У нядзелю прайшлі матчы 13-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе.

У Наваполацку БАТЭ перамог мясцовы "Нафтан" з лікам 2:0 (галы на рахунку Шытава і Радзькова). Салігорскі "Шахцёр" разграміў на сваім полі гродзенскі "Нёман" - 5:0 (па два разы вызначыліся Сітко і Алумона).

Бабруйская "Белшына" выйграла ў Брэсце ў "Дынама" - 4:1. "Віцебск" разграміў у Жодзіне мясцовае "Тарпеда-БелАЗ" - 3:0. "Мінск" выйграў у мінскага "Дынама" з лікам 2:1.

Унічыю 0:0 згулялі магілёўскі "Дняпро" і "Гомель".

У БАТЭ цяпер 31 ачко, у "Шахцёра" - 24, у "Нафтана" - 21. Брэсцкае "Дынама" пасля чарговага паражэння апусцілася на апошняе, 12-е месца.

Матчы 14-га тура пройдуць 19 чэрвеня.

Онлайн-конференция с главным тренером ФК "Динамо-Минск" Сергеем Овчинниковым >>>
-30%
-20%
-30%
-20%
-18%
-50%
-30%
-10%
-15%