Беларускі паўабаронца працягвае аднаўляцца пасля траўмы. Рэабілітацыю футбаліст праходзіць у Мюнхене. 2 разы на дзень трэніруецца пад кіраўніцтвам чэмпіёна свету па скачках з шастом Ціма Лобінгера, а раз на дзень паказваецца ў клініцы.
“Я сябе адчуваю добра. І лекар, і медыцынскі персанал вельмі задаволеныя тым, як праходзіць узнаўленне. Яны самі не чакалі, што ўсё так будзе. Яны крыху расчараваныя, што я позна пачаў гэты курс. Кажуць, калі б пачаў на месяц раней, то ўжо трэніраваўся б з камандай. Але ў нямецкіх і іспанскіх лекараў розныя погляды”.
Пра далейшыя клубныя перспектывы Глеб не задумваецца – уся ўвага скіраваная на ўзнаўленне. Футбаліст спадзяецца, што ў канцы верасня - пачатку кастрычніка зможа паўнавартасна працаваць з камандай. Але з якой дакладна, пакуль невядома.
“Буду ў Мюнхене да таго часу, пакуль не змагу нармальна бегаць. Рабіць больш складаныя практыкаванні, працаваць з камандай пачну ў клубе. Ёсць больш за палову месяца. Калі нічога не зменіцца, нічога не задаволіць, то яшчэ да аднаго года буду ў “Барселоне”.
Па словах Глеба, канчатковае рашэнне наконт клуба будзе прымацца ў канцы жніўня.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY