Футбол


Барысаўскі БАТЭ выставіў свае патрабаванні па арганізацыі прыбывання ў Ціраспалі, куды каманда прыляціць на матч Лігі Еўропы з мясцовым "Шэрыфам". Сярод іншага ў "райдары" нашага клуба значацца лёд і садавіна. Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-аташэ малдаван Аляксандр Бабак.

Бабак: "Нічога неардынарнага. Стандартны набор патрабаванняў: фрукты, ручнікі, гарбата, кава, мячы і лёд".

Нагадаем, напярэдадні матча ў Кіеве барысаўчане запатрабавалі 12 кілаграмаў лёду ў кубіках, а таксама і садавіну.

У Малдову БАТЭ прыляціць чартарным рэйсам за дзень да матча, 20 кастрычніка. Футбалісты будуць жыць у трохзоркавым гатэлі "Зімбру" ў Кішынёве. 

Дарэчы, на матч БАТЭ супраць “Шэрыфа” паедуць каля 300 заўзятараў з Беларусі. Агулам у Ціраспаль выправяцца тры аўтобусы. Пра гэта Еўрарадыё распавёў старшыня фан-клуба барысаўскай футбольнай каманды Уладзімір Цітавец.

Цітавец: “Каля 300 чалавекаў прыблізна там будзе. Колькі будзе дакладна, складана сказаць. Арганізаваныя тры аўтобусы”.

На 13-тысячным стадыёне "Шэрыфа" беларусам адвялі 700 месцаў. Усяго ж на матчы чакаецца да 10 тысяч чалавек, распавялі ў прэс-службе малдоўскай каманды.

Нагадаем, чарговая гульня групавой стадыі Лігі Еўропы адбудзецца 21 кастрычніка ў Малдове. Пасля двух матчаў БАТЭ з чатырма ачкамі лідзіруе ў сваёй групе.

1. БАТЭ 4
2. Шэрыф 3
3. АЗ 3
4. Дынама (Кіеў) 1

Нужные услуги в нужный момент
-50%
-10%
-20%
-20%
-12%
-17%
-20%
-20%
-50%