Футбол


Павел Свярдлоў, /

Прэзідэнт ФІФА Ёзэф Блатэр не пагадзіўся рабіць выключэнне для Рэнана Брэсана і не дазволіў “новаму беларусу” гуляць за нашую зборную ўжо сёлета.

"Блатэр сказаў, што выключэнняў у футболе быць не можа, таму нам давядзецца пачакаць яшчэ год", - распавялі Еўрарадыё ў прэс-службе Беларускай федэрацыі футбола.

Нагадаем, Рэнан Брэсан у снежні 2010 года атрымаў беларускае грамадзянства. Аднак, згодна з правіламі міжнароднай федэрацыі, бразілец мусіць пражыць у Беларусі 5 гадоў, перш чым атрымае дазвол на выступы за нацыянальную зборную. Рэнан жа гуляе за нашыя клубы толькі 4 гады. Таму надзець майку зборнай Беларусі ён зможа не раней як у красавіку наступнага года.

Між тым трэнер “маладзёжкі” Георгій Кандрацьеў у інтэрв’ю “Камсамолцы” выказваў спадзяванні, што Брэсан зможа паехаць ужо на чэрвеньскі чэмпіянат Еўропы:

“Брэсан упрыгожыў бы нашую зборную - гулец вельмі талковы. Як трэнер я бачу яго ў камандзе. Але тут усё ўпіраецца ў тэрмін, які ён жыве ў краіне. Мы цяпер працуем у гэтым накірунку, каб ён атрымаў дазвол на выступ у зборнай ужо на чэмпіянаце Еўропы. Задзейнічаныя самыя сур’ёзныя сілы. Калі не атрымаецца, то будзем спадзявацца на тое, што выступім у фінале і заваюем пуцёўку на Алімпійскія гульні ў Лондан. Тады Брэсану ўжо нічога не зашкодзіць згуляць за Беларусь”.

22 студзеня ў Санкт-Пецярбургу кіраўнік нашай федэрацыі Генадзь Нявыглас сустрэўся з прэзідэнтам ФІФА Ёзэфам Блатэрам, дзе між іншым узняў пытанне Брэсана.

"Рашэнне Блатэра не стала для Генадзя Нявыгласа сюрпрызам, таму ён не засмуціўся", - адзначылі ў прэс-службе БФФ.

Блатэра можна зразумець: калі стварыць такі прэцэдэнт і "скасціць" год для Брэсана, у штаб-кватэру ФІФА пацягнуцца бясконцыя "хадакі" з аналагічнымі праблемамі. Найперш - з краінаў Блізкага Усходу, дзе практыка атрымання грамадзянства запатрабаванымі краінай футбалістамі вельмі распаўсюджаная.
Нужные услуги в нужный момент
-90%
-30%
-25%
-15%
-50%
-50%
-35%
-10%
-10%