• Хоккей
  • Биатлон
  • Футбол
  • Теннис
  • Гандбол
  • Баскетбол
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС

Футбол


Арцём Мартыновіч, /

Футбалісты БАТЭ правялі трэніроўку на стадыёне “Дынама” пры 15-градусным марозе. Каманда рыхтуецца да матчу 1/16 Лігі Еўропы супраць французскага ПСЖ, які павінен адбыцца 17 лютага. Чакаецца, што такая ж нізкая тэмпература будзе і ў дзень гульні. Але прэс-сакратар БАТЭ Сяргей Дашкевіч не бачыць у гэтым асаблівай праблемы.

Дашкевіч: “Холадна будзе і французам, і нам. Біятланісты бегаюць пры такой тэмпературы, лыжнікі бегаюць, чым футбалісты адрозніваюцца ад лыжнікаў?!”.

Магчыма, з-за холаду давядзецца апранаць нешта дадатковае. Гэта залежыць ад таго, колькі градусаў пакажа тэрмометр і якой моцы будзе вецер.

“Апранем тэрмабялізну, безумоўна. Можна будзе яшчэ гусіны тлушч выкарыстоўваць ці цёплыя мазі для расціркі”, – тлумачыць старшы трэнер каманды Вадзім Скрыпчанка.

Стадыён да матчу з парыжанамі рыхтавалі два тыдні. Па традыцыі працавалі і вайскоўцы, распавяла Еўрарадыё супрацоўніца “Дынама”.

“Вайскоўцы ўнутраных войскаў, вайсковая частка, брыгада 32\14 працавалі ў нас два тыдні. Па 50 чалавек кожны дзень. Астатнія – нашы супрацоўнікі”.

За ўвесь час на стадыёне агулам папрацавала каля 100 чалавек. Людзі рыхтавалі стадыён па восем гадзін кожны дзень. Дарэчы, салдаты на холад не скардзяцца. Маўляў, мароз бывае і больш моцным.

Трэнер барысаўчан Вадзім Скрыпчанка добра ацэньвае зробленую па падрыхтоўцы поля працу.

Скрыпчанка: “Мяккае поля, можна нават на шасці шыпах гуляць. Падагрэў робіць сваю справу”.

Сёння ж на “Дынама” чакаюць эксперта з УЕФА, які мусіць ацаніць стадыён і вырашыць, ці варта пераносіць гульню. Пакуль матч мусіць адбыцца 17 лютага ў 20.00.

Нагадаем, з просьбай перанесці гульню на больш ранні час ва УЕФА звярнуўся парыжскі клуб ПСЖ. Гэта звязана з нізкай тэмпературай, якая чакаецца ўвечары ў Мінску. Парыжане ж просяць сыграць днём.




















-20%
-32%
-10%
-30%
-45%
-20%
-25%
0061640