• ЧМ по футболу 2018
  • Хоккей
  • Биатлон
  • Футбол
  • Теннис
  • Гандбол
  • Баскетбол
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС

Футбол


У пачатку сакавіка афіцыйны сайт жодзінскага “Тарпеда” прапанаваў заўзятарам прагаласаваць за беларускую ці рускую мову на майках футбалістаў. “Тарпеда” – адзіны клуб у вышэйшай лізе, у якім прозвішчы гульцоў на футболках пішуцца па-беларуску.

З амаль двух соцень удзельнікаў апытання тры чвэрці прагаласавалі за родную мову. Аднак канчатковае рашэнне будзе прынята ў панядзелак, распавёў Еўрарадыё прэс-сакратар клуба Сяргей Пузанкевіч.

“Меркаванне заўзятараў будзе ўлічвацца, таму што 75 працэнтаў заўзятараў выказаліся за выкарыстанне беларускай мовы на майках футбалістаў. Зараз збярэцца кіраўніцтва клуба, трэнерскі склад. Трэба таксама ўлічыць меркаванне гульцоў і спонсараў”.

Але незалежна ад рашэння клуба дыктар жодзінскага стадыёна “Тарпеда”, якім па сумяшчальніцтву працуе Сяргей Пузанкевіч, паабяцаў па-ранейшаму рабіць усе абвесткі па-беларуску.
0061590