Мінскі футбольны клуб "Дынама" ў бліжэйшы час плануе зарэгістраваць грамадскае аб’яднанне "Клуб заўзятараў "Дынама". Пра гэта Еўрарадыё распавяла вядучая па маркетынгу і рэкламе клуба "Дынама-Мінск" Алена Сняжко.
І адной з мэтаў клуба фанатаў будзе "правільная падтрымка дынамаўцаў". Такім чынам дынамаўцы спадзяюцца засцерагчы сябе ад фашыстоўскіх выхадак фанатаў падчас матчаў:
Сняжко: "Зараз у нас каля 2000 яўных заўзятараў. І мы хочам стварыць грамадскае аб’яднанне "Клуб заўзятараў "Дынама". Плануем вылучыць ім памяшканне, забяспечыць арганізацыйным абсталяваннем. Узгадняць будзем з імі ўсе акцыі, якія будуць адбывацца на стадыёне. Узгадняць паездкі заўзятараў разам з намі на выязныя матчы. Асноўная функцыя клубу – баленне. Правільнае баленне, правільная падтрымка клубу. Хочацца засцерагчыся ад нядобрых акцыяў, якія былі".
Сняжко таксама распавяла, што пакуль мінскі футбольны клуб ладзіць сходы з заўзятарамі. І не так даўно па жаданні фанатаў былі зніжаныя кошты на абанементы на гульні наступнага сезону.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY