Павел Свярдлоў, /

Увечары 1 чэрвеня ў аэрапорце "Мінск-2" прызямліўся чартэр з Парыжа, на якім у Беларусь прыляцела зорная зборная Францыі. 3 чэрвеня на сталічным стадыёне "Дынама" французы згуляюць з беларускай камандай у адборачным матчы чэмпіяната Еўропы.

Увосень беларусы святкавалі сенсацыйную перамогу на "Стад дэ Франс" з лікам 1:0. Французы, безумоўна, памятаюць пра гэта. І палаюць жаданнем адпомсціць. Можа, таму футбалісты і былі такімі нешматслоўнымі. Адзінае, што карэспандэнту Еўрарадыё давялося пачуць ад Франка Рыберы: "Дзякуй, месьё, але я не хачу ніякіх пытанняў...".

Затое не шкадавалі словаў тыя нешматлікія беларусы, якія прыехалі сустракаць зборную Францыі.

Не сказаў бы, што я заўзятар зборнай Францыі, — кажа мужчына, якому відавочна за 40 гадоў. — За асобных гульцоў “хварэем”. Нашыя ўлюбёныя гульцы? Думаю, што галоўным чынам на Бензема прыехалі паглядзець”.

Самая вялікая групоўка фанаў дык увогуле была апранутая ў форму Manchester United. “Манкі” таксама прыехалі сустракаць “свайго” француза.

Заўзятар Manchester United: “Мы “манкі”. А што тут такога? Вось я, напрыклад, зборную Беларусі не люблю. А сустракаць прыехаў Патрыса Эўра”.

Калі абаронца зборнай Францыі і “чырвоных д’яблаў” выйшаў з зоны памежнага кантролю, яго ўзялі ў такое шчыльнае кола, што ён папросту не змог рухацца далей. І прастаяў у холе аэрапорта добрых дзве хвіліны. Гэта быў рэкорд! Адзін з фанаў, на галаву вышэйшы за футбаліста (рост Эўра ўсяго толькі 175 см) нават паспеў спатыкнуцца аб яго. Але заўзятары ўсё роўна былі незадаволеныя. Маўляў, што, яму складана было яшчэ пастаяць?!

У футболках зборнай Францыі былі толькі два чалавекі: хлопец і дзяўчына.

Калі шчыра, я пачаў “хварэць” за Францыю з часоў Зідана”, — распавядае хлопец.

З 1998 года”, — удакладняе дзяўчына.

Калі шчыра, калі стаў заўзятарам французаў — не ведаў яшчэ нават, што яны чэмпіёны свету. Так што гэта не тое, што яны выйгралі — і таму мы “хварэем”, — шчыруе хлопец.

Сапраўды, французскія футбалісты кіраваліся на сінія цішоткі гэтых сапраўдных заўзятараў, як на маячкі.







Прагнозы на 3 чэрвеня ад беларускіх заўзятараў зборнай Францыі проста катастрафічныя.

"0:2. Як мінімум", — лічаць "манкі".

"0:3. Я хачу, каб так было, і так будзе", — сцвярджае пара ў футболках "блакітных".

"0:3. І гэта не суцяшальна... Бо зараз і нашыя слабыя, і французы на кані, — разважае яшчэ адзін заўзятар. — Хаця тое самае было і ўвосень, але вынік быў добры... Так што, як заўжды, маем надзею".

Французскія футбалісты будуць жыць у мінскім гатэлі "Еўропа". Але сярод фанаў не было еднасці наконт таго, куды паедуць з аэрапорта два аўтобусы з французамі: у гатэль ці на трэніровачную базу "Змена". Дакладна вядома, што ў чацвер увечары адбудзецца першая трэніроўка зборнай Францыі на стадыёне "Дынама".














-12%
-20%
-47%
-20%
-20%
-22%
-10%
-20%
-20%