быў чымсьці кшталту мары апошнія пару гадоў, але, нечакана, у апошнія тры-чатыры дні нам сказалі, што ўсё магчыма, і кіраўніцтва спраўдзіла гэту мару", – падкрэсліў Макліш.
-10%
-50%
-20%
-25%
-10%
-10%
-20%
-50%
-33%
-17%
-25%
-21%